Вучні і настаўнікі забароненага коласаўскага ліцэю сустрэлі 1 верасня на яго былым месцы (відэа)

 

Вучні і настаўнікі забароненага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа сустрэлі 1 верасня ля сценаў былога іхняга будынка на вуліцы Энгельса, паведамляе Радыё Свабода.

Ліцэй быў зьліквідаваны Міністэрствам адукацыі ў 2003 годзе, але застаўся працаваць неафіцыйна. У забраным будынку цяпер знаходзіцца суд Цэнтральнага раёну сталіцы.