Другие материалы рубрики «Культура»

  1. В Минске прозвучит африканский джаз
    27-28 мая впервые в Минске выступят знаменитый афро-американский саксофонист Батамунти и его оркестр…
  2. Ночь музеев-2015 в Минске. Карта мероприятий
    Минские музеи 15-16 мая проведут несколько десятков мероприятий в рамках международной акции «Ночь музеев». Выбрать наиболее интересные из них поможет наша интерактивная карта...


Культура

Пайшоў з жыцця рэжысёр-пастаноўшчык Купалаўскага тэатра Валерый Раеўскі


Валерий Раевский19 лістапада пайшоў з жыцця рэжысёр-пастаноўшчык Купалаўскага тэатра, народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь Валерый Раеўскі.

Валерый Мікалаевіч Раеўскі пасля заканчэння рэжысёрскага аддзялення БДТМІ ў 1967 годзе працуе ў тэатры імя Янкі Купалы. З 1973 года з’яўляецца яго галоўным рэжысёрам, з 1991 года — мастацкім кіраўніком тэатра. За час творчай працы ім створана толькі на Купалаўскай сцэне больш за 35 спектакляў па айчыннай, рускай, замежнай драматургіі. Сярод іх: «Што той салдат, што гэты» па Б.Брэхту, «Бура» У.Шэкспіра, «Рэвізор» М.Гогаля, « Тры сястры» А.Чэхава, «Запіскі з падполля» Ф.Дастаеўскага, «Лес» А.Астроўскага. Асабліва высокамастацкім узроўнем вылучаюцца спектаклі па творах беларускіх драматургаў: «Трыбунал» і «Пагарэльцы» А.Макаёнка, «Брама неўмяручасці» К.Крапівы, «Апошні шанц» В.Быкава, «Чалавек з легенды» Я.Шабана, «Парог», «Радавыя», «Апошні журавель» А.Дударава, «Мудрамер» М.Матукоўскага, «Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева і іншыя. Для Раеўскага ўласцівы пошук найвялікшай выразнасці формы, паглыбленае прачытанне драматургіі, імкненне да гарманічнага гучання ўсіх элементаў сцэнічнага твора.

Спектаклі, пастаўленыя В.Раеўскім — удзельнікі і прызёры шматлікіх тэатральных фестываляў. Шэраг пастановак па п’есах беларускіх і рускіх аўтараў зроблены ім за мяжой: «Зацюканы апостал» М.Матукоўскага (Славенскі нацыянальны тэатр), «Паўлінка» Я.Купалы (Кіеўскі акадэмічны тэатр імя І.Франка), «Парог» А.Дударава ( Лурык-тэатр, Белфаст, Ірландыя), «Рэвізор» М.Гогаля (Драматычны тэатр імя А.Венгеркі ў Беластоку, Польшча), «Надзея Путніна» І.Малеева (Масква, «Театр на Малой Бронной»), «Рэвізор» М.Гогаля (Нацыянальны тэатр Эстоніі, Таллінн), «Характары» В.Шукшына (Санкт-Пецярбург, тэатр імя Акімава), «Чорная пання Нясвіжа» А.Дударава (г.Цюмень, Расія, г.Уфа, Башкірыя). На творчым рахунку рэжысёра – пастаноўкі, зробленыя на сцэнах тэатраў Беларусі: Гомель, Віцебск, Гродна, Маладзечна, інш. абл.драм.тэатры.На Беларускім тэлебачанні паставіў спектакль «Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я.Купалы (1971 г.), фільм-спектакль «Апошні шанц» па аднайменная аповесці Васіля Быкава (1981 г.).

За заслугі ў развіцці беларускага тэатральнага мастацтва Раеўскаму В.М. у 1976 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР», а ў 1998 годзе званне «Народны артыст Рэспублікі Беларусь». Пастаўленыя ім спектаклі («Радавыя» А.Дударава, 1985 г., «Мудрамер» М.Матукоўскага, 1988 г.) адзначаны адпаведна Дзяржаўнымі прэміямі СССР і БССР. У 2004 годзе за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва і заслугі ў выхаванні творчай моладзі ўнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны.

Доўгі час з’яўляўся прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў і выхаваў вялікую плеяду таленавітай творчай моладзі, акцёраў і рэжысёраў, якія працуюць сёння ў розных тэатрах Беларусі.

Спачуванні родным, блізкім і калегам Валерыя Раеўскага выказаў Алекясандр Лукашэнка.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева