Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Рынок труда. Легко ли найти работу после сорока
    Неужели людям старшего возраста только один путь — досиживать до пенсии в вахтерах и лифтерах?
  2. Власти толкают негосударственные СМИ к самоцензуре
    Ситуация с kyky.org стала демонстрацией тех полномочий, которые Министерство информации получило после вступления в силу…


Общество

Упершыню ў Мінску адзначаны Дзень Еўропы


Акрамя Дня Перамогі, у Мінску адсвяткавалі 9 траўня разам з усім светам і Дзень Еўропы. Святкаванне з лекцыяй, віктарынай і канцэртам зладзіў Рух «За Свабоду».



«Радасна, што, нягледзячы на тое, што 9 траўня ў Мінску ладзілася багата розных мерапрыемстваў, людзі завіталі і да нас, — заявіў сайту Pyx.by арганізатар святкавання, актывіст Руху «За Свабоду» Пётр Маркелаў. — Гэта гаворыць аб тым, што моладзь свядома абірае еўрапейскі шлях святкавання гэтага дня».

Па ягоных словах, Дзень Еўропы варта адзначаць 9 траўня штогод. «Гэта павінна стаць традыцыяй, якая прыйдзе на змену вар'яцкай форме адзначэння свята міру праз дэманстрацыю ваеннай тэхнікі», — заключыў актывіст.


На здымку справа — Алесь Лагвінец.


Грае гурт Czas Lajna.

На «Дзень Еўропы» прыйшлі каля паўсотні чалавек. Яны пайгралі ў «Паўстанцаў», паслухалі лекцыю палітолага, намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца пра Еўрасаюз, адказалі на пытанні праеўрапейскай віктарыны — пераможцы атрымалі прызы. На мерапрыемстве можна было атрымаць адмысловую паштоўку і даслаць яе сябру.

На канцэрт да ўдзельнікаў завіталі Яўген Сокалаў (гурт ZnaROCK), Тоня Вярцінская і гурт «Апоўначы», гурт Czas Lajna. Уся праграма доўжылася шэсць гадзінаў.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева