Дата публикации:
27.05.2013
Адрес страницы
https://naviny.by/rubrics/culture/2013/05/27/ic_media_audio_117_4245/

«Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў першы сінгл з будучага альбому

Автор:

 

Мяркуючы з тэксту сінглу «Танцуй!», новы альбом мае атрымацца не менш «пратэставым» за некалькі папярэдніх, пiша Белсат.

Трэк «Танцуй!» запісалі падчас вясновага туру «Ляпісаў». Над запісам, звядзеннем і майстарынгам песні працавалі Андрэй Баброўка (Менск), Улад Ярун (Кіеў) ды Тэд Джэнсэн (Ted Jensen) (Нью-Ёрк).

«Вынік «Ляпісам» вельмі спадабаўся, так што, хутчэй за ўсё, увесь новы альбом гурта запішуць у супрацы з гэтым інтэрнацыянальным трыа», — паведамляе афіцыйны сайт гурта.