Другие материалы рубрики «Культура»
-
«Песняры»: «Молитва» — это духовный гимн
Участники легендарного ансамбля «Песняры» поддержали композитора Олега Молчана… -
Сальвадор Дали и Пабло Пикассо — впервые в Минске в подлинниках
Выставка скульптуры, керамики и графики величайших испанских художников современности открылась в Национальном историческом музее...
- Европейское агентство займется раскруткой белорусского трио Port Mone
- Президент Беларуси направил в парламент проект Кодекса о культуре
- Марафон белорусского военного кино в Брюсселе открылся фильмом «В тумане» по повести Быкова
- Представители Беларуси на «Евровидении-2015» 12 мая проведут первую репетицию в Вене
- Фотофакт: Лукашенко встретился с поэтом Евтушенко
- Театральное шествие в Минске
- Правила жизни Майи Плисецкой
- После реконструкции открылась усадьба в Лошице
- В Минске проходит фестиваль уличных театров
- «В постели, смотрю, кувыркаются наши девчонки молодые с мужиками российскими»
Культура
«Белсат» прэзентаваў фільм пра антысавецкае маладзёжнае падполле
Вечарам 24 верасня ў эфіры тэлеканала «Белсат» адбылася прэм’ера дакументальнай стужкі пра Расціслава Лапіцкага і маладзёжнае антыкамуністычнае падполле ў пасляваеннай Беларусі. Фільм «Як пошуг маланкі» зняў Валеры Мазынскі па сцэнарыю Міхася Чарняўскага.
Новы фільм — чарговае праліццё хаця б некалькіх промняў святла на эпізоды драматычнай беларускай гісторыі XX стагоддзя, якія цягам доўгіх гадоў замоўчваліся ўладамі. Пра большасць удзельнікаў маладзёжнага антысавецкага падполля 1944—1957 гадоў гледачы пачуюць і даведаюцца ўпершыню.
У 1948 годзе 20-гадовы Расціслаў Лапіцкі стварыў падпольную маладзёжную арганізацыю ў Мядзелі. Найбліжэйшымі яго таварышамі і паплечнікамі сталі Факусь Несцяровіч з Юшкавічаў і Юзік Качарга з Качарог. Хлопцы пачалі выпускаць улёткі, тэксты якіх пісаў Расціслаў. Ён і яго сябры выдатна ведалі, чым рызыкуюць, але ўпэўнена працягвалі збірацца, прыцягваць новых людзей. Рыхтуючыся да больш актыўных дзеянняў, падпольшчыкі пачалі назапашваць зброю і ўзрыўчатку. Дзейнасць арганізацыі ахапіла Мядзельшчыну і Смаргоншчыну, а яе слава разышлася па ўсёй Беларусі.
Праз даносчыка спецслужбы выйшлі на след змагароў, і ў лютым 1950 года шмат каго з іх арыштавалі. Расціслава, прыгаворанага да расстрэлу, пару месяцаў трымалі ў камеры смяротнікаў вілейскай турмы. Лапіцкі не зламаўся, адмовіўся ад памілавання. У ноч з 27 на 28 кастрычніка яго расстралялі ў лесе пад Вілейкай на вачах у яго сябра Факунды Несцяровіча.
Праз 60 гадоў пасля тых трагічных падзеяў Валеры Мазынскі і Міхась Чарняўскі сустрэліся з жывымі да гэтага часу ўдзельнікамі падполля, якое кінула выклік сталінскай сістэме. У фільме выкарыстоўваецца унікальная кінахроніка і дакументы, кінарэканструкцыя падзеяў, успаміны аднавяскоўцаў, а таксама былых паплечнікаў Лапіцкага. Ролю лідэра падполля сыграў 22-гадовы Уладзімір Шульжыцкі, кіраўнік смаргонскай суполкі «Моладзі БНФ». Здымкі праходзілі ў Маладзечне, Вілейцы, Смаргоні, Вільні, вёсках і мястэчках.
На здымках — кадры з фільма «Як пошуг маланкі».
Последние Комментарии