Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Подозреваемый в ограблении отделения «БелСвиссБанка» подложил свинью своим близким?
    Вся жизнь Руслана Фроемчука и близких ему людей — как на ладони благодаря социальным сетям…
  2. Депутаты нарожают! Лукашенко мечтает дожить до десяти миллионов белорусов
    Лукашенко считает, что население Беларуси может быть в два-три раза больше, чем сейчас, хотя реальных перспектив такого стремительного прироста нет...


Общество

Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, 2 лютага

 

Як паведамляе БелаПАН, філосаф Уладзімір Падгол звярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў, членаў творчых саюзаў і рухаў з ініцыятывай напісання агульнанацыянальнай дыктоўкі 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Ён нагадвае, што ў 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Каліноўскага, створаны аргкамітэт па святкаванні гэтай гістарычнай падзеі. На думку Падгола, напісанне дыктоўкі стане адным з крокаў "пратэсту супраць павольнай здачы суверэнітэту і падрыхтоўкі будучага супраціву паглынанню Беларусі Расіяй".

Падгол адзначае, што першым этапам дыктоўкі магла б стаць інтэрнэт-дэманстрацыя. "Выбітныя асобы нашага часу, літаратары і мастакі, вучоныя і студэнты, грамадскія і палітычныя дзеячы могуць выступіць з відэазваротам да беларусаў з заклікам напісаць супольна агульнанацыянальную дыктоўку па лістах з-пад шыбеніцы Каліноўскага і пасля звароту начытаць знакаміты тэкст. Відэазвароты можна рыхтаваць і выстаўляць на сайты ўжо зараз", — напісаў ен.

У дзень нараджэння Каліноўскага Падгол прапаноўвае ўсім разам напісаць дыктоўку. "Кожны, хто захоча ўдзельнічаць і не зможа прыйсці ў офіс да сяброў, зможа пісаць дыктоўку Каліноўскага з інтэрнэт-сайтаў. Прычым пісаць зможа з голасу таго творцы, творы якога любіць, а самога творцу паважае. І тады мы яшчэ больш замацуем неўміручасць звароту Каліноўскага, яго ідэй і памкненняў да свабоды і незалежнасці нашага краю. І тады тыя, хто хоча быць беларусам і хто заклікае “будзьма беларусамі”, наблізяцца да беларушчыны і наблізяць сваю Радзіму да яе. Так можа атрымацца наша беларуская салідарнасць — агульнанацыянальная дыктоўка", — напісана ў звароце.

Падгол таксама адзначае, што "дзясяткі гадоў агульнанацыянальныя дыктоўкі пішуць палякі і літоўцы, пішуць грамадзяне іншых еўрапейскіх краін". "Яны ўжо адстаялі сваю незалежнасць і пішуць дыктоўку салідарнасці са сваёй мовай, выяўляючы лепшага знаўцу. Для нас пакуль больш важна праявіць салідарнасць са сваімі нацыянальнымі героямі, якія перад смерцю, перад сустрэчай з Богам пісалі не прашэнні цару аб памілаванні, а пісалі сваім паплечнікам ды нам, сваім нашчадкам, як бараніць сваю Радзіму. У Літве 2013 год заканадаўцамі абвешчаны Годам Каліноўскага. Давайце паспрабуем і мы скарыстаць мажлівасць наблізіцца да еўрапейскіх народаў на іхніх сучасных узорах нацыянальнай салідарнасці", — падкрэсліваецца ў звароце.

Як паведаміў БелаПАН Падгол, ужо атрымана згода аб удзеле ў інтэрнэт-дэманстрацыі ад літаратараў Уладзіміра Арлова і Сяргея Законнікава, ад кіраўнікоў руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і іншых.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі з 2008 года.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева