ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Культура // Обсуждение: В Минске открылась выставка живописи и фотографии «Три в одном»:

Обсуждение: В Минске открылась выставка живописи и фотографии «Три в одном»:

Denis
20.09.2007 // 21:33
А ЧТО?!
 
блинкомом
19.09.2007 // 23:41
НУ ЗНАЕШЬ ЛИ!!!!
 
Denis
19.09.2007 // 19:31
Да!
 
блинкомом
18.09.2007 // 00:12
ЭТО ЧТО
самопрезентация??
 
Denis
17.09.2007 // 19:34
ПРОСТЫЯ РЭЧЫ. ДЗЯНІС БАРСУКОЎ

Звышзадача творчасці Дзяніса Барсукова - дапамагчы даросламу гледачу аднавіць у сабе непасрэднасць і яркасць дзіцячага ўспрымання жыцця, убачыць значнасць простых рэчаў. Ды і аднавіць уменне здзіўляцца. Аб’ектамі, якія адлюстроўвае ў сваіх работах малады беларускі жывапісец Дзяніс Барсукоў, з’яўляюцца простыя рэчы. Тыя рэчы, што акружаюць звычайна нас у паўсядзённым бытаванні. З цягам часу яны губляюць сваю значнасць у свядомасці чалавека, асабліва дарослага. Бо мітусня хуткабеглага жыцця, пагоня за падманлівымі ідэаламі грамадства спажывання пазбаўляюць чалавека здольнасці бачыць першародную прыгажосць свету. Вока “замыльваецца”, і тое, што раней бачылася свежым, сапраўды новым, здаецца няважнай дробяззю і амаль што не заўважаецца.
Падзеі гарадскога жыцця (“Мінскае навадненне”, “Пасадка кветак”), браты нашы меншыя (“Дрэва шчасця”, “Бягу па справах”), гарадскія пейзажы – усё на палотнах аўтара нясе пазітыўны настрой, пранізана жыццярадаснасцю і добрым гумарам.
Працуе мастак на скрыжаванні стыляў постімрэсіянізму і наіўнага мастацтва, выкарыстоўваючы здабыткі мастацтва ХХ стагоддзя (бо гэта і натуральна для маладога творцы) і спалучаючы натхненне мастацтва народнага (інсіт). Але вопыт настаўнікаў і папярэднікаў не гняце Дзяніса Барсукова, не падаўляе яго індывідуальнасць.
Малады мастак прызнаецца: “Мая творчасць з’яўляецца для мяне нечым арганічным, працягам маёй асобы, творы пішуцца так, быццам бы расцвітаюць кветкі ў вясновым садзе”.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.