Мнения других авторов
- 21.02 // 09:23 Владимир Подгол. ОБЩЕСТВЕННЫЙ ПРЕЗИДЕНТ. Создадим антикризисный комитет! // Статья
- 20.02 // 18:37 Дмитрий Растаев. В РИФМЕ ВРЕМЕНИ. Разлагай и властвуй // Статья
- 20.02 // 14:28 Олег Гайдукевич. ТРЕЗВЫЙ ВЗГЛЯД. Прямой путь к уничтожению Беларуси // Статья
- 19.02 // 18:08 Ярослав Романчук. КРИЗИС. Идет идеальный шторм // Статья
- 18.02 // 09:51 Инна Ромашевская. КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ. А может, этих помыть? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 11.10 // 14:12 Адам Глобус. PLAY.BY. Чэлес // Статья
- 06.09 // 14:29 Адам Глобус. PLAY.BY. Падарожнік і дамасед // Статья
- 30.08 // 14:27 Адам Глобус. PLAY.BY. Месцы // Статья
- 23.08 // 12:59 Адам Глобус. PLAY.BY. Рэха вайны // Статья
- 16.08 // 09:47 Адам Глобус.PLAY.BY. Зацьменні // Статья
Мнение
Адам Глобус. PLAY.BY. Мацюк
Ці ёсць у беларускай мове мат? Хіба гэта важна?.. У белмове ёсць мацюк! Дакладна. У нас маецца мацюк, і не адзін мацюк, а безліч моцных мацюкоў, такіх моцных, што яны здатны з жанчыны зрабіць мужчыну. Доказы? Зараз будуць…
Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их —«Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. |
Прыйшоў я да паэткі Шчарбіны, паставіў бутэльку на стол, сеў на канапу і ашклянеў. Я ўсё бачыў, усё чуў, усё разумеў, але гаварыць не мог. Тагачасны муж Шчарбіны — даўгавалосы, падобны на персідскага прынца юнак — разглядаў мяне як скульптуру антычнага бога. Ён нават пакратаў маю халодную шчаку, і тады да мяне дайшло, што я не толькі абязмоўлены, а нават міргаць не магу.
Метаметафарыстаў мой адыёзна-анабіёзны стан не хваляваў, яны абмяркоўвалі апошнія публікацыі сваіх паплечнікаў і ролю рускага будызму. Сярод гудзення галасоў моцна вылучаўся мужчынскі фальцэт, напоўнены рускімі матамі. Уладальнік фальцэту кожны свой сказ аздабляў такім сакавітым брыдкаслоўем, што я яму зайздросціў самай што ні ёсць лінгвістычнай зайздрасцю.
Калі ж я пабачыў майстра шматаблічнага мату, давялося сабраць рэшткі сілаў і заміргаць. Фальцэт належыў не мужчыне, а жанчыне — Таньцы Шчарбіне. Гэта яна крыла матам на ўсю ампірную кватэру, пазастаўляную высознымі стэлажамі, поўнымі неверагодных кніжак. Гэта яна ўвойдзе ў гісторыю рускай паэзіі тым, што ўзаконіць прысутнасць мата на старонках літчасопісаў. Яна першая ўбачыць Зігфрыда ў постаці рок-н-рольшчыка Віктара Цоя. Яна шмат чаго зробіць, але мяне ўсхвалявала іншая метамарфоза. Рускі мат здатны памяняць чалавеку пол. Жанчына кажа «.б вашу маць» — і яна робіцца мужчынам; як у казцы: сказаў «шніп, шнап, шнуп» — і цябе ніхто не бачыць.
А ці здатны беларускі мацюк на такое? Ці зможа ён са стрункай дзяўчынкі зрабіць пацана? Пытанне паставілася і забылася, бо я не толькі міргнуў, я вярнуўся ў нармальны жыццясцвярджальны стан. Я чытаў свае вершы, даводзіў перавагу самога факта над ягонымі трактоўкамі ды каментарамі. Набраўшыся ракіі і нахабства, я смяяўся з пагалоўнага захаплення метафарамі ў самой бярлозе метаметафарыстаў. Як мы не пабіліся? Ці дакладней… Чаму мне не надавалі па падрыльніку? Думаю, што з-за майго інародства ды заземленасці, з-за маёй жлобскай беларускасці, з-за таго, што беларускі мацюк не слабейшы за рускі мат.
Пра тую далёкую вечарынку з ракіяй я б незваротна забыўся, каб не паэтка Наста. Я рабіў чарговую марную спробу прышчапіць нашым маладым паэтам любоў да хайку, яны нават панапісвалі трохрадкоўі, але іх сэрцы былі далёка-далёка ад будыскіх каштоўнасцяў. Са студэнтаў пёрлі метафары, з іх вылазілі мацюкі. Наста Манцэвіч напісала такое: «Калі ў вачох цямнее, мне хочацца проста ўкленчыць: «О Божа, хачу да мамы! Да таты хачу на плечы…» Каб апынуцца ў дзяцінстве, як колісь — хавацца ў шафе сярод кажухоў і шапак, цукерку цягаць з буфету ды красці ў суседа слівы…» Цяпер — увага! «…і быць маленькім і лёгкім, і .б вашу маць, шчаслівым».
Во табе доказ: мацюкнуўся — і стаў мужчынам. Во яно, няўлоўнае і таямнічае пераўтварэнне — алхімія слова, магія паэзіі. Я шклянею ад такіх відовішчаў, мой светагляд натурала бярэ паўзу. І я забываю пра Шчарбіну і пра Манцэвіч. І я не згадваю пра іх да таго моманту, пакуль не пабачу, як праз гастраном ідзе Наста. Яна сціскае ў руцэ грашовую паперку ў двадцаць даляраў, тварок сцяты, пастава скрыўлена болем. Наста кульгае. Мне падумалася, што, напэўна, так кульгаў скінуты з неба анёл. Анёл кульгаў, плакаў і мацюкаўся…
Последние Комментарии