brook пишет:
Я, напрыклад, не магу чамусці нават паверыць, што "святой" Аляксандр Неўскі забіў свайго роднага брата ((Ці то каб той не не ваяваў з татара-манголамі, ці то каб стаць галоўным "намеснікам" Батыя у Масковіі?)
З Беларуссю ён звязаны трывалымі дынастычнымі сувязямі.
Аляксандр быў жанаты з Аляксандрай, дачкой полацкага князя Брачыслава.
Яго ўнучка Марфа выйшла замуж за пскоўскага князя Цімафея — таго самага Даўмонта, які ўцёк з Літвы пасля забойства Міндоўга. Іх сын — легендарны Давыд Гарадзенскі, прысвяціў усё жыццё барацьбе з крыжакамі. Ён, відаць, і не падазраваў пра «эпахальную перамогу» свайго прадзеда на Чудскім возеры
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=107650 .
Гісторыя Расейскай дзяржавы пачала пісьмова выкладацца, у існасьці, з ХVIII стагоддзя пад найстрогім “вокам” і па загадзе гасудараў (Фармаваньне яе было завершана пры Кацярыне ІІ). Маскоўскія цары нават думкі не дапускалі распавесьці сьвету пра мангольскае паходжаньне сваёй дзяржаўнасьці. У тым і быў сакрэт, які загадана было схаваць, і [жаданьне] заблытаць у выдумках і фантазіях.
У гісторыі Масковіі-Расеі сапраўды няма князя, які больш папрацаваў на Арду, чым князь Аляксандр. Як выявілася, “падарункі” Аляксандру Неўскаму былі вартыя яго ўчынкаў. З найвялікшага загаду Хана з 1272 года і пачала засяляцца Масква, гэты глухі таёжны закуток. А з 1277 года тут засеў першы маскоўскі князь – Данііл, сын Аляксандра Неўскага.
Існуе некалькі пунктаў гледжаньня на дзейнасьць Аляксандра Неўскага. Практычна ўся еўрапейская гістарычная думка зводзіцца да таго, што “…менавіта калабарацыянізм Аляксандра ў адносінах да манголаў, здрада ім братоў Андрэя і Яраслава ў 1252 годзе зьявіліся прычынай усталяваньня на Русі ярма Залатой Арды…” /Журнал «Родина», № 11, 1993 год, стр.30./
http://nashaziamlia.org/2008/06/26/1412/ .