У спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» змяняецца частата вяшчання

З 11 лютага змяняецца частата вяшчання тэлеканала «Белсат» на спадарожніку Astra 4A. Сам спадарожнік вяшчання не мяняецца. Гледачам не давядзецца перастаўляць «талерку» або выклікаць на дапамогу майстра.

Што трэба зрабіць, каб «Белсат» застаўся ў вашым тэлевізары.

1. На вашым пульце або спадарожнікавым рэсіверы ўвайдзіце ў МЕНЮ;

2. Знайдзіце там НАЛАДКІ АНТЭНЫ;

3. Выберыце опцыю РУЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ і ўвядзіце параметры новай частаты — 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB-S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў;

4. Прызначце «Белсату» запамінальны нумар каналу.