Другие материалы рубрики «Культура»
-
«Ленинград» выбрал «клубничку» из Минска. Провокационный клип 18+
Ненормативная лексика, сексуальный экстремизм, обнаженка, имитация полового акта – в новом клипе с белорусскими актерами… -
«Ляпис» умер, да здравствует Trubetskoy
Сергей Михалок распустил своих бунтарей, чтобы собрать новых...
- Сергей Михалок объяснил, почему распался «Ляпис Трубецкой»
- На подготовку ко Дню письменности в Заславле потрачено 14,5 млн долларов
- Умер актер Донатас Банионис
- На реконструкцию Старого замка в Гродно выделят 188 тыс. долларов
- Минфин передаст музею в Несвиже коллекцию старинных монет
- В Заславле готовятся принять Дни белорусской письменности
- Выставка шоколадных скульптур в Минске
- Историк по технологиям XVI века воссоздал Библию Скорины
- В галерее «Ў» выставлены коллекционные сосуды
- В Минске прошла акция, посвященная Владимиру Мулявину
Культура
Купалаўскі тэатр адкрывае 95-ы сезон спектаклем “Паўлінка”
Новы 95-ы сезон Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрывае спектаклем “Паўлінка” 9 верасня ў Томску.
Сёлета купалаўцы адзначаюць унікальную дату — 70-годдзе славутай “Паўлінкі”, пастаўленай Львом Літвінавым у 1944 годзе менавіта ў расійскім Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі падчас Другой сусветнай вайны. Выступ у гэтым горадзе асаблівы яшчэ і таму, што трупа вяртаецца ў горад, дзе было прынята рашэнне звярнуцца да Савецкага ўраду з просьбай надаць тэатру імя Янкі Купалы — фактычна звацца купалаўцамі.
Тэатр выступіць у рамках Дзён беларускай культуры па запрашэнні Губернатара Томскай вобласці. Апроч “Паўлінкі” падчас гастроляў у Томску Купалаўскі тэатр прадставіць 10 верасня “Ноч на Каляды” ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна і 11 верасня “Офіс” у пастаноўцы Кацярыны Аверкавай.
Упершыню купалаўцы апынуліся ў Томску ў 1941 годзе. Вайна заспела тэатр на гастролях у Адэсе. Трупе давялося, не вяртаючыся ў Мінск, ехаць у Сібір. За час працы ў Томску з 1941 па 1944 год тэатр узнавіў 11 спектакляў і стварыў 14 новых. Сярод якіх — знакамітая “Паўлінка” ў пастаноўцы Льва Літвінава. І нават праз 70 год усё ў ім — сюжэт, дэкарацыі, мізансцэны — засталося ранейшым.
Туды, дзе яна “нарадзілася”, “Паўлінка” вяртаецца не ў першы раз. Абменныя гастролі з Томскім тэатрам адбыліся ў 1985 годзе. У 2000-м годзе купалаўцаў сустракалі там на фестывалі, прысвечаным 150-годдзю Томскага абласнога тэатра драмы.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева