Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Депутаты нарожают! Лукашенко мечтает дожить до десяти миллионов белорусов
    Лукашенко считает, что население Беларуси может быть в два-три раза больше, чем сейчас, хотя реальных перспектив такого стремительного прироста нет...
  2. Зиссер. Булонский лес. Трудотерапия. Самые колоритные цитаты послания-2015
    Naviny.by собрали самые яркие высказывания главы государства и посмотрели, как на них отреагировали пользователи интернета.


Общество

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK прадставіў ролік «Зазубень» (вiдэа)

 

У гэтым годзе Фестваль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK адбудзецца ў трэці раз. Другі раз выходзіць у Байнэт рэкламны ролік, анансуючы фестываль сярод прафесійнай рэкламнай супольнасці Беларусі і ўсіх тых, хто цікавіца рэкламай на беларускай мове. Адметна, што за два выхады ў рэкламных ролікаў-анонсаў сфармаваўся дакладны, пазнавальны фармат, што ставіць плюс у скарбонку “фестывальнасці” AD.NAK.

Галоўная адметнасць гэтых анансуючых ролікаў – гэта, канешне ж, іх унікальнае перакрыжаванне суб’екта і аб’екта рэкламы. “Рэклама, што рэкламуе рэкламны фестываль” – гэта ўсё не проста каламбур. Гэта тонкая, высокапрафесійная форма прасоўвання, якая патрабуе не толькі ведання беларускай рэкламы, але і адчування “рэкламнага” на ментальным узроўні. Як і ў мінулым годзе, у 2012-м гэтую задачу вырашала кампанія Capitalist Digital, паставіўшы перад сабой простую па фармулёўцы, але не простую па сутнасці, планку: «Трэба “зачапіць” ».

Рэклама на беларускай мове – гэта не проста паведамленне, інфармацыя ў якім пададзена на роднай мове. Гэта не проста словы. Гэта набор нацыянальных кодаў і ментальных рысаў. Гэта ўвесь культурны фон, у якім мы жывем, успрымаем, адчуваем. Беларускамоўная рэклама – гэта пасланне, якое «чапляе» нас не толькі на ўзроўні пяці пачуццяў, а значна глыбей. Паведамленне на беларускай мове звернутае да той культуры, носьбітам якой з'яўляецца кожны з нас. Менавіта гэта сэнс «ментальнай рэкламы» і «шостага, рэкламнага, пачуцця» закладзены ў «Зазубні» ад AD.NAK.

Пра галоўны вобраз відэароліка.

Прыдумаўшы ідэю, перад стварэннем роліка кампанія Capitalist Digital правяла просты эксперымент з самасвядомасцю і слоўнікавым запасам беларусаў і спытала: “Што такое зазубень?”. Эксперымент хутчэй пацвердзіў цудоўна развітае ўяўленне беларусаў, чым веданне мовы. “Зануда”, “Упрыгожанне для валасоў”, “Будаўнічы рыштунак”, “Вірус” – гэта толькі частка атрыманых варыянтаў. Вынік апытання пераканаў Capitalist Digital: паняцце “зазубень” – гэта не проста “кручок” у перакладзе, прызначэнне якога – лавіць “на жыўца”. Зазубень – гэта алегорыя нашай ментальнасці, нашага ўнутранага пачуцця сваёй прыналежнасці, тое, што пабуджае нас успрымаць беларускую рэкламу і сімпатызаваць ёй як гісторыі пра нас саміх.

Аўтар ідэі і рэжысёр: Зміцер Вайноўскі, аператар: Сяргей Спасюк, стыліст: Таццяна Чарнова, вытворчасць: Capitalist Digital.

Замоўца: Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»



Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 3)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Ужас.