Другие материалы рубрики «Финансы»

  1. Что делать банкам с недовольными вкладчиками
    Премия за риск: ставка по длинным рублевым вкладам должна составлять 40% годовых - считают эксперты
  2. Как студент заработал $1 000 000
    История одного из самых успешных трейдеров США


Финансы

Практычныя беларусы купляюць золата

Дастойную канкурэнцыю дэпазітам у рублях і валюце сёння склалі мерныя зліткі з каштоўных металаў, продаж насельніцтву якіх ажыццяўляе не толькі Нацыянальны банк, але і шэраг камерцыйных. Сёлета людзі набылі такіх зліткаў амаль на 80 працэнтаў больш, чым за адпаведны мінулагодні перыяд.

Тое, што насельніцтва несумненна зацікавілася паслугай, якая з'яўляецца адносна новым спосабам зберажэння ў рэспубліцы (продаж залатых мерных зліткаў быў пачаты ў жніўні 2001 года), банкіры адзначылі з моманту яе з'яўлення. I, мяркуючы па даных галоўнага банка краіны, попыт на каштоўны метал расце, і гэтаму ёсць простае тлумачэнне. Укладанне грошай у каштоўны метал — адзін з самых надзейных спосабаў зберажэння ад інфляцыі без рызыкі страты, таму што кошт золата ў таварным выражэнні расце пастаянна, нават пры стабільнай эканамічнай сітуацыі. Практычныя людзі для сябе гэта ўжо адзначылі. Калі прытрымлівацца дакладных лічбаў, то, паводле апошняй інфармацыі Нацыянальнага банка, аб'ём прададзеных насельніцтву залатых мерных зліткаў у студзені—ліпені гэтага года склаў каля 148,3 кілаграма — 8812 штук зліткаў было куплена ў банках. А вось назад банкамі з пачатку года было выкуплена толькі 9 кілаграмаў золата. Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка, як і раней, найбольшай папулярнасцю ў пакупнікоў карыстаюцца 10-грамовыя зліткі, якіх за згаданы перыяд прададзена насельніцтву 2629 штук — 30 працэнтаў ад агульнай колькасці. Прычым знайшліся людзі, якія не разменьваюцца па дробязях: імі набыта 5 зліткаў па 1 кілаграму і 10 — па 500 грамаў.

Развіваючы рынак каштоўных металаў у нашай краіне, банкаўскія спецыялісты ўлічылі і цікавасць насельніцтва да іншых металаў, каштоўнасць якіх і на сусветным рынку не выклікае ніякіх сумненняў, ды і цэны таксама растуць. Сёлета з красавіка Нацыянальны банк «выкінуў» на рынак сярэбраныя і плацінавыя мерныя зліткі. I гэта, вядома ж, не засталося па-за ўвагай насельніцтва. За крыху больш як тры месяцы набыта ўжо 103 плацінавыя зліткі агульным аб'ёмам 3,055 кілаграма. А вось аб'ём прададзенага грамадзянам серабра склаў 46,6 кілаграма — куплена 577 штук сярэбраных мерных зліткаў. Тут лідарства трымаюць мерныя зліткі вагой 20 грамаў, якіх было куплена 202 штукі.

Ігар ШЧУЧЭНКА, "Звязда"

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева