ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Политика // Еўрасаюз збіраецца падтрымаць Змітра Дашкевіча і Аляксандра Казуліна

Еўрасаюз збіраецца падтрымаць Змітра Дашкевіча і Аляксандра Казуліна

european_radio
08.11.2006 // 10:39
Еўрапейскі Саюз у бліжэйшы час плануе выступіць з заявай адносна палітвязняў у Беларусі. Пра гэта "Еўрапейскаму радыё для Беларусі" стала вядома з уласных крыніцаў у структурах Еўрасаюза. У чарнавым варыянце заявы ад імя Фінляндыі, якая старшынствуе ў ЕС да канца 2006 года, у прыватнасці гаворыцца:

"Еўрапейскі Саюз глыбока занепакоены прысудам Змітру Дашкевічу, сябру апазіцыйнай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт", якога прыгаварылі да 18 месяцаў зняволення 1 лістапада 2006 года. Абвінавачванні супраць Змітра Дашкевіча у тым, што ён кіраваў незарэгістраванай арганізацыяй, з"яўляюцца палітычна матываванымі і ўказваюць на нежаданне беларускіх уладаў паважаць міжнародныя стандарты правоў чалавека, асабліва права на справядлівы судовы працэс. Еўрапейскі Саюз таксама выражае сваю занепакоенасць адмове доступу на працэс назіральнікаў. Еўрапейскі Саюз таксама падкрэслівае свой клопат пра стан былога беларускага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і заклікае беларускія ўлады даць сям"і і міжнародным назіральнікам вольны доступ да Аляксандра Казуліна. Еўрапейскі Саюз заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Змітра Дашкевіча, Аляксандра Казуліна, сябраў беларускай няўрадавай арганізацыі "Партнёрства" і іншых палітычных зняволеных".

http://www.belradio.fm/news.php?readmore=545
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.