Другие материалы рубрики «Культура»
-
В 55-й раз открылась Венецианская биеннале современного искусства
В день открытия были объявлены обладатели «Золотых львов»… -
Беларусь зовет Натали Портман в фильм о концлагере
«Брут» — это вторая новелла трилогии «Свидетели», посвященной памяти жертв Холокоста…
- В Полоцке, Минске и Новгороде пройдет биеннале акварели «Вада+Фарба»
- В Витебске создадут два новых музея
- Пятый фолк-фестиваль «Камяница» продлится два дня
- Испанская полиция нашла рисунки Пикассо и Миро, украденные несколько лет назад
- В Могилеве покажут фильм «Бэнни» в рамках Дня кино Республики Куба
- В Минске презентовали диск «Символы веры и свободы»
- Эксперименты со светом и фактурой Александра Забавчика
- Галина Корженевская презентовала книгу о том, «Что стоит радости и слез»
- Жители Витебска выстроились в очереди за билетами
- «Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў першы сінгл з будучага альбому
Культура
“Верасень” заклікаў вясну
Вечарам 59 лютага, паводле салісткі гурта “Верасень” Вольгі Акуліч, альбо 31 сакавіка, паводле календара, у сталічным паб-клуб “Графіці” адбылася прэзентацыя новага дыску гурта, куды ўвайшлі як новыя песні, так і ўжо добра знаёмыя і любімыя публікай кампазіцыі. Прэзентацыя мела свае раялі ў кустах. Першым з іх стаў фолк-ф’южн гурт “Вочы” з Гродна, другім — драматург Дзіяна Балыка, якая не проста прачытала свае вершы, але і паказала прысутным кароткаметражную камедыю “Вяселля не будзе”.
Альбом “Караблі” склалі 9 музычных запісаў, а таксама саўндтрэк, напісаны Вольгай Акуліч для вышэйназванай стужкі, якую яна сама і зрэжысіравала. На вокладцы дыску — карціна ўкраінскага мастака Дзмітрыя Смаўзюка, які па просьбе Вольгі даў дазвол на выкарыстанне яго твора для аздаблення новай кружэлкі блюз-рокавага гурта.
“Канечне, вы можаце спампаваць усе нашы песні ў інтэрнэце, але ж там не будзе такой прыгажосці, вы не зможаце патрымаль дыск у руках, — звярнулася да прысутных лідар гурта Вольга Акуліч. — Таму вы можаце ў любы час зрабіць ахвяраванне на запіс наступнага альбома, прыдбаўшы гэтае выданне”.
Музычны вечар у разняволенай атмасферы распачала каманда з Гродна “Вочы”, удзельнікі якой “кантрабандай прывезлі крыху польскай вясны ў Беларусь”. Гарадзенцы далі жару, стварыўшы бадзёры настрой, дадаўшы “клёвай атмасферы”.
Не толькі госці з Гродна прывезлі крышку вясны ў кішэнях. Вольга Акуліч таксама дала слова, што неўзабаве вясна-такі прыйдзе: “Мяне навучылі, што гаварыць “ваабшчэ” — няправільна. Але ж я скажу: мне ваабшчэ так надакучыла гэта зіма! Сёння 59 лютага, колькі ж можна… Таму я праспяваю песню “За тыдзень да новай вясны”. Праз тыдзень яна пачнецца! Я абяцаю, у мяне інфа сто адсоткаў”.
У перапынку паміж тым, як “Верасень” заклікаў вясну, згадваў пра апошні тралейбус і расказваў гісторыю жанчыны-кілера, для прысутных быў зладжаны эксклюзіўны паказ фільма “Вяселля не будзе”. Слухаючы, як эпатажная і яркая Дзіана Балыка ў ролі сяброўкі нявесты балбоча пра “адзін-адзіны сперматазоід, які аднойчы перамог, дасягнуўшы сваёй мэты”, прысутныя рэагавалі гучна, некаторыя запісвалі цытаты.
Драматург, сцэнарыст, паэтка Дзіяна Балыка для чытачоў Naviny.by распавяла пра караткаметражку “Вяселля не будзе”:
“Я напісала п’есу для спектакля “Мінск, я люблю цябе”. Яна і стала асновай для сцэнару гэтага фільма. Я толькі крыху перапрацавала тэкст. Кіно мне прапанаваў зняць Уладзімір Максімкаў для праекту “Кінаварка”. Паколькі ў мяне былі нейкія эратычныя фантазіі наконт таго, што “Карамболь” актыўна ўключыцца ў здымкі гэтага кіно, і будзе бюджэт і нешта яшчэ, то я прапаноўвала розныя сцэнары. Але ж “Карамболь” нічога акрамя двух мантажных зменаў не быў гатовы даць (смяецца). Таму я ўсвядоміла, што ў мяне ёсць акцёры, якія граюць у гэтай частцы спектакля “Мінск, я люблю цябе”, ёсць добрыя адносіны з Уладзімірам Ушаковым, каб бясплатна ўзяць касцюмы, ёсць мая кватэра, у якой магчыма ўсё гэта рэалізаваць, а таксама Вольга Акуліч, якая “за любой кипеш кроме голодовки”, мая сяброўка, якая прыйдзе на дапамогу ў любой сітуацыі, асабліва ў творчай. Мы літаральна за тры здымачных паўдні знялі гэтае кіно.
Тое, што я буду выконваць ролю сяброўкі нявесты, вырашыла Вольга Акуліч. У СМТ (сучасны мастацкі тэатр) гэтаю ролю бліскуча выконвала Вікторыя Кавальчык. Аднак Вольга вырашыла, што будзе цікава, калі сяброўку сыграю я. Да таго ж, усе думалі, што яна проста спісаная з мяне і адлюстроўвае маю жаночую сутнасць. (смяецца)
У мяне ёсць і іншыя сцэнары, але пакуль усё знаходзіцца ў стане перамоваў. Калі гаварыць пра тэатральны свет, то калі на сорак перамоваў будзе дзьве прэмьеры, то гэта будзе вялікая перамога. Паколькі ў тэатры бюджэты нашмат больш сціплыя ў параўнанні з кіно, то там трэба прайсці праз сто сорак перамоваў дзеля адной стужкі. Пакуль я яшчэ іх не правяла. (смяецца)
Што да саўндтрэка, то гэта старачя песня Вольгі Акуліч, напісаная яшчэ на рускай мове. Яна вельмі добра падыйшла да сюжэта гэтага кіно. Я, канешне, хацела, каб яна напісала песню на мае вершы (усміхаецца), аднак Воля прачытала сцэнар і сказала, што ў яе ёсць гатовая песня”.
Лідар гурта Вольга Акуліч у каментары для Naviny.by адзначыла: “Альбом мы сёння прэзентуем новы, а праграма старая, ужо наіграная. Песні з альбому “Караблі”, які мы рыхтавалі два гады, паасобку чулі на нашых выступах, мы проста зафіксавалі яго студыйна. У мяне ёсць мара: зрабіць альбом, які ніхто не будзе чуць да яго прэзентацыі, але пакуль што гэта праблематычна. Мой першы дыск быў запісаны з сесійнымі музыкамі паводле маёй аўтарскай творчасці за дзесяць гадоў. А песні з альбому “Караблі” прыдуманыя мной, дапрыдуманыя музыкамі гурта “Верасень” і гуртом жа запісаныя”.
“Я прыляцела на паветраным караблі, таму я з пілотнымі акулярамі ды з такім капелюшом”, — дзеліцца музыка. Пра тое, дзе Вольга прыдбала такі клёвы капялюш, яна не сказала. “Не, не набывала”, — толькі і сказала яна.
Пазнаёміцца з творчасцю гурта “Верасень” можна на іх старонцы «Вконтакте».
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева