Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Учредитель правозащитной организации Михаил Жемчужный приговорен к шести годам лишения свободы
    59-летний кандидат наук, бывший доцент университета, автор монографий и изобретатель проведет их в колонии строгого режима…
  2. Кто обращается к президенту Беларуси за убежищем и защитой
    Мать и сын из Словении, болгарский националист, оппозиционерка из Таджикистана и еще полтора десятка иностранцев. Все они ждут, какое решение примет Лукашенко…


Общество

Мітрапаліт Кандрусевіч: ва ўніверсітэтах не хапае выкладання па-беларуску


Пра гэта мітрапаліт Мінска-Магілёўскі заявіў у інтэрв’ю парталу catholic.by, адзначаючы, што з усіх канфесій, якія існуюць у краіне, каталіцкі касцёл зрабіў вельмі шмат для беларускай мовы.

“У нас перакладзены і выдадзены ўсе літургічныя кнігі, фундаментальныя тэксты, дакументы Другога Ватыканскага Сабору. Падчас падрыхтоўкі апошняга з’явілася новая тэрміналогія, бо падчас перакладу многіх слоў не існавала ў беларускай мове. Вельмі хутка ў нас перакладаюцца энцыклікі, што з’яўляецца ўкладам не толькі ў жыццё касцёла, але і ў беларускую культуру, бо гэта культура абагачаецца рэлігійным зместам, –— заявіў Кандрусевіч. –— Як успрымае беларускую мову грамадства –— іншая справа. Мы бачым, што ў краіне існуе не такая вялікая колькасць беларускамоўных школ і гімназій. Я сустракаюся са студэнтамі, з размовы з якімі магу заўважыць, што існуе недахоп у выкладанні прадметаў на беларускай мове. Але з боку касцёла мы робім усё магчымае, бо, напрыклад, набажэнствы ў нас праводзяцца ў асноўным на беларускай мове”.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 2)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева