ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

Обсуждение: Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Асаблівасьці нацыянальнага самапрыніжэньня

ролдж
04.05.2008 // 21:18
І я рады, што вас гэта тэма цікавіць. Не магу, аднак, пакуль паставіць кропку (а ўжо пара б!) з наступнай прычыны. Я, як і Дубавец, і Паўленка, -- гуманітарыі, і мы ведаем, што няма ніводнага народа, які б ... не не тое, каб не сагнуўся б пад цяжарам моўнай асіміляцыі (з гэтым насамрэч бывала па-рознаму)... які б свядома і дабраахвотна гэту асіміляцыю стымуляваў. Няма ніводнага выпадку ў гісторыі, калі б кіраўнік дзяржавы сам ініцыяваў рэферэндум з нагоды тутульнай мовы і запрашаў прагаласаваць супраць яе. Таму няясна, як гэты беспрэцэдэнтны выпадак запісаць у аналах сусветнай гісторыі, уласна, гэта "непрапісвабельна" (прынамсі, было дагэтуль)... Ваша тлумачэнне, кшталту "беларускі народ сам адмовіўся ад беларускай мовы" мяне не вельмі задавальняе, бо яно унікальнае. Між тым, я думаю, што пры ўсім тым беларусы не надта адрозныя ад многіх іншых народаў.
 
Za Belarus!
03.05.2008 // 13:25
Не ўсё так i дрэнна ў нас з неграмі:) Да таго ж я ведаю толькі аднаго негра, які стаў белым - Майкл Джэксан, які, здаецца, пабялеў ні з таго ні з сяго, а вось з беларускамоўнага "негра" ў расейскамоўнага "чалавека" пераўтвараюцца пры перасяленні з вёскі ў горад массава. Першае - дыягназ на ўсё жыцце, а мова- вельмі нават змяняемае. Мне штосьці ў апошні час здаецца, што ўсе гэтыя беларускамоўныя версіі - крывадушна, нікому яны ў нас, акрамя якога ну вельмі маргінальнага адсотка, не патрэбныя. Хацелася б памыляцца. Як людзей прымусіць палюбіць мову? Сілком мілы не будзеш. Нажаль, на гэтыя пытанні ні сп.Дубавец, ні хто іншы з "нацыяналістычнага" лагеру не адказвае. Шмат хто зацыкліўся на прыгнеце ды "народ тут ні пры чым, патрэбны добры цар, які ўсіх прымусіць". Радуе, што хоць Вам, мне і сп.Дубаўцу мова не абыякавая)
 
ролдж
02.05.2008 // 22:59
Альтэрнатывы, прынамсі, дзве.
1. Афіцыйна аб"явіць беларускамоўных моўнымі "неграмі" Беларусі і папулярна растлумачыць людзям адпаведныя перспектывы беларускай мовы.
2. Аддаць фармаванне моў навучання ў дзяржаўных школах на вырашэнне дзяржавы, прыбраўшы фігавы лісток свабоднага выбару мовы навучання. Г.зн зрабіць, як паўсюль у свеце.
Абедзве гэтыя альтэрнатывы маюць тую перавагу перад існуючым становішчам, што яны не крывадушныя.
 
Za Belarus!
02.05.2008 // 21:13
Нажаль, дэмакратыя, сапраўды, не ідэальная рэч, аднак якія альтэрнатывы? Вы лічыце, што па умаўчанні павінны запісваць у беларускія класы, не даючы выбару бацькам(я таксама прыхільнік адукацыі на беларускай мове ў РБ) , а што, калі большасць беларусаў жадае, прычым свядома, каб без выбару па ўмаўчанні запісвалі ў расейскамоўныя класы? Не буду сцвярджаць, хто там і за што галасаваў на сумнавядомым рэферэндуме-96, аднак факт, што абсалютная большасць гэты вынік галасавання прыняла ці праігнаравала, не палічыла пытанне ўвогуле вартым увагі ці нейкае крыўды, падумаеш, мова... На якой падставе краіна павінна жыць па правілах, якія падабаюцца мне і Вам, а не па правілах, якія падабаюцца абсалютнай большасці? І існуючая ўлада на 90% складаецца з беларусаў і выказвае інтарэсы большай часткі насельніцтва РБ. І менавіта народ зрабіў гэты выбар, у прыватнасці выбар ігнараваць мову і дараваць ігнараванне мовы дзяржчыноўнікамі. І пры такім моўным становішчы, якое другія нацыі палічылі б асабістай абразай, беларусы выбралі шлях найменшага супраціўлення, гэтаксама, як нехта выбірае піва, дыван і тэлевізар. Я разумею, што прыемней заявіць: "народ тут не пры чым, вінаваты 1 чалавек, ну 10, ну 100 і РФ" Канешне, гвалт быў, стагоддзі акупацыі і ўсё такое, аднак беларусы - не першая і не адзіная нацыя ў свеце, якая зведала нацыянальны прыгнет, вось толькі у пытанні мовы мы п(р)агнулася больш за астатніх. Таму і 99%:) І сайт ППРБ я лічу такім рудыментам сумлення ці свядомасці(у горшым выпадку - піяр, аднак гэта лепей, чым ігнор) - большасць беларусаў у сваім жыцці не мае нават такога сайціку ці "душэўнага закуточку" з мовай...
 
ролдж
02.05.2008 // 11:56
Za Belarus! пишет:
http://president.gov.by/by/

Калі ласка, знаёмцеся, чытайце, рабіце хатняй старонкай;) дарэчы. адзін з лепшых беларускамоўных сайтаў сеціва, сапраўдная прэзідэнцкая якасць, абнаўляецца адначасова з расейскай ды англ. версіямі

Шчыра дзякую :) Мне ўжо Зімоўскі раіў: як захочаце, маўляў, аднаразова атрымаць асалоду ад беларускай мовы, дык знайдзіце іхны вельмі папулярны сайт.
Па Вашай спасылцы ідзецца і пра сем дзяржаўных органаў РБ (Савет Міністраў, Савет Рэспублікі, Палата прадстаўнікоў, Канстытуцыйны Суд, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Камітэт дзяржаўнага кантролю)
http://www.government.by/ru/main.html
http://www.sovrep.gov.by/
http://www.house.gov.by/
http://ncpi.gov.by/ConstSud/rus/
http://www.supcourt.by/
http://www.court.by/
http://www.kgk.gov.by/
дык там нават кнопка для беларускай мовы прадугледжана толькі ў адным выпадку!
Вам засталося яшчэ расказаць мне “99-працэнтную” праўду, што ёсць двухмоўная газета “Рэспубліка” (у якой беларуская мова заканчваецца часам ужо ў яе загалоўку).
Za Belarus! пишет:
Як Вы сабе ўяўляеце набор першакласнікаў: школа павінна стварыць 2 рускамоўныя і 2 беларускамоўныя класы(напрыклад)? А калі у беларускамоўныя ці расейскамоўныя пажадае пайсці 90% - што рабіць?

Пра гэта трэба было падумаць, калі праводзілі рэферэндум аб мове. Але ж тады важней была палітыка: галоўнае, каб дапячы БэНээФу!
Я ўяўляю гэта так, што выбару мовы навучання бацькамі ці вучнямі ў беларускіх умовах быць не можа (нават у Бруселі і ў Швейцарыі няма): 1) сістэма адукацыі непаваротлівая 2) няма сродкаў, каб штораз адэкватна рэагаваць на кан’юнктуру 3) няма традыцый жыць у дэмакратыі. Вось і “прыходзіцца” выбіраць мову навучання школе-дзяржаве. Гігер і Слобада паказалі, што ў нас нават школу з кітайскай мовай стварылі нібыта толькі на аснове дабраахвотнага волевыяўлення бацькоў! Чудеса демократіі ў асобна ўзятай краіне ў асобна ўзятай сферы школьнай адукацыі!
Гэта не азначае, што не прызнаю пэўнай вашай рацыі. Але падаяце яе ў такой жудаснай упакоўцы...
 
Za Belarus!
30.04.2008 // 23:22
http://president.gov.by/by/

Калі ласка, знаёмцеся, чытайце, рабіце хатняй старонкай;) дарэчы. адзін з лепшых беларускамоўных сайтаў сеціва, сапраўдная прэзідэнцкая якасць, абнаўляецца адначасова з расейскай ды англ. версіямі

І Вы, і сп.Паўленка, і сп.Дубавец засяроджваеце ўвагу на дыскрымінацыі ды ігнараванні беларускай мовы ў афіцыйным, адміністратыўным сектары. Аднак заняпад мовы гэтым не абмяжоўваецца, і не магчыма гэтым патлумачыць, чаму пры дамінаванні расейшчыны ў афіцыёзе, яна знаходзіцца ў куды горшым стане менавіта ў прыватным жыцці, там нават шыльдаў па-беларуску не знойдзеш. І параўнайце напрыклад расейскамоўную дыяспару Германіі ці ЗША - пры поўнай адсутнасці расейскай мовы у адміністратыўным жыцці яна вельмі паспяхова існуе ў нацыянальных гета. Чаму такіх "беларускамоўных гета"(няхай нават дэпрэсіўных, адсталых і г.д., аднак з паўнавартасным выкарыстаннем мовы ва ўсіх сферах) няма ў РБ? Па волі ўладаў ці па волі (пафігізме ды самаадмаўленні) звычайных беларусаў?
 
ролдж
30.04.2008 // 22:25
Za Belarus! пишет:
прэтэндуючым на ролю "валадароў розумаў", якія ўсе праблемы беларусаў спісваюць на

Тут хутчэй пагаджуся.
Паколькі, аднак, наша спрэчка не цалкам прыватная, вось нейкая цытата з працы Анеты Паўленкі (праўдападобна, брытанскай расіянкі, незнаёмай, мяркую, з ніводным беларускім "опам"):

Currently, Article 17 of the Belarusian Constitution designates both Belarusian and
Russian as the state languages of the Republic of Belarus. This dual-language policy
is at odds with the actual language practices that marginalize Belarusian (for concrete
examples, see Giger and Sloboda 2008) and position Russian as a de facto main language
in all sectors of life, starting with official institutions. Even the president’s official website
functions only in Russian and English (http://president.gov.by). Belarusian may appear on official letterheads, stamps, banknotes, and some public signs, such as road or store signs;
in all of these contexts, however, its use is rather symbolic
 
Za Belarus!
30.04.2008 // 21:51
ролдж пишет:
Спадзяюся, што маючы на руках такія дакладныя лічбы, Вы праблему не спрашчаеце і не дэбілізуеце :) Гэта, калі жартам...


Закід быў зусім не Вам, а тым прэтэндуючым на ролю "валадароў розумаў", якія ўсе праблемы беларусаў спісваюць на акупантаў, дыскрымінацыю ды "крывавы рэжым".
 
ролдж
30.04.2008 // 21:41
Za Belarus! пишет:
Цалкам не пагаджуся з гэтым выказваннем, народнае жаданне тут не толькі "пры чым", а на 99% усё i абумоўлівае.

Za Belarus! пишет:
спрашчаць ды дэбілізіраваць праблему

Спадзяюся, што маючы на руках такія дакладныя лічбы, Вы праблему не спрашчаеце і не дэбілізуеце :) Гэта, калі жартам...
 
Za Belarus!
30.04.2008 // 20:50
ролдж пишет:
Адным са спосабаў выціскання сербалужыцкай мовы за гэдээраўскім часам было тое, што для таго, каб аддаць дзіця вучыцца па-сербалужыцку, трэба было пісаць адмысловую заяву. Здавалася, агульнапрынятая інтэрпрэтацыя... А-а, зразумеў: дэмакратыя найбольш расцвітала ў ГДР у ваколіцах Баўцэна і Котбуса, а цяпер у нас, в Республике Беларусь


Калі ёсць выбар - яго заўсёды трэба скарыстоўваць сваім свядомым дзеяннем. На тое ён і выбар. Калі б дзяржаўная мова была адна - усё было б зразумела. Як Вы сабе ўяўляеце набор першакласнікаў: школа павінна стварыць 2 рускамоўныя і 2 беларускамоўныя класы(напрыклад)? А калі у беларускамоўныя ці расейскамоўныя пажадае пайсці 90% - што рабіць? Заява кшталту: "Дырэктару. Прашу прыняць маё дзіця ФІО у першы клас з беларускай мовай навучання, ФІО бацькоў, дата" на дыскрымінацыю па вялікім рахунку, пагадзіцеся, не цягне. З іншага боку: калі мову можна знішчыць элементарным увядзеннем заявы - дык грош цана і мове, і насельніцтву, якое не здольнае нават выказаць свае элементарныя цалкам законныя пажаданні. Прычына заняпаду мовы ў іншым(не толькі у "дыскрымінацыі"), і загастраць увагу на гэтай дробязі, заявах і г.д. ды перабольшваць іх - значыць адцягваць увагу ад сапраўдных прычын, ухіляцца ад іхняга пошуку, спрашчаць ды дэбілізіраваць праблему.
 
ролдж
30.04.2008 // 18:36
Адным са спосабаў выціскання сербалужыцкай мовы за гэдээраўскім часам было тое, што для таго, каб аддаць дзіця вучыцца па-сербалужыцку, трэба было пісаць адмысловую заяву. Здавалася, агульнапрынятая інтэрпрэтацыя... А-а, зразумеў: дэмакратыя найбольш расцвітала ў ГДР у ваколіцах Баўцэна і Котбуса, а цяпер у нас, в Республике Беларусь.
 
darov
30.04.2008 // 16:51
ИМХО: БУЛЬБАШЪ - питво достойное!!!
 
darov
30.04.2008 // 16:50
Сергей, если Вас БУЛЬБАШЪ действительно оскорбляет - то подавайте иск в суд на авторов названия, унижающего ваше национальное достоинство, а не нойте!
 
Za Belarus!
30.04.2008 // 15:54
Таму, што б вы ні казалі пра жаданьне народа, яно тут ні пры чым.
--------------
Цалкам не пагаджуся з гэтым выказваннем, народнае жаданне тут не толькі "пры чым", а на 99% усё i абумоўлівае. 12-15 заяваў бацькоў - беларускамоўны клас ствараецца "ноў проблем". Праблема ў тым, што ёсць 1-2 заявы з 30. Клас з аднаго-двyх вучняў ніхто ствараць не будзе. І вось калі у беларусаў цягі да роднай мовы не хапае нават на напісанне заявы на бясплатную(!) беларускамоўную адукацыю для ўласнага дзіцяці, то аб чым увогуле можна размаўляць? А наконт быдлабрэндаў - гэта ўжо задача людзей ад культуры патлумачыць народу "што такое харашо, і што такое дрэнна". Вось і тлумачце.
 
Yoggy
30.04.2008 // 12:38
Дарэчы, рэкламны слоган "Уяві" ад Samsung заўжды выклікаў у меня захапленне і павагу.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.