Другие материалы рубрики «Финансы»

  1. Белорусским предприятиям нечем платить по долгам
    За год проблемная задолженность предприятий перед банками выросла почти в полтора раза...
  2. Что делать банкам с недовольными вкладчиками
    Премия за риск: ставка по длинным рублевым вкладам должна составлять 40% годовых - считают эксперты


Финансы

Стаць прафесійным інвестарам дапаможа гульня


Развітваючыся канчаткова з дзяцінствам, не спяшайцеся прыбіраць настольныя гульні падалей, бо яны могуць шмат чаму навучыць нават дарослых. З часоў знакамітай «Манаполіі» на свет з’явіліся шматлікія значна больш дасканалыя гульні. Яны карыстаюцца папулярнасцю і на Беларусі. Чарговая гульня пройдзе 30 верасня ў Мінску.

Стаць прафесійным інвестарам дапаможа гульня

«Гульня — адзін з самых цікавых метадаў навучання, а эфектыўнасць ад гэтага параўнальна з бізнэс-трэнінгамі і прызнана ўва ўсім свеце», — упэўніваюць арганізатары спаборніцтва, якое ладзіцца Цэнтрам фінансавай адукацыі.

Розных варыянтаў эканамічных гульняў шмат, але беларускія арганізатары з’яўляюцца прыхільнікамі амерыканскага мільянера Роберта Кіасакі і яго вынаходніцтва — гульні «Грашовы паток 101» («Cashflow 101»).

Удзельнікі гульні (6-8 чалавек) збіраюцца за сталом, раскладваюць фішкі, карту і пачынаюць свай шлях ад «Пацучыных бягоў» (дзе гулец мусіць працаваць сам штодзень) да Інвестара (пераходзячы на хуткасны шлях, а гэтым да фінансавай свабоды). Вядома, прайсці гэта з першага разу атрымліваецца не ўва ўсіх, таму арганізатары раюць згуляць у яе некалькі разоў. Калі ж чалавек здолеў вырвацца з «Пацучыных бягоў» меней, чым за гадзіну тры разы запар, ён можа думаць як прафесійны інвестар.

Як адзначыў арганізатар Сяргей Палажэнка, спачатку акцэнт робіцца на кіраванні грашовымі патокамі (розніцай паміж даходам і расходам), а пасля ўжо яны вучацца купляць нерухомасць, каштоўныя паперы і г.д.

Пра грашовыя патокі і іх важнасць распавядае і стваральнік гульні Роберт Кіасакі: «Ключом да доўгатэрміновага дабрабыту з’яўляецца не тое, колькі грошай вы зарабляеце, а колькі актываў вы здолелі накапіць».

Паводле словаў арганізатараў, гэта ўжо трэцяе спаборніцтва. Публіка прыходзіць на гульні розная, але збольшага такім навучаннем цікавіцца моладзь.

Чарговая гульня адбудзецца 30 верасня. Можна будзе і паўдзельнічаць, і проста паназіраць, які ён — шлях да вялікага фінансіста.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева