«Чэкістам Магілёўшчыны» ўсталявалі памятны знак

За падзеяй журналісты недзяржаўных медыяў назіралі здалёк. Фота- і відэаздымкі ім настойліва раілі не рабіць людзі ў цывільным, каб не было непаразуменняў.

18 снежня ў Магілёве адкрылі памятны знак «Чэкістам Магілёўшчыны». Журналістаў недзяржаўных медыяў і фрылянсераў да будынка абласной управы КДБ дапусцілі толькі па сканчэнні афіцыйнай часткі ўрачыстасці. Фота- і відэаздымкі ім настойліва раілі не рабіць людзі ў цывільным, каб не было непаразуменняў.

Фатаграфаваць і рабіць відэаздымкі супрацоўнікі ў цывільным журналістам забаранілі на той падставе, што ў іх не было дакументу з адпаведным рэдакцыйным заданнем. Пакуль доўжылася імпрэза, гэтыя супрацоўнікі не адыходзілі ад журналістаў. Тым часам тыя, хто проста прыйшоў пабачыць адкрыццё памятнага знаку, фатаграфавалі ўрачыстасць без абмежаванняў. На пляцоўку перад памятным знакам дапусцілі толькі журналістаў дзяржаўных СМІ.

Урачыстасць адкрыцця памятнага знаку праходзіла пры ўзмоцненых захадах бяспекі. Адну з цэнтральных вуліц гораду, Піянерскую, на дзве гадзіны перакрылі. За гэты час на бліжэйшых перакрыжаваннях утварыліся коркі. Да будынка абласной управы КДБ прапускалі толькі, як вынікала з тлумачэнняў супрацоўнікаў у цывільным, запрошаных асобаў. А незапрошаным прапаноўвалася паназіраць за адкрыццём памятнага знаку праз праезную частку — з адлегласці ў пяцьдзесят метраў.

Вядоўца ўрачыстасці гаварыў па-беларуску.

«Сёння мы адкрываем памятны знак «Чэкістам Магілёўшчыны», — звярнуўся ён да грамады, — ідэя стварэння якога належыць упраўленню Дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці і падтрыманая ветэранамі ўсебеларускай грамадскай арганізацыяй «Ветэраны КДБ «Гонар». Памятны знак — гэта даніна памяці супрацоўнікам органаў дзяржаўнай бяспекі мінулых гадоў. Памятны знак як сімвал непарыўнай сувязі чэкістаў і вернасці найлепшым традыцыям органаў дзяржаўнай бяспекі».

Выступоўцы на мітынгу прамаўлялі на расейскай мове. На ёй жа звярнуўся да падначаленых і кіраўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Валеры Вакульчык. Сваіх калегаў ён назваў «таварышамі».

Кіраўнік спецслужбы ў прыватнасці зазначыў:

«Мы маем гонар прысутнічаць на адкрыцці памятнага знаку «Чэкістам Магілёўшчыны». Увекавечванне палеглых абаронцаў радзімы ў нашай краіне стала добрай традыцыяй, з'яўляецца справаю агульнанацыянальнага значэння. Гэта ня толькі даніна юбілейным урачыстасцям і эпахальным падзеям — у гэтым выяўляецца ментальнасць беларускага народу, а таксама выяўленне дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на захаванне гістарычнай памяці, адзінства і пераемнасці пакаленняў…»

Валерый Вакульчык казаў пра самаахвярнасць супрацоўнікаў КДБ. Згадаў імёны чэкістаў, якія нарадзіліся на Магілёўшчыне і выконвалі тут свой службовы абавязак. Прыгадаў кіраўнік спецслужбы дзейнасць сваіх калегаў у Афганістане і па ліквідацыі наступстваў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

«Іх бясцэнны досвед дазваляе нам захаваць галоўнае — мір на беларускай зямлі, адзінства і нацыянальны гонар», — заявіў Валерый Вакульчык.

Выступоўца ў прамове аднак не згадаў пра часы сталінскіх рэпрэсіяў, рэпрэсаваных чэкістаў і простых грамадзян.

Органы кіравання гораду на мітынгу прадстаўляў старшыня аблсавету Анатоль Ісачанка. Ён таксама казаў пра самаахвярнасць чэкістаў, іх адданасць службоваму абавязку.

«І ў нашыя дні, захоўваючы пераемнасць, вы працягваеце традыцыі, закладзеныя першымі беларускімі чэкістамі. Бароніце наш народ і дзяржаву. Вы нязменна дэманструеце найвышэйшы прафесіяналізм, пільнасць, дысцыплінаванасць і мужнасць», — казаў Ісачанка.

Надпісы на памятнымі знаку зробленыя на беларускай мове. Пасярэдзіне надпіс «Чэкістам Магілёўшчыны». На ўрачыстасці адкрыцця знаку прагучала песня «Чыстыя рукі, гарачае сэрца, халодная галава». Расейскамоўная музычная кампазіцыя можа стаць гімнам упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці.

Фінансавая падтрымка па ўсталяванні памятнага знаку, па звестках, агучаных на мітынгу, аказвалася органамі ўлады і кіравання Магілёўскай вобласці, а таксама добраахвотнымі ахвяраваннямі беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар» ды супрацоўнікаў упраўлення КДБ.

Тым часам у Магілёве на месцах масавых расстрэлаў за часамі сталінскіх рэпрэсіяў стаяць крыжы, усталяваныя прадстаўнікамі мясцовай грамадскасці. Даглядаюць іх таксама грамадскія актывісты. На адкрыцці знаку «Чэкістам Магілёўшчыны» прадстаўнікоў незалежніцкіх грамадскіх супольнасцяў не было.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, каментуючы адкрыццё знаку ля будынка КДБ, адзначае, што адчувае сорам:

«Звярніце ўвагу: у дзяржавы знайшліся сродкі на помнік чэкістам, але не знайшлося да гэтай пары сродкаў на помнік сотням тысяч закатаваным ад гэтых чэкістаў, — зазначае партыец. — Яны і дагэтуль ня хочуць звяртаць увагі і нават часцяком ня хочуць прызнаваць гэтых сотні тысяч ахвяр».

Рыгор Кастусёў прыгадвае, як грамадскасць Шклова звярнулась зь ініцыятывай да мясцовай улады, каб адну з бібліятэк назвалі ў памяць рэпрэсаванага літаратара Міхася Зарэцкага. Пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы Зарэчча, што пад Шкловам:

«Яго таксама закатавалі ў трыццатыя гады. Дык чыноўнікі нават і слухаць не захацелі пра такую справу. Праз такія паводзіны службоўцаў сорамна. Іншага слова я падабраць не магу».


  • самая страшная навіна У той час, калі архівы ЧК-МГБ-НКВД-КГБ пасля тэрміну даўніны ЗАСАКРЭЧВАЮЦЦА ПАЎТОРНА і дзесяткі тысяч людзей не могуць ускласці кветкі да магіл сваіх суродзічў, зніклых у часы масавага тэрору! Помнік "ісполнітелям-волі-революціонного-пролетаріта"?!
  • Установлен знак памяти чекистам, пострадавшим от системы чекистов.
  • Позор, чёрт побери!
  • да тышо! давай тябе поставим!?
  • два пытанні: 1) ШТО за подзьвігі, за якія гэты помнік усталявалі? 2) У ЯКОЙ КРАІНЕ У СВЕЦЕ "УНУТРАНЫЯ ОРГАНЫ" ЗНІШЧЫЛІ БОЛЬШ СВАІХ ГРАМАДЗЯН?! ... калі у нармальным арганізме унутраныя органы знішчаюць суседзяў, то арганізм ГІНЕ. ССр таму і загінуў, што ЗАНАДТА ШМАТ знішчылі СВАІХ. Японія, не знішчаўшых сваіх суродзічаў аставіла ДЭБІЛАЎ кпСС, НКВД,КГБ,.. у ?:%;Е і стала сусветным лідарам у эканоміцы, пачынаючы З ГАЛАДУХІ а ССр мільёнамі расстрэльваючы "няправільных", апынуўся у ?:%пе вельмі хутка, бо НКВД, кіруемая выжыўшымі з розуму герантакратамті, толькі паспрыяла звіздецу ССра
  • [quote="Guess"]Guess 20.12.2015 // 20:08[/quote] коратка: ЗА ЯКІЯ ЗАСЛУГІ?! І ЗА ЯКІЯ ДАСЯГНЕННІ?! там, ДЗЕ ВАС НІ*??:%Я НЕ БЫЛО ЛЮДЗІ ЖЫВУЦЬ ЯК ЛЮДЗІ!! а там, где вы "навелі порядок" - слухайце групу Шнурова!
  • [quote="Guess"]У той час, калі архівы ЧК-МГБ-НКВД-КГБ пасля тэрміну даўніны ЗАСАКРЭЧВАЮЦЦА ПАЎТОРНА і дзесяткі тысяч людзей не могуць ускласці кветкі да магіл сваіх суродзічў, зніклых у часы масавага тэрору![/quote] У нас нет семьи, где хоть какой родственник не состоял бы в КПСС. Как насчёт покаяться за своих родных? Только не надо нам заливать, что они были честные - на собраниях все единогласно голосовали.
  • Простые члены КПСС не терроризировали людей, не избивали их на допросах и не убивали невиновных людей в подвалах НКВД и на расстрельных полигонах.. Так что чекисты снова прячутся за спины мирного и невооруженного народа...
  • [quote="Volf.."]Простые члены КПСС не терроризировали людей, не избивали их на допросах и не убивали невиновных людей в подвалах НКВД и на расстрельных полигонах..[/quote] То, что начали выгораживать простых членов КПСС кагбэ намекает. А я-то думал, кто ж это страну развалил? Оказывается - чекисты!
  • Рядовой член КПСС-рабочий по специальности, своей работой кормил себя, свою семью и тех самых чекистов Работа рядового рабочего -- члена КПСС никоим образом не имела отношения ни к руководству страны, ни к защите безопасности страны.. А вот чекисты, которые раньше кормились и сегодня продолжают неплохо кормиться за счет рядовых рабочих, по своей служебной деятельности просто ОБЯЗАНЫ защищать именно безопасность и целостность страны... Но вот если страна "вдруг" развалилась без войны и без стрельбы, вот это и доказывает, что чекисты вообще неспособны отработать свой кусок хлеба с толстым слоем масла... И поздравлять бездельников и дармоедов с их "праздником" -это несусветная глупость начальников...
  • [quote="Gloхs Rikрa ен"]У нас нет семьи, где хоть какой родственник не состоял бы в КПСС. Как насчёт покаяться за своих родных? [/quote] В самые густочленские времена коммунистов и кандидатов было около одной десятой части населения, а тех, которые кайфовали по полной, по бандитским обычаям да вершили страшный произвол - еще одна десятая от всего их членства.
  • Варлаам Шаламов тоже не о птичках писал...
  • У каго слабыя нервы лепей не чытаць ( http://royallib.com/book/zazubrin_vladimir/shchepka.html http://www.svoboda.org/content/transcript/24662264.html