ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Беларускае золата

Обсуждение: Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Беларускае золата

RadziwilShadow1654
25.04.2008 // 10:15
Спадар Дубавец!
Наколькі я ведаю, Вы ніколі нічога не пішаце на форуме, пад сваім артыкулам.
Таму усё, што я тут пішу верагодна застанецца без адказу.
Я мяне хвалюе наступнае.
Я атрымаў ужо не першы нумар Нашай Нівы, дзе Вы некалі працавалі.
У друкаваную версію газэты Ваш артыкул не трапіў. Апошняя редакцыя артыкула на сайце адбылася ў 12:44, 23 красавiка 2008. Пабачце самі
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=16723
Падпісаны ў друк гэты друкаваны нумар быў ў 23.00 23 красавiка 2008, ў маёй паштовай скрыні ён апынуўся ў 22.00 24.04.2008. Дастаўка спрацавала! Добра спрацавала. А вось редактар і web-редактар вядуць сваю гульню. І я лічу, што гэта непавага з іх боку і да чытачоў, і да Вас, як аўтара і да тых хто рызыкуючы носіць газэту.
Дайце ім па вусам (хоць яны іх не носяць) Сяргей. Мала таго што на сайце спачатку не было працуючай ссылкі (замест naviny.by значыліся нейкія "Беларускія навіны"), дык яшчэ і артыкул web-редактар скарачае. Яму чаго нехапае каб надрукаваць артыкул цалкам: ресурсаў серверу ці пазовы ў суд Вільні за перадрукоўку ў "скарочаным" варыянце?
Ваш артукул трапіць ў наступны нумар. Калі не, то можа ёсць над чым падумаць?
Каб Вы толькі ведалі як цяжка пераадольваць свой страх і дапамагаць збавіцца гэтага страху другім людзям. Друкаваны нумар патрэбен як паветра! Редактараў не трэба вучыць працаваць, яны ўжо не дзеці (сваіх маюць нават), трэба працаваць ім на зайздрасць. Не хочаце працаваць ў Нашай Ніве, тады намагайцеся, каб друкаваліся як газэта naviny.by Алеся Ліпая. Слова за наступным нумарам Нашай нівы, за Вамі Сяргей і за мною. Я павінен гэтыя 8 000 на месяц зарабіць і галоўнае аддаць гэтыя грошы той газэце, дзе Ваш артыкул без купюр! Інтернэт супердарагі і яго няма ў маёй кватэры, а вось на друкаваную газэту грошы ёсць. І гэта яшчэ не ўсё. Ў друкаванай газэты другая аўдыторыя - сталыя людзі, якія хутчэй памруць чым адужаюць інтернэт. Гэта вельмі патрэбна - мець друкаваную газэту.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.