Другие материалы рубрики «Общество»

  1. На смену «Смерчам» приходят «Полонезы»
    Беларусь активизирует работу над оружием, способным оказать сдерживающее влияние на возможного противника.
  2. «Хороший сосед — тот, что живет через забор». В Минске прошел антироссийский пикет
    Возле посольства России в Минске собрались 12 человек. Они держали бело-красно-белые флаги и плакаты «Не саюзу з бандай», «Добры сусед — той, які жыве праз плот», «Пуціна ў Гаагу».


Общество

Дзед Аляксея Доўбаша: “Ад лютага ён у мяне гасцюе”


У многіх беларусаў, што называецца, адлягло на сэрцы, калі ня спраўдзілася інфармацыя, што гомельскія беларусы, Аляксей і Іван Доўбашы, маюць дачыненьне да тэрарыстычных выбухаў у бэльгійcкай сталіцы. Страшэнную “вутку”, ці адно не з падачы спэцслужбаў, выпусьціў расейскі навінны партал LifeNews.

Аляксей Доўбаш
Аляксей Доўбаш


“Унук у мяне з лютага”

Высьветлілася, адзін з братоў, старэйшы Аляксей, у дзень выбухаў наагул знаходзіўся ў Гомелі.

Гамяльчук Леанід, які даводзіцца Аляксею дзедам, заявіў, што ўнук у яго гасьцюе ўжо некалькі тыдняў: “Здаецца, ад лютага. Я не скажу зь якой даты, але ўжо даўно. Холадна яшчэ было, калі ён прыехаў”.

Больш таго, лічыць дзед, Аляксей у прынцыпе ня здатны на падобныя ўчынкі — сьмеласьці не хапіла б, бо па характары ён чалавек лагодны.

Цяпер у гомельскіх дзядулі й бабулі Аляксея адзін клопат — жаніць унука, якому ад нараджэньня ўжо 27 гадоў. І каб будучая жонка ўзяла яго ў рукі й скіравала ў правільнае рэчышча: сям’ю каб стварылі, дзяцей нарадзілі, на працу каб хадзіў.

“Месца ў мяне хапае, няхай бы жаніўся, — разважае Леанід.— Раю яму: “Лёша, дарагі, жаніся. Мы з бабуляй жылі б у старой хаце, а ў новай, двухпавярховай, там тры пакоі былі б вольныя — хоць у футбол з жонкай гуляй”. Праўнукаў дапамаглі б падняць на ногі, пакуль яшчэ самі крыху сілы маем. Толькі, кажу яму, да жаніцьбы трэба, каб уладкаваўся на працу — хоць на завод сантэхнарыхтовак, хоць на “Гомельдрэў”. Дык ведаеце, што ён мне адказвае: “На два мільёны, дзед, не пайду працаваць!”.


Вецер у галаве

Пераход унукаў ў іслам дзед адносіць да лёгкадумнасьці: “Вецер яшчэ ў галаве. Меншы ўнук, Ваня, асаблівай схільнасьцю да рэлігіі наагул не вызначаўся. Па-мойму, яму ўсё адно — праваслаўе, каталіцызм, іслам”.

Леанід расказвае, што гасьціў з жонкаю ў дачкі ў Бельгіі і раіў ёй вяртацца ў Беларусь: “Кажу, Люда, дачушка, забірай дзяцей і ўцякай адсюль”.

Выглядае, гамельчуку не даспадобы прыйшоўся новы зяць: “Прагульваліся па гораду, наведалі царкву, памаліліся. Кажу, Люда, піўка варта было б узяць. Дык ён: “Найн, найн — шнапс!” У бар заглянулі, прашу наліць сто пяцьдзесят, дык дзівяцца — у іх жа там толькі па пяцьдзесят. Але налілі”.

Дзед дапытваецца, што такога ўнукі ў той Бельгіі нарабілі, што да іх такая ўвага. І ніяк ня можа узяць ў толк, чаму ўнукаў так падставілі ці то спэцслужбы, ці то расейскія журналісты.

Леанід мусіў паклікаць Аляксея на гутарку, які яшчэ спаў, але гомельскі зяць, муж другой дачкі, з хлёсткай планкай ў руках гігам загнаў старога ў глыб двара, гучна заяўляючы: “Ён ужо ўсё сказаў па тэлевізары”!


Беларус з профілем ісламіста

Сапраўды, 23 сакавіка ў вечаровай праграме на тэлеканале “Беларусь 1” Аляксей, як і раней для некаторых недзяржаўных СМІ, заявіў, што ён і яго брат Іван ня маюць "абсалютна ніякіх адносінаў" да тэрактаў у Брусэлі, пра што паведамлялі некаторыя расейскія СМІ: "За дзень да гэтага, да гэтых тэрактаў, я знаходзіўся ў Бруселі... А ў дзень тэрактаў я знаходзіўся ў Гомелі". 



На пытанньне вядоўцы, чаму сярод сямі мільярдаў жыхароў планэты, калі ў Бельгіі адбываецца тэракт, гучыць ваша прозьвішча, Аляксей адказаў досыць ляканічна: “ Можа, профіль падыходзіў”.


Працаваць — не працаваць

У Бельгіі, дарэчы, жыве нямала выхадцаў з Беларусі, у тым ліку і ўцекачоў. Зразумела, ня многія зь іх, як браты Доўбашы, прымаюць іслам.

Былая ўцякачка, а цяпер грамадзянка Бэльгіі Таццяна Марчанка мяркуе, што гэта адбываецца таму, што нямала беларусаў-мігрантаў не імкнецца годна інтэгравацца ў новую краіну — вучыцца, пацьверджваць сваю прафэсію паводле дыплёму. Некаторыя задавольваюцца той дапамогай бэльгійскага ўраду, якая, напрыклад, для уцекачоў складала летась 827 эўра на месяц. Шыкаваць за гэтую суму ня будзеш, але пражыць упаўне можна.

“Як я зразумела з паведамленьняў, браты Доўбашы вучыліся ў Бэльгіі. Тут сыстэма адукацыі ў школе дзеліцца як бы на дзьве галіны. Калі пасьпяховасьць добрая, то вучысься па праграме, якая дае магчымасьць паступаць далей у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Калі не выяўляеш асаблівых здольнасьцяў, атрымліваеш на выхадзе са школы рабочую спэцыяльнасьць. Я ўпэўнена, што ў братоў Доўбашаў яна ёсьць. Чаму яны не сталі ўладкоўвацца там на працу, гэта, канечне, вялікае пытаньне”.

Марчанка дадае, што ў бэльгійскіх гарадах багата мараканцаў, чачэнцаў, выйшлых з іншых мусульманскіх краінаў. У адрозьненьне ад карэнных бэльгіцаў, яны займаюцца больш жорсткімі відамі спорту — боксам, барацьбой, рознымі відамі адзінаборстваў.

“І калі Аляксей займаўся боксам, то гэта й было, хутчэй за ўсё, у асяродку мусульманаў. Таму ня дзіўна, што ён прыняў іслам”, — лічыць былая жыхарка Гомелю.

Яна паведаміла, што нейкага адмоўнага стаўленьня да беларусаў пасьля галаслоўных абвінавачваньняу на адрас братоў Доўбышаў яна не адчула. Бальшыня бэльгійцаў наагул ня ведаюць, што ёсьць такая сувэрэнная краіна як Беларусь. Да таго ж паведамлялася, што пракурор Бэльгіі Фрэдэрык Ван Лёв пацьвердзіў датычнасьць не Доўбашаў, а братоў Бракрауі да тэрактаў у Брусэлі. Паводле яго слоў, Халід падарваў сябе ў мэтрапалітэне, а Брахім учыніў выбух ў міжнародным аэрапорце.

У гэтай сувязі ўзьнікае заканамерна пытаньне: каму й навошта было зьвязваць выбухі ў бэльгійскай сталіцы з братамі Доўбашамі?

Оценить материал:
Средний балл - 1.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • “Месца ў мяне хапае, няхай бы жаніўся, — разважае Леанід.— Раю яму: “Лёша, дарагі, жаніся. Мы з бабуляй жылі б у старой хаце, а ў новай, двухпавярховай, там тры пакоі былі б вольныя — хоць у футбол з жонкай гуляй”. --- адни думки у гетерасекау: жраць, сраць, рожаць...