Другие материалы рубрики «Культура»
-
В Минске прозвучит африканский джаз
27-28 мая впервые в Минске выступят знаменитый афро-американский саксофонист Батамунти и его оркестр… -
Ночь музеев-2015 в Минске. Карта мероприятий
Минские музеи 15-16 мая проведут несколько десятков мероприятий в рамках международной акции «Ночь музеев». Выбрать наиболее интересные из них поможет наша интерактивная карта...
- Акция «Ночь музеев» стартовала в Бресте
- В очередной раз Беларусь присоединилась к международной акции «Ночь музеев»
- Прием заявок на участие в национальном отборе на детское «Евровидение-2015» начался
- Стартовал новый мировой тур U2. Ближайший к Минску концерт — в Берлине
- На своей второй репетиции в Вене Юзари и Маймуна показали окончательный вариант номера для «Евровидения»
- Полина Республика презентовала первый альбом
- Центр современных искусств провел стимпанк-вечеринку в Ночь музеев
- В Минске под открытым небом открылась выставка Николая Селещука
- В Минске пройдет крупный международный турнир по спортивным танцам
- Книгоиздание-2014: 20 километров форматом А5
Культура
Пайшоў з жыцця Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін
2 сакавіка пайшоў з жыцця Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. Яму было 79 гадоў.
Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 году, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць.
Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданьнях (сярод іх — газэта «Советская Белоруссия», часопісы «Бярозка», «Полымя»), а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» і «Мастацкая літаратура». У выдавецтве «Мастацкая літаратура» працаваў больш за 20 гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН (1984).
Пачаў друкавацца з 1953 году, першыя вершы былі зьмешчаныя ў газэце «Чырвоная змена». Першы зборнік паэзіі — «Маладзік над стэпам» — выйшаў у 1959 годзе.
Да 25-годзьдзя пантыфікату папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі папы рымскага Яна Паўла II «Рымскі трыпціх» і меў магчымасьць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 г. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі «Ксты». Зборнік «Руны Перуновы» (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.
Пераклаў на беларускую мову п’есу «Вей, вятрок!» Яна Райніса (1980), зборнікі твораў «Блакітны звон Грэнады» Гарсія Лёркі (1975), «Мэлёдыя каліны» Івана Драча (1981), «Ветраліст» Габрыелі Містраль (1984), «Рубаі» Амара Хаяма (1989); «Слова пра паход Ігараў» (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэксьпіра, Байрана, Неруды, Гільена, Міцкевіча, Бранеўскага, Ясеніна, Гамзатава.
Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званьне Народнага паэта (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў «Рум» і пераклады з Фэдэрыка Гарсіі Лёркі, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Знак пашаны, латыскім ордэнам Трох Зорак і мэдалём Францыска Скарыны.
Барадулін зьяўляецца ганаровым доктарам БДУ й ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну, адзначае Радыё Свабода.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева