ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Ярослав Романчук. СИСТЕМА. Безразмерное время «Ч»

Обсуждение: Ярослав Романчук. СИСТЕМА. Безразмерное время «Ч»

[email protected]
08.05.2014 // 12:32
Ярослав--Безразмерное время «Ч»
№№№№№№№
безразмернае таму ШТО:
1.10.1994 “Звязда», Віталь Цыганкоў.
“…Бадай, упершыню ў гісторыі Вярхоўнага Савета гэтага склікання абмеркаванне чарговай праграмы праходзіла гэтак сваеасабліва, калі не сказаць – дзіўна. Канешне, як заўседы, хапала крытыкі, альтэрнатыўных прапаноў, вылучэння хібаў і слабых месцаў, -- але, пэўна, ніколі яшчэ не было, каб усе без выключэнняў дэпутаты ў цэлым падтрымалі эканамічную праграму. Ва ўсякім разе, рашуча супраць яе фармальна не выказаўся ніхто. Аб’ектыўна цяперашнім дэпутатм выгадна ПАДТРЫМАЦЬ НЕ ПАПУЛЯРНЫЯ КРОКІ прэзідэнта, за якія рэальную адказнасць нясе толькі ён са сваёй камандай; крокі, якія, апроч усяго, не маюць зараз іншай сур’ёзнай альтэрнатывы. Да таго ж, вядома, лепей правесці гэтыя непрыемныя, але неабходныя пераўтварэнні рукамі Лукашэнкі, чымсьці ісці на іх потым самім.
Большасць, аднак, гарэла жаданнем адобрыць праграму Лукашэнкі (дарэчы галасаванне было пайменным). Аднак за варыянт Лукашэнкі прагаласавалі 157 дэпутатаў – НЕ ХАПІЛА 9 ГАЛАСОЎ.
... Ухваліўшы праграму неадкладных захадаў, дэпутаты, тым не менш, свядома не далі Лукашэнку дадатковых паўнамоцтваў на яе ажыццяўленне”.
\\

Змагарам за квітнеючую, дэмакратычную і незалежную Беларусь надта ж хацелася прасядзець яшчэ адзі тэрмін у крэслах парламентароў таму яны вякалі: “Ганьба! Здрада! Долоў! У Беларусі няма рэформ!” і адначасава нічога не рабілі дзеля правядзення гэтых рэформаў.
І тут на табе. Паўгода засталося да запаветнай мары -- новых выбараў ВС а Лукашэнка заявіў што нарэшце рашыца на непрыемныя, але неабходныя пераўтварэнні ў эканоміцы краіны.
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.