ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Культура // Белсат

Белсат

my_naviny
30.01.2008 // 13:26
kartsel пишет:
а зрабіць онлайн трансьляцыю праз Інтэрнэт не хапіла ці то розуму, ці то ідэяў :/

У інтэрнэце Белсат глядзіце тут:

http://belarus-live.tv/
 
kartsel
17.12.2007 // 23:25
а зрабіць онлайн трансьляцыю праз Інтэрнэт не хапіла ці то розуму, ці то ідэяў :/
 
Shishlo
16.12.2007 // 19:01
Я сам нашел. 10773 H 22000-5/6
 
Shishlo
16.12.2007 // 18:59
А какая скорость патока? Очень важный параметр, без него никак.
 
ushchent
14.12.2007 // 15:45
Misha, впредь пишите по-русски.

Кто-нибудь может объяснить смысл этой фразы с сайта?:
> Ідэя стварэння спадарожнікавага каналa, адрасаванага да гледачоў у Беларусі, узнікла на Польскім тэлебачанні ў адказ на просьбы з боку беларускіх дэмакратычных колаў.

Где возникла идея и о чем тогда просили дем. круги?
 
Nobody
14.12.2007 // 14:50
Misha пишет:
Сардэчна запрашаем глядзець новы сатэлітарный канал Белсат на якім можна пабачыць інфармацыі, фільмы, і іншыя праграмы па-бэларуску.

Калі Вы і ў эфіры гаворыце так, як тут пішаце, дык лепш такі канал не глядзець
 
Misha
14.12.2007 // 13:08
Сардэчна запрашаем глядзець новы сатэлітарный канал Белсат на якім можна пабачыць інфармацыі, фільмы, і іншыя праграмы па-бэларуску. Як глядзець Белсат?

1. Усё проста! Пачынаючы з 10 снежня а 18:00 па беларускім часе ўключы тэлевізар і пашукай назву Белсат TV у спісе каналаў.
2. Калі не знойдзеш нас адразу, паспрабуй уключыць аперацыю SCAN, якая актуалізуе спіс каналаў.
3. Дадай Белсат TV да ўлюбёных, каб першая незалежная тэлевізія для Беларусі заўсёды была пад рукой!

Б. У мяне ёсць спадарожнікавая антэна, аднак яна скіраваная на іншы спадарожнік.

1. Гэта таксама проста! Пакруці антэну гарызантальна ўправа і ўлева, знайдзі сігнал Astra.
2. Калі ўпэўнішся, што сярод каналаў ёсць Белсат TV, а якасць прыёму добрая, замацуй антэну. Жадаем прыемна правесці час з нашымі перадачамі.

Практычная парада:
Перастаўляючыся на Astra, ты не мусіш адмаўляцца ад прыёму дагэтуль ужыванага спадарожніка. Дастаткова паставіць яшчэ адну галоўку (канвертар). Дзякуючы дадатковым канвертарам ты можаш прымаць сігнал нават з некалькіх спадарожнікаў.
3. Калі ў тваёй апаратуры ёсць функцыя аўтаматычнага выбару спадарожніка, табе не трэба варочаць антэну. Дастаткова наставіць параметры: Астра 1 Кr, пазіцыя 19,2° E, палярызацыя H, частата 10773 МГц.

В. У мяне няма абсталявання, а я б хацеў глядзець Белсат.

1. 10 снежня Белсат TV пачынае трансляваць перадачы па спадарожніку Астра. Чым далей на Ўсход, тым слабейшы сігнал Астры, таму варта выбраць іншы, магутнейшы спадарожнік.
2. Каб дайсці да кожнага беларускага дому, ад студзеня 2008 году Белсат TV будуць трансляваць таксама па спадарожніку Sirius. Ён прапануе найбольш бясплатных, некадаваных каналаў на расейскай і ўкраінскай мовах. Цяпер да іх далучыцца і доўгачаканы спадарожнікавы тэлеканал на беларускай мове.
3. Ужо сёння можна купіць спадарожнікавую антэну і скіраваць яе на магутны Sirius. Памятай, што замацоўваць антэну трэба па тым баку будынку, які апоўдні асвятляецца сонцам – менавіта з гэтага найцяплейшага пункту на небе да цябе прыйдзе новая тэлевізія Белсат TV.

Для якаснага прыёму правядзі кабель ад антэны да прыёмніка найкарацейшым шляхам, пастарайся, каб ніякія перашкоды (напрыклад, дрэвы) не засланялі антэны. Не вешай талеркі вельмі высока, каб яна не была на ветры.
4. Пошук і настройка каналу адбываецца гэтак жа, як у выпадку кожнага іншага спадарожніка. Усё гэта можна выканаць самастойна, карыстаючыся тэхнічнай інструкцыяй па абслугоўванні антэны. Калі ў цябе ўзнікнуць пытанні, з імі можна звяртацца, напрыклад, да прадаўца.

Белсат TV – тваё права выбару!

Пішыце, калі ласка, башыя ўражанні і меркаванні.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.