Радыё “Свабода” выдала кнігу пра Алеся Бяляцкага

“У наш час ад турмы і ад сумы ніхто не застрахаваны, нават той, хто ездзіць на майбаху…”

Вечарам 17 студзеня ў мінскай галерэі “Ў” прэзентавалі кнігу Валера Каліноўскага “Справа Бяляцкага”, што пабачыла свет у кніжнай серыі “Бібліятэка Свабоды”. Кніга ўяўляе сабой раман-рэпартаж пра чалавека, якога “адны параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасці”, адзначыў у прамове “бацька” серыі дырэктар беларускай службы радыё “Свабода” Аляксандр Лукашук.

Пасля зімы будзе вясна

“Гэта кніга мае тры адрасаты, — працягвае Лукашук. — Першы — гэта, канечне, герой. Мы ўпершыню выдалі кнігу пра нашага сучасніка і калегу. Другі адрасат кнігі і прэзентацыі — наш таленавіты аўтар Валер Каліноўскі. І трэці — гэта чытачы, сябры і паплечнікі Алеся Бяляцкага. Пасля зімы будзе вясна”.

Аўтар кнігі Валер Каліноўскі прызнаўся, што не быў знаёмы з Алесем Бяляцкім да таго, як пачаў пісаць пра яго кнігу: «Я прапаную гэтую імпрэзу лічыць сходам за вызваленне Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх беларускіх палітвязняў. Працуючы над кнігай, я імкнуўся паказаць палітычны характар працэсу над Бяляцкім, распавесці пра асобу гэтага мужнага чалавека, апісаць праваабарончы рух, а таксама паказаць нашу Беларусь сёння. Я ведаў Алеся як актыўнага палітыка, літаратара, але заглыбіўшыся ў яго жыццё, я яшчэ больш пачаў яго шанаваць. Спадзяюся, што калі ён выйдзе з турмы, мы станем сябрамі. Думаю, што кніга — добрая для гэтага нагода.

Прызнацца, я не быў знаёмы з Алесем да таго, як распачаў працаваць над кнігай. Я хацеў напісаць пра чалавека, з якім ні разу не пагаварыў, думаў, што гэта найвышэйшы пілатаж. Але калі я паразмаўляў з Бяляцкім, я зразумеў, наколькі глыбока я памыляўся”.

Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук выказала шчырую ўдзячнасць Валеру Каліноўскаму за кнігу і дадала, што «Алесь кнігу атрымаў, будзе чытаць». Наталля прачытала першы ліст ад мужа пасля яго арышту, датаваны 8 жніўня 2011 году: «Жыццё працягваецца, я паступова асвойваюся. Дзіўным чынам арганізм хутка прыстасоўваецца да забытага з часоў войска распарадку. Пакуль я ўспрымаю ўсё як штосьці нерэальнае. Паглядзім, што будзе пазней».

Пасля кароткай прамовы Наталлі на экране паказалі фотаздымкі з архіву Алеся Бяляцкага, якія змешчаныя ў кнізе.

Тэлебачанне нам даводзіла, што Бяляцкі “купаецца ў раскошы”

Слова ўзяў літаратар Сяргей Дубавец: “Мы ўсе ведаем Алеся і верым, што ён невінаваты. Нашай задачай было стварыць дакументальную кнігу, праўдзівую, аб’ектыўную з усіх бакоў. Прапаганда кажа, што Бяляцкі скраў грошы ў дзяржавы і таму мусіць сядзець у турме, нам даводзяць, што Алесь “купаецца ў раскошы”. Як яго адмыць пасля такіх заяў?.. Трэба было сабраць факты, каб паказаць, што не купаўся ён у раскошы, як казалі па дзяржаўным тэлебачанні. Валер паказаў Бяляцкага такім, якім яго ведаем мы, для тых людзей, якія яго не ведаюць. Істотна, каб кніга была даступная і на іншых мовах. Я хачу пажадаць гэтай кнізе як мага шырэйшага жыцця”.

Пісьменнік і бард Эдуард Акулін, які на працягу доўгіх гадоў сябруе з Алесем Бяляцкім: “На маім нядаўнім юбілеі выступаў Уладзімер Някляеў. Ён згадаў гісторыю нашага знаёмства. Тады я, Анатоль Сыс і Алесь Бяляцкі былі яшчэ вельмі маладыя. Някляеў сказаў: “Аднаго з іх — таленавітага паэта — забрала смерць; другога — таленавітага праваабаронцу — забрала турма, а трэці сьвяткуе сёння свой юбілей”. Калі скончылася мая вечарына, я падышоў да Някляева і сказаў, што мне вельмі сорамна, што аднаго ўжо няма на гэтай зямлі, іншы зняволены, а я юбілей святкую. На што Уладзімір Пракопавіч сказаў мне: “Не расстройвайся, у цябе яшчэ ўсё наперадзе”. У наш час ад турмы і ад сумы ніхто не застрахаваны, нават той, хто ездзіць на майбаху”. Эдуард Акулін прысвяціў Алесю Бяляцкаму песню “Узыду”.

Праваабаронца Таццяна Равяка, якая ў дзень прэзентацыі кнігі адзначала свой дзень народзінаў (як, дарэчы, і аўтар кнігі Валер Каліноўскі — ён таксама нарадзіўся 17 студзеня), адзначыла: “Найперш мы шануем Алеся за тое, што ён сабраў нас, вясноўцаў, разам. Нават не ведаю, як мы зможам яму аддзячыць, узнавіць яму тыя гады, што ён знаходзіцца за кратамі. “Вясна” працуе. Яна была, ёсць і будзе”.

Ідучы на вечарыну, Таццяна дастала з паштовай скрыні віншавальную пашоўку ад Алеся Бяляцкага: “Шкадую, што не магу павіншаваць цябе ўжывую, але ад гэтага маё віншаванне не менш цёплае”. “Для ўсіх нас, вясноўцаў, самы чаканы сюрпрыз — вызваленьне Алеся”, — падкрэсліла Таццяна.

Павіншаваць аўтара і чытачоў з выхадам кнігі пра Алеся Бяляцкага прыйшоў і філосаф Валянцін Акудовіч: «Мне карціць сказаць, што неўзабаве гэтыя дрэнныя часы прамінуць, і неўзабаве беларусы аддзячаць Алесю Бяляцкаму за ўсе пакуты і мужнасць. Але я не пайду гэтым шляхам. Я ўсведамляю, што будучыня вельмі рэдка бывае справядлівай. Адзіны справядлівы суддзя — гэта наша сучаснасць. І гэты суддзя сёння тут, у гэтай залі. І судзіць ён не Бяляцкага, а таго, хто ў сценах палаца правасуддзя засудзіў Алеся Бяляцкага. Вельмі важна, каб у тваёй сучаснасці быў нехта больш мужны за цябе, разумнейшы за цябе. Мне вельмі істотна, што ў маёй сучаснасці ёсць Алесь. Дзякуй, Алесь!».

Алесь — чалавек-сонца

Сябра і паплечнік Алеся Бяляцкага Сяржук Сыс распавёў чытачам Naviny.by пра свае ўражанні ад кнігі, пра сяброўства з Бяляцкім, а таксама пра тое, чым займаецца сябра ў турме:

“Сёння адбываецца знакавая падзея. Прэзентуецца кніга, у якой глыбока раскрыты лёс грамадскага дзеяча, лёс праваабаронцы. Аўтар Валер Каліноўскі паказаў нам жыццё Алеся Бяляцкага, а таксама той пераслед, які ён зведаў. Вельмі істотным я лічу тое, што ў гэтай кнізе паказаны пачатак станаўлення Алеся як грамадскага дзеяча. Тут вы прачытаеце і пра яго дзяцінства, і пра студэнцкія гады, і пра фінал барацьбіта, яго пазіцыю, якая паказаная падчас судовага працэсу… Аўтар вельмі скурпулёзна паставіўся да ўсіх судовых матэр’ялаў справы Бяляцкага.

Цікавая канцэпцыя гэтай кнігі. Тут падаецца частка судовага працэсу, а пасля — тэкст, у якім вядзецца гаворка пра Алеся як пра рознабаковую асобу. Некаторыя аналітыкі, якія ўжо азнаёміліся з кнігай, кажуць, што яна так напісаная, што проста можна браць і пісаць сцэнар для фільма.

На сёння я старэйшы з тых, хто яго ведае. Мы знаёмыя ўжо 34 гады. Пазнаёміліся на падрыхтоўчых курсах перад паступленнем ва ўніверсітэт. З таго часу па-сутнасці разам усё жыццё і пражылі. То ён мяне да чагосьці падштурхоўваў, то я яго цягнуў некуды... Напрыклад, наша першая паездка ў Ялту ў 1989 годзе да магілы Максіма Багдановіча была мной ініцыяваная, пасля ён мяне кудысьці выцягваў. Пазней ён набраў грамадскую вагу і быў у нашых адносінах своеасаблівым лакаматывам. Я вельмі шчаслівы, што побач са мной быў, ёсць і будзе гэты чалавек.

Мы не перастаем перапісвацца. У студзені атрымаў чатыры лісты ад яго. Зараз я рыхтую сваю другую кнігу, дасылаў Алесю рукапіс, а ён мне выказаў свае заўвагі. Я з імі згодны і буду кнігу дапрацоўваць. Вельмі прыемна, што ён знаходзіць час на дапамогу, на рэдактарскую працу. Алесь — чалавек-сонца і зімовая пара яго крыху засмучае. Ён піша мне, што хоча, каб хутчэй прыйшла вясна, каб хутчэй пацяплела. Зімовыя дні ўсё ж сказваюцца на ягоным настроі. Але тым не менш ён вельмі шмат працуе. Шмат чытае. Ён атрымлівае чатырнаццаць перыядычных выданняў штотыдзень. Уяўляеце, колькі трэба часу, каб усё прачытаць, прааналізаваць?.. Таму ён у курсе ўсіх падзей. Алесь прызнаецца, што перапіска забірае вельмі шмат часу. Асабліва на Новы год і Каляды прыйшло так шмат лістоў, паштовак з віншаваннямі ад беларусаў і замежнікаў, што ён і да сёння піша адказы ўсім, бо абяцаўся адказаць. Алесь жыве, хаця лепей бы гэта адбывалася на свабодзе. Ён, магчыма, меней бы зрабіў, але быў бы на волі, разам з намі”.

Пасля таго, як афіцыйная прэзентацыя “Справы Бяляцкага” скончылася, да Валера Каліноўскага доўга падыходзілі людзі з кнігамі, якія бясплатна раздавалі ўсім наведнікам, бралі аўтографы, дзякавалі за зробленую працу, выказвалі спадзеў, што хутка Алесь Бяляцкі будзе на волі.


  • Вор ДОЛЖЕН СИДЕТЬ в тюрьме, что бы о нем не пИсали писАки!
  • [quote="Aklokin"]Вор ДОЛЖЕН СИДЕТЬ в тюрьме[/quote] Вор раздает пресс-конференции, а сидит Беляцкий.
  • Самое интересное что 99% людей обзывающим Беляцкого вором сами с радостью бы не платили налоги, если бы был такой доход, который мог бы пройти мимо глаз налоговой. О чем это я, не буду говорить что налоги платить не надо. Но на вора неуплата налогов все же не тянет. Вор ворует, а не укрывает доходы.
  • Девизы: Пішу то, не ведаю што. Пішу аб тым, не думаючы аб чым. ---------------------------------- Что бы такого ещё написать дурного? ---------------------------------- "Не так страшно плясать под чужую дудку троллям? Страшно ходить под неё строем. Эх, вы проплаченные герои-геморрои!"(из комментариев)
  • [quote="smerd"]Вор раздает пресс-конференции, а сидит Беляцкий.[/quote] вор еще и раздает презенты за казенный счет пресс-конференщикам, в знак благодарности за слушания мозаичного потока ...
  • [quote="Vvolche"]Самое интересное что 99% людей обзывающим Беляцкого вором сами с радостью бы не платили налоги, если бы был такой доход, который мог бы пройти мимо глаз налоговой. О чем это я, не буду говорить что налоги платить не надо. Но на вора неуплата налогов все же не тянет. Вор ворует, а не укрывает доходы.[/quote] Я налоги плачу исправно и поэтому имею право требовать того же от других. Неуплата налогов - это хуже, чем воровство, это особо тяжкое преступление против всего общества. Читаем законы Империи Добра и впечатляемся милосердием и человеколюбием белорусской судебной системы: В § 7201 разд. 26 Свода законов США сформулировано понятие "попытка уклониться или избавиться от уплаты налога": "тот, кто умышленно пытается любым способом уклониться от уплаты или избавиться от налога, предусмотренного данным Сводом законов США, а также от соответствующего платежа, виновен в совершении фелонии (особо тяжкого преступления) и должен быть наказан штрафом в размере 100 тыс. долларов или лишением свободы на срок до пяти лет либо обоим наказаниям вместе с уплатой понесенных обвиняемым судебных издержек". Для корпорации, признанной виновной в нарушении налогового законодательства, сумма штрафа увеличивается до 500 тыс. долларов.