Другие материалы рубрики «Культура»
-
Аляксей Шэін: першая кніга дапамагла нарадзіць трэцяга сына
Частку наклада “Сямі камянёў”скралі яшчэ з друкарні… -
Курейчик снимает фильм за неделю и 5 тысяч долларов
«ГараШ» — черная комедия против совка, нытья и пошлости…
- В Бресте пройдет первый фестиваль немого кино
- Купаловские дни начнутся в Минске 28 июня
- Власти: фестиваль «Магутны Божа» помогает развитию туризма
- Альбом Зміцера Вайцюшкевіч «Наша песня» выкладзены ў інтэрнэт
- Первую крупную роль в кино получил сын Шварценеггера
- По Витебску провели «пленных немцев»
- Легенда тяжелой музыки группа Dream Theater дала концерт в Минске
- Купалье по древним традициям отпраздновали на Витебщине
- Открылась выставка многометровых авангардных инсталляций
- В Минске презентовали «Смачныя гісторыі мінчукоў»
Культура
Trubetskoy спеў песню на верш Максіма Багдановіча
Гурт Trubetskoy прэзентаваў сваю першую беларускамоўную песню. Адбылося гэта падчас імправізаванага акустычнага выступу на курсах «Мова нанова».
Песня напісаная на верш Максіма Багдановіча «Я, бальны, бесскрыдлаты паэт», які датуецца 1909 годам. Яго на рэпетыцыю прынёс гітарыст Руслан Уладыка, а базавы рыф для музыкі запрапанаваў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч.
«Гэта такая сумная балада пра тое, як важна часам атрымаць добрую вестку ад каго-небудзь блізкага, як шмат яна можа значыць у канкрэтны перыяд часу, — распавядае вакаліст Павел Булатнікаў. — Цікава, што першую версію песні мы разабралі якраз у дзень народзінаў Багдановіча. У нас у актыве яшчэ дзве песні на беларускай, але ўжо цалкам нашага аўтарства і больш вясёлыя. Іх мы плануем запісаць у лютым».
У лютым гурт Trubetskoy распачынае тур па Беларусі. Пачнецца ён 13 лютага ў Мінску з 40-хвіліннага выступу ў межах музычнай прэміі «Даём рады» у клубе Re:Public. Пасля будуць сольныя канцэрты ў Гомелі (14 лютага), Віцебску (21 лютага), Магілёве (14 сакавіка).
Акрамя таго, маюць адбыцца выступы гурта ў Стакгольме, Маскве, Разані, Іванаве і Ніжнім Ноўгарадзе.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева