Общество

Дырэктар гімназіі № 23 Ніна Нікіціна: беларус павінен ведаць як мага больш моў


У адну з самых старых адукацыйных устаноў Мінска — беларускамоўную гімназію № 23 — сёлета ў першы клас прыйшлі 43 вучні.

«Чэхаў казаў «Колькі моў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек», — сказала ў інтэр`ю БелаПАН дырэктар гімназіі Ніна Нікіціна. — А я лічу, што беларус павінен ведаць як мага больш моў. Хочаш ведаць свет — вывучы англійскую і кітайскую мовы».

«У нашай гімназіі прыкладна 150 дзяцей вучаць кітайскую мову, а ва ўсёй Беларусі — прыкладна 300, — адзначыла яна і пажадала напярэдадні навучальнага года, каб у школах не было настаўнікаў, якія прыйшлі «адпрацаваць на стаўку». — Такія настаўнікі сыдуць са школы. А той, хто прыходзіць быць для дзяцей выкладчыкам, той сёння на лінейцы. І такіх настаўнікаў тысячы».

Тата аднаго с першакласнікаў Вадзім Крывашэеў расказаў, што 23-ю гімназію яны выбралі невыпадкова: «Гэта была ідэя жонкі, ёй падабаецца, што тут навучанне вядзецца на беларускай мове і ёсць магчымасць дадаткова вывучаць кітайскую мову. У мінулым годзе ў першы клас сюды пайшла наша дачка. Мы вельмі задаволеныя яе першым годам. А сёння я прывёў сюда і сына».

Малады спецыяліст, выкладчыца рускай мовы і літаратуры Таццяна Дзімухаметава прызналася: баіцца, што не зможа стварыць творчую атмасферу для вучняў. «Творчая атмасфера вельмі важная для іх. З яе дапамогай вучні вывучаюць новае, пазнаюць свет», — сказала яна.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева