Фотафакт: Zмена правяла акцыю салідарнасці з Міколам Статкевічам

 

11 кастрычніка «Zмена» правяла ў Мінску акцыю салідарнасці з Міколам Статкевічам — апошнім кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі, які сядзіць за кратамі.



На прыпынку ля гіпермаркета «Карона» юныя падпольшчыкі вывесілі плакат з партрэтам і надпісам «Свабоду Статкевічу».

А за плот 1-й клінічнай больніцы была зачэплена расцяжка з аднайменным тэкстам. Акцыя прайшла паспяхова, ніхто не быў затрыманы, аўтамабілісты сігналілі ў падтрымку актывістам.