Дата публикации:
02.01.2015
Адрес страницы
https://naviny.by/rubrics/culture/2015/01/02/ic_news_117_451656/

Коласаўскі тэатр паставіў “Дзікае паляванне караля Стаха”


Наступленне новага, 2015-га, года Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатра імя Якуба Коласа адзначае прэм’ерай новага спектакля — містыфікацыі “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча. Прэм’ерны паказ — З студзеня, а 18-й гадзіне, на вялікай сцэне тэатра.

“Уладзімір Караткевіч — знакавая постаць як для ўсёй беларускай культуры, так і для нашага тэатра, яго героі не ў першы раз ажываюць на Коласаўскай сцэне. Спектаклі «Званы Віцебска», «Ладдзя роспачы», «Леаніды не вернуцца да зямлі», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паспяхова праходзілі ў тэатры”, — адзначыў кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Алесь Замкоўскі.
.
Над спектаклем працавалі вядомыя ў Віцебску і па-за яго межамі тэатральныя майстры. Інсцэніроўка і пастаноўка Юрыя Лізянгевіча. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранкі. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

У галоўных ролях занятыя і маладыя,і дасведчаныя артысты: Дзмітрый Каваленка (Андрэй Беларэцкі), Юлія Крашэўская (Надзея Яноўская), Віктар Дашкевіч (шляхціц Дубатоўк), Цімур Жусупаў (Берман-Гацэвіч), Уладзіслаў Жураўлёў (Свеціловіч), Тамара Кабяк (пані Кульша), Аляксандр Фралоў (селянін Рыгор).

Віктар ДашкевічАкрамя таго, прэм’ерны спектакль з’яўляецца бенефісным для артыста-коласаўца, вядучага майстра сцэны Віктара Дашкевіча, які працуе ў Коласаўскім тэатры з 1973 года.

Пасля прэм’еры сябры, знаёмыя, родныя, прыдстаўнікі тэатра і ўладаў Віцебшчыны будуць віншаваць Віктара Дашкевіча з 70-годдзем.