Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Свиного гриппа на Гомельщине нет, но местные жители обеспокоены
    В социальных сетях обсуждают последние случаи смерти земляков и предполагают, что те скончались от пневмоний, спровоцированных свиным гриппом.
  2. Студенческого активиста исключили из БГУ… за неуспеваемость
    Студент второго курса филологического факультета Белгосуниверситета Глеб Вайкуль стал широко известен после Марша студентов.


Общество

“Мова ці кава” ізноў пад пагрозай закрыцця. Бунт супраць Кібальчыч


Расійска-украінскі канфлікт ад самага пачатку раскалоў беларускае грамадства — унутры сем’яў, працоўных калектываў, палітычных партыяў. Зараз чарга дайшла да грамадскіх ініцыятыў. Моўныя курсы “Мова ці кава” пад пагрозай закрыцця — аўтарка ідэі Кацярына Кібальчыч стала на абарону сепаратыстаў, у той час як астатнія чальцы каманды ў гэтым канфлікце падтрымліваюць адзіную Украіну.



Бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы “Мова ці кава” з’явіліся ў 2013 годзе ў Маскве. Арганізатаркай выступіла журналістка з Беларусі Кацярына Кібальчыч, якая працуе на тэлеканале ОРТ. Яна ж была рэжысёрам дакументальнага фільма “Беларуская мара” пра жыццё беларусаў ва ўмовах дыктатуры з фіналам на Плошчы-2010.

Пазней заняткі сталі праводзіцца ў Мінску. Першым вядучым быў журналіст і блогер Глеб Лабадзенка, але праз канфлікт унутры каманды на наступны сезон ён разам з паплечнікамі арганізаваў новыя курсы “Мова нанова”, а Кацярына працягнула развіваць “Мову ці каву” з іншай камандай.

Курсы збіралі сотні людзей. Заняткі былі арганізаваныя ў выглядзе дыскусій. На 15 кастрычніка быў запланаваны першы занятак новага сезону.

Але, як кажуць арганізатары, ён жа можа стаць і апошнім для дадзенага праекту.


Паміж Украінай і Расіяй

Журналістка ОРТ Кацярына Кібальчыч сваю пазіцыю па расійска-украінскім канфлікце выказвала неаднаразова — і ў сюжэтах, і на старонцы ў сацыяльных сетках.



Апошняй нагодай стала праява салідарнасці беларусаў, якія падчас футбольнага матча Беларусь — Украіна падтрымалі ўкраінскіх фанатаў з крычалкай “Пуцін — х**ло!”.

Каяцярына Кібальчыч“Нельга скакаць на стадыёне і пісаць, што адбываецца свята, калі ідзе грамадзянская вайна і столькі ахвяраў з абодвух бакоў. Гэта катастрофа, трагедыя. І ў чалавека з душой і розумам не можа быць адчування “кайфа і эйфарыі”, — напісала Кібальчыч у Facebook. — Мне здавалася, усе разумеюць — ва Украіне ідзе грамадзянская вайна. Для мяне, чалавека які быў у Данецку не раз, гэта факт. Апалчэнцы — мясцовыя жыхары (за рэдкім выключэннем). Яны карыстаюцца вялікай падтрымкай насельніцтва Данбасу”.

Гэты допіс выклікаў шмат негатыўных каментарыяў, у якіх Кацярыну як супрацоўніцу расійскага тэлеканала, вядомага прапагандысцкімі сюжэтамі, абвінавацілі ва саўдзеле распальвання варожасці і вайны ва Украіне, у ілжывым інфармаванні гледачоў па сітуацыі на Данбасе.

Але выказаліся не толькі выпадковыя чытачы Facebook, але і каманда Кацярыны Кібальчыц, з якой яна арганізуе ў Мінску курсы беларускай мовы.

Валярына Кустава Паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава напісала: “Па этычных прычынах, у звязку з апошнімі допісамі Каці пра вайну ва Украіне, меркаванні выказаныя ў якіх я асабіста не падзяляю (але не ў гэтым прычына), я стаю перад дылемай і думкай, каб пакінуць курсы “Мова ці кава” і больш там не выкладаць. А прычына вось у чым: мне бачыцца, што ў сваіх допісах Каця тлумачыць вайну, пры чым — збольшага з пазіцыі Расіі, што спрыяе не спыненню вайны, а яе працягу. А я ж як паэт і беларуска хачу вайну не тлумачыць ці апраўдваць, а спыніць”.

Алесь ЗалеўскіЯшчэ адзін выкладчык курсаў — тэлевядучы Алесь Залеўскі, які павінен быў заўтра адкрываць новы сезон курсаў, таксама выказаў заклапочанасць: “Не магу браць адказнасці за тое, што заўтрашнія заняткі не будуць ператвораныя ў тэатр абразаў ды бясконцых палітычных спрэчак. Я прыходзіў на Мову акурат за адваротным”.


Перад Кібальчыч паставяць ультыматум

Франак ВячоркаПа словах яшчэ аднаго вядучага Франака Вячоркі, заўтра чальцы каманды паставяць ультыматум перад Кацярынай Кібальчыч — або яна больш не выказвае прарасійскую пазіцыю па сітуацыі на Данбасе, або ў такім складзе каманда “Мова ці кава” працаваць у Мінску больш не будзе.

“Гэта пазіцыя большасці сябраў каманды, не ведаю, каб хтосьці яе не падтрымліваў, — кажа суразмоўца. — Кацярына апраўдвае вайсковую агрэсію Расіі на тэрыторыі Украіны. У такой сітуацыі немагчыма працаваць разам, паколькі ў нас з ёй разыходзяцца паняцці агульначалавечых каштоўнасцяў”.

Кацярына Кібальчыч сцвярджае, што пазіцыю Франака падзяляюць не ўсе сябры каманды, аднак прызнае — канфлікт унутры калектыва існуе.

“У нашым статуце дакладна прапісана, што палітычныя ці рэлігійныя перакананні не могуць быць перашкодай для ўдзелу ў курсах, — кажа журналістка ОРТ. — Я ніколі не забараняла чальцам каманды выказваць у сацыяльных сетках ці інтэрв’ю сваё асабістае меркаванне, хоць часам яно разыходзілася з маім. Дык чаму ж цяпер мне дыктуюць, што пісаць на сваёй старонцы ў Facebook?”


Усе правы на брэнд “Мова ці кава” належаць Кібальчыч

Па меркаванні Кібальчыч, яе пазіцыя не нашкодзіла рэпутацыі курсаў, а наадварот, стварыла дыскусію ў грамадстве па вельмі важным пытанні.



“Ідэя курсаў “Мова ці кава” ў тым, што там могуць збірацца абсалютна розныя людзі, якія маюць права выказаць сваё меркаванне. Гэта не месца для апазіцыйнага гета. У нас працуюць розныя выкладчыкі. І ў нас былі праблемы з-за таго, што хтосьці працуе на польскім праамерыканскім тэлеканале, а хтосьці вядомы як апазіцыяер. Але я нікому з іх не адмовіла ў супрацы. Дык чаму зараз мне ставяць у віну, што я працую на расійскім тэлеканале?”

Франак Вячорка, у сваю чаргу, кажа, што Кацярына ўспрымала курсы, як бізнэс-праект: “Яна ставілася да нас, як да нанятых работнікаў, а насамрэч гэта грамадскі праект”.

Кібальчыч катэгарычна абвяргае гэта: “Першы год я рабіла курсы за свае грошы. Прыкладна чвэрць майго гадавога заробку сышла на гэту справу. Не думаю, што хтосьці іншы з грамадскіх дзеячаў можа сказаць тое самае пра сябе. Я са сваёй кішэні плаціла ганарары Глебу Лабадзенку, калі ён быў выкладчыкам “Мовы ці кавы”. Таму казаць, што для мяне гэта бізнэс — недарэчна. Я вельмі шмат асабістага ўклала ў гэты праект”.

Дарэчы, менавіта Кацярыне Кібальчыч належыць брэнд “Мова ці кава”. Па словах журналісткі, яна аформіла патэнт на сваё імя. А таму ў выпадку канфлікта іншыя чальцы каманды не змогуць скарыстаць назву курсаў без згоды ўладальніцы правоў.

“Заўтра адбудзецца першы запланаваны занятак “Мовы ці кавы” ў новым сезоне. Ён жа можа стаць апошнім, калі ў нас не атрымаецца знайсці супольнае рашэнне”, — падсумоўвае Кацярына.

Па словах Франака Вячоркі, калі дамовіцца з Кібальчыч не атрымаецца, выкладчыкі гатовыя запачаткаваць новыя курсы. Магчыма, на базе “Арт-сядзібы”.

  

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Можно, я поправлю? Я не имею никакой вражды к российскому человечеству, которое в основном проживает за московской МКАД... А что творится внутри... Слово "противно" - прокатит? " Хвост виляет собакой" - известное выражение... Москва и Россия в таком же соотношении. ...
  • рашизм это плохо, он разьедает изнутри.