Мнения других авторов
- 23.03 // 12:44 Брюс Бакнелл. ЕВРОПА. Мы помним о том, что произошло в Крыму год назад // Статья
- 22.03 // 13:47 Алесь Мікус. ПРАЕКЦЫІ. Як дзеці. Как дети // Статья
- 21.03 // 12:20 Владимир Подгол. МЕЖДУ СТРОК. Спровоцируют ли кровавый майдан на День Воли? // Статья
- 20.03 // 16:52 Алла Бобкова. ПОЛЕМИКА. Белорусское кино: было, будет ли? // Статья
- 19.03 // 14:16 Марат Афанасьев. ТАЛАКА. Платим двойной тариф и двойные налоги. Как это сделано? // Статья
Другие Мнения этого автора
- 04.09 // 10:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Антыблогер // Статья
- 27.08 // 10:52 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. 50 // Статья
- 19.08 // 11:11 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Нацыя двухногіх зэдлікаў // Статья
- 12.08 // 11:48 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Зямля пад крыламі хімеры // Статья
- 05.08 // 11:27 Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Краіна хакераў // Статья
Мнение
Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Незавершанае трываньне
Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». |
Надоечы выбраўся нарэшце ў Цюцюкевічы і, прадчуваючы сустрэчу са старажытным беларускім мястэчкам ды старадаўнімі сваімі сябрамі, круціў у дарозе настройкі радыё і слухаў эмацыйныя словы шаноўнага Міколы Статкевіча пра задуманы ім Эўрапейскі кангрэс. Спадар Мікола даводзіў неабходнасьць кангрэсу і тлумачыў гэта патрэбаю змаганьня. Мы змагаемся, мы павінны змагацца, мы ўмеем змагацца...
Абапал шляху цягнуліся пастэльныя краявіды раньняга беларускага лета, усё патыхала спакоем і вечнасьцю, людзі на ўзбочынах рухаліся, нешта гаварылі міжсобку, рабілі сваю працу, мабыць, як і сто і трыста гадоў таму.
А тут – змагацца, змагацца, змагацца...
Наша доўгая гісторыя зьнітавала гэтае слова з барацьбітамі й пакутнікамі, што аддавалі жыцьцё й здароўе за тое, каб вызваліць край ад акупантаў, каб быў поступ, каб мы, так сказаць, жылі лепей. Змагары – сьвятыя людзі. Але хто сёньня сьвяты і што сёньня значыць жыць лепей?
У Цюцюкевічах я сустрэў сваіх добрых сяброў. Адзін зь іх марыць падрыхтаваць у мясцовай школцы алімпійскага чэмпіёна, другі разам з БРСМ зьбірае грошы на помнік паўстанцам Каліноўскага, трэцяя ладзіць местачковае сьвята беларускай песьні й кажа, што раённае начальства — рознае, але многія яе падтрымваюць і нават гавораць па-беларуску. Мы не змагаемся, — кажуць, — бо людзі стаміліся ад эксцэсаў, а вось на чыюсьці талковую работу глядзяць прыхільна. Змаганьнем сёньня нічога не дасягнеш, а ім патрэбныя вынікі.
Глядзеў я на сваіх сяброў і думаў – ну вось, і не змагары яны ніякія, але ў сваім родзе сьвятыя людзі. Нічога для сябе, а толькі пра свае Цюцюкевічы й думаюць – каб чэмпіён вырас, каб помнік быў і каб сьвята. І калі што ўдаецца, гатовыя ад шчасьця скокаць да неба – быццам ім адтуль мільён зваліўся (гэта я ўжо ў папулярныя катэгорыі шчасьця пераводжу).
Я б ня меў рацыі, калі б сказаў, што ім усё проста даецца. І адмоваў бывае шмат, і гэбісты іх пасьвяць. Але па-першае, яны ставяць канкрэтныя мэты, па-другое, дзейнічаюць у прапанаваных абставінах і, паколькі ў мястэчку ўсе ўсіх ведаюць, спрабуюць зьмяняць гэтыя абставіны на сваю карысьць.
Яны адназначна супраць вайны ці рэвалюцыі. Яны адназначна за тое, каб дзеці іх гадаваліся беларусамі. І каб Беларусь вакол іх была беларускай. Ясна, што гэта нашмат цяжэй, чым засьвяціцца на барыкадах. Але барыкады – камні, якія рана ці позна трэба раскідаць. А іх камяні зьбіраюцца ў канструкцыі жыцьця.
... Едучы зь Цюцюкевічаў, я зноў, цяпер ужо ў паўторы, слухаў Міколу Статкевіча. Ён казаў пра патрэбу змагацца. Хто яго ведае, можа й сапраўды трэба. Але каб разабрацца – з кім, з чым? Каб дзяцей гадаваць беларусамі, помнікі ставіць на месцах сьвятога змаганьня, сьвяты ладзіць, пашыраць сваё нацыянальнае кола да абрысаў уласнае нацыі, — трэба гэта рабіць праз будаваньне, а не праз захоп ці разбурэньне.
Можа быць, справа ў тым, што ў слова “рабіць” ёсьць завершанае трываньне – зрабіць, а ў слова “змагацца” – няма? І калі ты не знайшоў свае справы, табе бліжэй незавершанае трываньне? Вечнае змаганьне — як самамэта. І ніколі няясна, чаго ты ўрэшце дасягнуў. “Ёсьць у рэвалюцыі пачатак, няма ў рэвалюцыі канца”...
Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы. |
Последние Комментарии