Спорт

Для зборнай Беларусі па тайскім боксе выправілі арыгінальныя цішоткі

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото


Беларускія тайбаксёры выправіліся ў Лісабон, дзе да 28 ліпеня будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы. Кампанія “Будзьма беларусамі!” скаардынавала выраб дызайнерскіх цішотак для нашай зборнай.

Яны выйшлі пад брэндам моладзевай вопраткі LSTR. Цішоткі выпускаліся паводле прынцыпу імпартазамяшчэння: усё зробленае беларускімі дызайнерамі і пашытае ў Беларусі. З замежнага толькі матэрыял: у нас яго проста не робяць.

На кожнай цішотцы — эмблема ў выглядзе крылатага гусара ВКЛ. Прозвішчы байцоў і трэнераў падпісаныя беларускай лацінкай. Граматнасць праверылі спецыялісты з Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Нагадаем, што цягам года партал budzma.org у праекце “Байцоўскі ген” пісаў пра лідараў беларускай зборнай па муай-тай — Віталя Гуркова, Андрэя Кулебіна і Дзмітрыя Валента. Усе тры байцы выступаюць не толькі па аматарскіх правілах, яны — зоркі сусветнага прафесійнага рынга, маюць фанацкія тарсіды на ўсіх кантынентах. Нямногія беларускія спартсмены могуць гэтым пахваліцца.

Фота Аляксандра Ждановіча

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 8)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • "Цішоткі" ... мне одному это ухо режет? :) ппц ..