Другие материалы рубрики «Культура»
-
Аляксей Шэін: першая кніга дапамагла нарадзіць трэцяга сына
Частку наклада “Сямі камянёў”скралі яшчэ з друкарні… -
Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов
«ГараШ» — черная комедия против совка, нытья и пошлости…
- В Бресте пройдет первый фестиваль немого кино
- Купаловские дни начнутся в Минске 28 июня
- Власти: фестиваль «Магутны Божа» помогает развитию туризма
- Альбом Зміцера Вайцюшкевіч «Наша песня» выкладзены ў інтэрнэт
- Первую крупную роль в кино получил сын Шварценеггера
- В Витебске прошло театрализованное шествие с «немецкими военнопленными»
- Легенда тяжелой музыки группа Dream Theater дала концерт в Минске
- Купалье по древним традициям отпраздновали на Витебщине
- Открылась выставка многометровых авангардных инсталляций
- В Минске презентовали «Смачныя гісторыі мінчукоў»
Культура
Беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання
На пачатку кастрычніка вядомыя беларускія музыкі прадставяць новы супольны праект “Апошні золак”, скіраваны супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. За адмену выключнай меры ў дачыненні да злачынцаў выкажуцца Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Наста Шпакоўская, Віктар Рудэнка і Алесь Дзянісаў.
Каардынатар праекта журналіст Сяргей Будкін расказаў у каментары для Naviny.by, што “праект працягвае тыя традыцыі, што ў свой час былі закладзеныя папулярнымі і любімымі беларусамі праектамі “Народны альбом”, “Я нарадзіўся тут”, “Сьвяты вечар”. Аднак гэтым разам мы вырашылі звярнуцца да вельмі істотнай і актуальнай тэматыкі — праблемы смяротнага пакарання ў нашай краіне.
Мэта гэтага цудоўнага праекта вельмі простая — каб у гэтым жорсткім свеце стала хоць на каліўца больш дабрыні. Я вельмі ўдзячны ўсім тым, хто пагадзіўся на ўдзел — найперш за неабыякавасць да таго, што адбываецца наўкол”.
Паводле Сяргея Будкіна, у межах праекта сем беларускіх выканаўцаў прадставяць свае песні, у якіх распавядуць пра асноўныя спосабы выканання выключнай меры пакарання. Кожны музыка прэзентуе па дзьве кампазіцыі — адну напіша спецыяльна для “Апошняга золку”, а адна песня будзе выбраная з ужо вядомых кампазіцый музыкаў. Будкін падкрэсліў, што яны павінныя “адпавядаць стылістыцы праекта”.
Выканаўцы, якія пагадзіліся ўзяць удзел у праекце, раней публічна выказваліся за адмену смяротнага пакарання, але яны маюць спадзеў, што “Апошні золак” паспрыяе прыцягненню дадатковай увагі грамадства да дадзенай праблемы і спыненню гэтай практыкі ў Беларусі.
“Гэты праект — спроба закрануць тэму больш глыбока, чым проста сказаць некалькі словаў, якія хутка губляюцца ў інфармацыйнай плыні, — лічыць Зміцер Вайцюшкевіч. — Мастацкае выказванне мае іншую моц і трываласць, яно кранае іншыя струны. Да таго ж, менавіта мастацтва з’яўляецца адным з вышэйшых праяўленняў чалавечай натуры, а смяротнае пакаранне — адным з ніжэйшых”.
Сяргей Будкін адзначыў, што пра канкрэтныя кампазіцыі і падрабязнасці праекту гаварыць пакуль рана, бо музыкі толькі пачалі працаваць над новымі песнямі. “Усе дэталі будут бліжэй да прэзентацыі, якая адбудзецца ўжо неўзабаве”, — паведаміў ён.
Над графічным аздабленнем праекта працуе мастак Ігар Назаранка.
Нагадаем, што Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захавалася смяротнае пакаранне. За апошнія 17 год было растраляна каля 400 чалавек, і толькі ў адным выпадке смяротны прысуд быў заменены на турэмнае зняволенне.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева