Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»

Мнение

Антон Тарас. ПУЛЬС. Хай пільнасць не стане паранояй

 

Антон Тарас (31 ліпеня 1983, Мінск). Карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Працаваў перакладчыкам англійскай мовы ў галіне СМІ. Прафесійныя цікавасці: мінжнародныя стасункі, правы чалавека.

 

Цікава адрэагаваў на сітуацыю вакол знятага Антонам Піевым відэа інтэрнэт-сайт «Хартыя-97». Вось што ён напісаў: «Прычынай «гневу» дыктатара стаў відэаролік, які «цалкам выпадкова» быў размешчаны ў інтэрнэце карыстальнікам пад нікам Aolyellowman напярэдадні нарады пра хаду расследавання абставін выбуху на станцыі «Кастрычніцкая».

Узятым у двукоссі словазлучэннем «цалкам выпадкова» ананімны аўтар нататкі як быццам намякае нам, што відэа з'явілася ў інтэрнэце якраз не выпадкова, а каб кіраўнік дзяржавы мог здзейсніць шэраг адставак у кіраўніцтве сваіх сілавых ведамств.

Можа быць, аўтар публікацыі на «Хартыі-97» сапраўды паінфармаваны пра працу беларускіх спецслужб і ведае пра «ноч зачыненых дзвярэй» тое, аб чым не вядома нам.

З іншага боку, цяжка ўявіць сабе падобную аперацыю: Антона Піева выклікаюць у прэзідэнцкую адміністрацыю і кажуць: «Напіся на дні нараджэння, спусціся з сябрамі ў метро, здымі на гадзінніку час. За кадрам абавязкова вымаві: «Калі яны нас зловяць, я скажу: «Вы білі людзей на плошчы?» Апублікуй відэа на YouTube. З табой звяжацца твой цёзка з інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Затым...»

Затым мне проста агідна прыдумляць.

Бадай, рэдкі беларускі дэмакрат засумняецца ў статусе «Хартыі-97» як арганізацы, удзельнікі якой здзяйсняюць подзвігі, і нават цуды — такія, як стварэнне самага вядомага ў свеце беларускага тэатра. Навошта ж вы адмаўляеце ў праве на здзяйсненне мужных учынкаў* Антону Піеву — чалавеку, які прыцягнуў увагу нашага грамадства, самых розных яго групаў, да аспекту адной з найбольш важных на сённяшні дзень праблем?

Калі вы маеце факты — апублікуйце іх. А інакш навошта няславіце імя цалкам годнага чалавека, Антона Піева?

*У пятніцу стала вядома, што МУС збіраецца падзякаваць маладым людзям, якія «паказалі нам слабыя месцы ў ахове метрапалітэна». Аднак яшчэ на пачатку тыдня газета Адміністрацыі прэзідэнта называла відэа з іх удзелам «неадназначным».

Оценить материал:
Средний балл - 4.70 (всего оценок: 13)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • с каких это пор в нашей стране терроризм стал "адной з найбольш важных на сённяшні дзень праблем". Мы что живем в ираке или северной ирландии? у нас что существуют конфликтующие друг с другом народы или конфессии. Или может в Беларуси существует подпольная сеть террористичесих организаций? Почему открытые двери в метро могут стать поводом для отставки директора метрополитена или секретаря безопасности? подобные моменты навряд ли планируются спецслужбами, но зато они очень хорошо используются для закручивания гаек и при этом отвлекают народ от действительно насущных тем
  • Это тот, о ком 16 августа 2006 писали: "За это время удалось выяснить только, что 22 июля на имя Антона Тараса в Барановичах был куплен железнодорожный билет до Киева..."?
  • Да, хартию читать частенько бывает столь же "полезно", что и бт слушать. К счастью и то и другое давно перестал употреблять.
  • У Хартыі як і ў Лукі: ворагі паабапал )) бэтэ наадварот.

Интересные Факты

Загрузка ...