“Мова ці кава” ізноў пад пагрозай закрыцця. Бунт супраць Кібальчыч
Расійска-украінскі канфлікт ад самага пачатку раскалоў беларускае грамадства — унутры сем’яў, працоўных калектываў, палітычных партыяў. Зараз чарга дайшла да грамадскіх ініцыятыў. Моўныя курсы “Мова ці кава” пад пагрозай закрыцця — аўтарка ідэі Кацярына Кібальчыч стала на абарону сепаратыстаў, у той час як астатнія чальцы каманды ў гэтым канфлікце падтрымліваюць адзіную Украіну.
Бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы “Мова ці кава” з’явіліся ў 2013 годзе ў Маскве. Арганізатаркай выступіла журналістка з Беларусі Кацярына Кібальчыч, якая працуе на тэлеканале ОРТ. Яна ж была рэжысёрам дакументальнага фільма “Беларуская мара” пра жыццё беларусаў ва ўмовах дыктатуры з фіналам на Плошчы-2010.
Пазней заняткі сталі праводзіцца ў Мінску. Першым вядучым быў журналіст і блогер Глеб Лабадзенка, але праз канфлікт унутры каманды на наступны сезон ён разам з паплечнікамі арганізаваў новыя курсы “Мова нанова”, а Кацярына працягнула развіваць “Мову ці каву” з іншай камандай.
Курсы збіралі сотні людзей. Заняткі былі арганізаваныя ў выглядзе дыскусій. На 15 кастрычніка быў запланаваны першы занятак новага сезону.
Але, як кажуць арганізатары, ён жа можа стаць і апошнім для дадзенага праекту.
Паміж Украінай і Расіяй
Журналістка ОРТ Кацярына Кібальчыч сваю пазіцыю па расійска-украінскім канфлікце выказвала неаднаразова — і ў сюжэтах, і на старонцы ў сацыяльных сетках.
“Заўтра адбудзецца першы запланаваны занятак “Мовы ці кавы” ў новым сезоне. Ён жа можа стаць апошнім, калі ў нас не атрымаецца знайсці супольнае рашэнне”, — падсумоўвае Кацярына.
Па словах Франака Вячоркі, калі дамовіцца з Кібальчыч не атрымаецца, выкладчыкі гатовыя запачаткаваць новыя курсы. Магчыма, на базе “Арт-сядзібы”.
Последние Комментарии