Фэст экскурсаводаў пройдзе ў Беларусі

Фармат фэсту прадугледжвае каля 30 пешых экскурсій, як абзорных, так і тэматычных, што пройдуць галоўным чынам у Мінску, а таксама у Полацку, Брэсце...


Незвычайна сёлета ў Беларусі адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. 18 красавіка ўпершыню ў нашай краіне пройдзе «Фэст эскскурсаводаў».

Ініціыятыва фэсту належыць адразу некалькім грамадскім аб’яднанням — Беларускаму камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, Беларускаму фонду культуры, маладзёжнаму аб’яднанню «Гісторыка», гісторыка-крязнаўчаму таварыству «Этна», Беларускай асацыяцыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.

Мінск

Фармат фэсту прадугледжвае каля 30 пешых экскурсій, як абзорных, так і тэматычных, што пройдуць галоўным чынам у Мінску, а таксама у Полацку, Брэсце і іншых гарадах. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску 14 красавіка расказаў намеснік старшыні Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах Павел Каралёў.

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА ўжо 26-ы раз адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У гэты дзень прынята звяртаць асаблівую ўвагу на адметныя помнікі гісторыі і культуры, каб мацней адчуць значнасць гістарычных мясцін і прыналежнасць да мінулага і будучыні свайго краю.

Як расказаў Павел Каралёў «Белорусским новостям», усе запланаваныя экскурсіі пройдуць на беларускай мове: «Для нас гэта вельмі важна, у гэтым мы бачым даніну павагі да мовы і гісторыі».

Экскурсіі рапрацоўвалі арганізатары, таксама далучаліся гісторыкі, так мовіць, з боку. Характерна, что тэмы экскурсій прапаноўваліся экскурсаводам, і большасць бралася за гэтую справу з вялікай ахвотай, падкрэслівае Павел Каралёў. Экскурсіі будуць праводзіць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна. Яны атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі і турыстамі, але і непасрэдна з усімі неабыякавымі да гісторыі свайго дома, вуліцы, горада.

Павел Каралёў зазначае, што «Фэст экскурсаводаў» разлічаны перш за ўсё на тых людзей, што кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, праходзяць каля ўнікальных помнікаў архітэктуры, нямых сведкаў нашага мінулага, сучаснасці і будучыні, але нават не здагадваюцца пра гэта».

Раней у Беларусі фэсту эскскурсаводаў не ладзілася, былі толькі адно нейкія разовыя экскурсіі. На гэты раз адначасова да гістарычнай спадчыны Беларусі змогуць далучыцца адразу шмат людей.

Ці будзе гэтая ініцыятыва развівацца далей, пакуль невядома: «Калі справа добра пойдзе, не выключана, што фэст стане традыцыйным. Пішуць жа ў нас штогод на дзень роднай мовы беларускую дыктоўку. Нам бы хацелася, каб такім жа чынам традыцыйным стаў фэст экскурсаводаў у Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў».

Пакуль вядома, што дакладна будуць яшчэ адбывацца экскурсіі па тэме «Мінск хрысціянскі». Па словах Паўла Каралёва, нават чарга існуе на экскурсіі па гэтай тэматыцы. Адмыслова для тых, хто 19 красавіка адзначае Вялікдзень, у гэты дзень адбудзецца экскурсія «Мінск хрысціянскі».

Фэст экскурсаводаў працягне сусветную традыцыю святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў і адкрывае сваю, ідэя якой — расказваць пра Беларусь з любоўю. Далучайцеся да акцыі.

Расклад экскурсій

назва экскурсіі час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы экскурсавод

18 красавіка

Лошыцкі парк 10.00, каля ўваходнай брамы ў Лошыцкі парк Мяльніцкі Ян
Траецкая гара 14.00, мост на Востраў слёз Гатальскі Ігар
Ракаўскае прадмесце 14.00, Адкрытая пляцоўка ГД «На Нямізе» (2-і паверх) у бок Петрапалаўскай царквы Мяльніцкі Леанід
Сядзіба Ваньковіча ў Сляпянцы,
дача Цанавы
10.30, каля ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку Ханжанкоў Сяргей, Абрамчук Раман
Ляхаўка 11.00, каля Ліцэя БДУ Галіч Аляксей
Музычны Мінск 11.00, Цэнтральны сквер, каля фантана «Хлопчык з лебедзем» Фралоў Аляксей
Сэрца горада (Верхні горад) 12.00, Касцёл Дзевы Марыі на пл. Свабоды Дзянісаў Уладзімір
Грушаўка 12.00, уваход у 105 школу (Хмялеўскага, 12а) Сінюціч Кірыла
Плошча Незалежнасці 14.00, галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт Акудовіч Цімох
Трасцянец 14.00, аўтобусны прыпынак «Паварот на Шабаны» ў бок выеду з горада Кузняцоў Ігар
Дуброва Чапскага 14.00, галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава) Спіцын Алесь
Вуліца Карла Маркса 15.00, уваход у тэатр імя Янкі Купалы Мяльніцкі Ян
Залатая горка-Доўгі брод 16.00, каля Палацу мастацтваў Воўкаў Мікола

19 красавіка

Трактарны завод 10.00, каля ст.м. «Трактарны з-д» з боку Трактарнага з-да Каралёў Павел
Мінск Хрысціянскі 11.00, вхад з метро «Няміга» ў бок Палаца спорту Фралоў Аляксей
Татарская слабада 12.00, каля ўваходу ў гатэль «Юбілейны» Сівіцкі Арсен
Музей валуноў 14.00, уваход у музей валуноў (раён Уручча) Чырскі Мікола