Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Алена Германовіч. АЦЯПЛЕННЕ. Вы не пайшлі на «Дажынкі»? Тады яны ідуць да вас!


Алена Германовіч

Алена Германовіч. Нарадзілася днём 23 сакавіка 1978 года. Праз месяц, у тры гадзіны ночы, мяне ў беспрытомным стане па прычыне немаўляцкага ўзросту і ў строгай сакрэтнасці ахрысцілі. Хроснымі выступілі член Камуністычнай партыі, дырэктар школы і першы сакратар райкама камсамола, што і вызначыла маю будучыню. Не, я не стала камуністам — партыя развалілася, не стала святаром — па прычыне іншага полу. Але люблю тэатр, экстрым і літаратуру. А, вось яшчэ — я ўласны карэспандэнт БелаПАН па Гомельскай вобласці.

SOS! Мы замярзаем. Мы замярзаем каторы дзень! З-за «Дажынак», уявіце сабе. Дзе тыя «Дажынкі» былі — за 100 кіламетраў ад нас, у Жлобіне, а мерзнем зараз мы. Таму што. Таму што было так.

У нашым мілым доме год ідзе капітальны рамонт (тэрміны не парушаны, не, ён будзе працягвацца да 30.12.2013). Рабочыя сумленна працавалі на нашым аб'екце, пакуль у Жлобіне не здарыліся раптам «Дажынкі». І раптам, у жніўні, нашы ўсе рабочыя зніклі з нашага аб'екту. Якраз яны павінны былі мяняць нам радыятары.

Мы пайшлі да начальства ў структуру ЖЭК-КЖРЭУП-КЖЭУ-ЖРЭТ. З пытаннем: «Людзі добрыя! Холад жа сабачы, га? Калі нам радыятары будуць мяняць? Дзе наогул рабацягі?». Кіраўніцтва нам паведаміла (па сакрэту), што «усе сілы, рабочыя і грашовыя, кінуты на «Дажынкі», пацярпіце, «Дажынкі» скончацца — і ў вас працягнецца капітальны рамонт».

Тут цярпіце-не цярпіце — нічога не зробіш. 1, 2, 3 кастрычніка па гарадскіх кватэрах пайшло гуляць цяпло. Толькі ў нас трубы-радыятары маўчалі, не булькалі. Мы насцярожана прыслухоўваліся — можа, хоць нешта зашуміць у радыятары? Не. Зацятае маўчанне. «Зашумела! Зашумела нешта ў радыятары!», — радасна закрычаў малы з суседняга пакою, дзе нёс варту каля батарэі. Мы пабеглі і прыклеілі чатыры пары вушэй да той трубы. Не. Гэта не вада. Не цёплая вада, і нават не халодная. Гэта сусед зверху нешта муціць. Напэўна, таксама сядзіць усёй сям'ёй ля радыятараў, прыклаўшы вушы, і, шапочучы тымі вушамі, чакае добрую вестку.

Тэлефанаванні ў КЖРЭУП-ЖЭУ-ЖРЭТ-ЖКХ не давалі плёну. Там нічога не ведалі. Напэўна, напярэдадні ўсіх камунальных начальнікаў звольнілі з працы, а на іх месцы пасадзілі іншапланецян, якія не ў курсе, што такое ацяпленне — у іх там на Тральфамадоры няма зімы. Напэўна, па той жа прычыне адключылі нам і гарачую ваду. Чаму адключылі, хто адключыў — у КЖРЭП-ЖЭС-КЖУП-КРЭУТ ніхто не ведаў. Тральфамадорцы, што ад іх чакаць! У іх там, на іх Радзіме, не вады, не цяпла, ні холаду няма.

Нам сказалі ўчора рабацягі так. У жніўні, яшчэ пакуль не было «Дажынак», рабочыя вырашылі ў нашым падвале змяніць нейкую «сістэму» ацяплення — старую на новую, сучасную. Для гэтай мэты яны старую «сістэму» выразалі і выкінулі. А новую не паставілі, таму што пачаліся раптам «Дажынкі». І таксама раптам пачаліся халады, і раптам ва ўсім горадзе ўключылі ацяпленне, а нам не маглі ўключыць, таму што няма ў нашым доме «сістэмы». Што ж будзе зараз?

Не ведаю, як патлумачыла бы нам кіраўніцтва ЖРЭУП-КЖРЭТ-ЖЭУ (бо там пакуль не ў курсе, тральфамадорцы захапілі ЖЭС), але рабацягі патлумачылі так: трэба узяць старую «сістэму», якую яны выразалі і выкінулі, і прыварыць назад. Бо новую прыладжваць няма часу — людзі ж мерзнуць! Ну а потым ужо, як пачнуцца белыя мухі — тады можна будзе зліць ваду з «сістэмы», ненадоўга, можа, на тыдзень які, на два, і паставіць нам новую сучасную «сістэму».

Але сёння рабацягі не могуць і старую прыварыць. Таму што яны занятыя іншымі справамі. А заўтра субота. Шабат. Працаваць нельга. Трапіш у пекла, дзе будуць цябе чэрці грэць дзень і ноч.

А мы пацерпім. Я ведаю, чаму так здарылася. Ты можаш вывесці сябе з сістэмы, але гэта не значыць, што сістэма забудзе на цябе. Ты можаш не ўдзельнічаць у «Дажынках», але «Дажынкі» самі прыйдуць у твой дом.

Калі ўсе жыхары Гомельскай вобласці ў адзіным парыве ўдзельнічалі ў «Дажынках» (малацілі, касілі, вазілі збожжа, іншыя ўдзельнічалі там у суботніках — фарбавалі, будавалі, кіравалі, іншыя — прадавалі, спявалі, іншыя — пісалі, фатаграфавалі, нешта набывалі) наш дом (пенсіянеры і мы) самаўхіліўся ад Галоўнага свята краіны. Сядзелі сабе па хатах, нават тэлевізар не ўключалі, не радаваліся разам з народам. Ах вы!

Карацей, як прыйшоў наш дом на шлюбны баль не ў шлюбнай вопратцы, то выкінулі нас вонкі, і там быў плач і скрыгат зубоў. Калі раней я сушыла зубы, даведаўшыся, што знаёмыя жыхары Гомеля (са ўсіх дзяржаўных структур) паехалі на «Дажынкі» працаваць на суботніках, ці прадаваць нешта, ці спяваць і танцаваць, то зараз у мяне зуб на зуб не трапляе.

Вось так мая злараднасць была пакараная.

PS. У нас усе гатова! Толькі што сказалі рабацягі. Маўляў, старую «сістэму» прыварылі назад. Але нам, кажуць рабацягі, ЖЭУ (КЖРЭТ-ЖСПК-КЖУП) загадаў, каб вам не падключалі ацяпленне.

У КЖРЭУП (ЖЭС-ЖЭК-КЖРУП) нам адказалі так: «Мы не ведаем, чаму няма ацяплення, мы да вашага дому накіравалі сваіх сантэхнікаў, а вашы сантэхнікі прагналі нашых сантэхнікаў, сказалі, што самі запусцяць ацяпленне. А вашы сантэхнікі самі не маюць права запускаць ацяпленне». А «нашы» сантэхнікі сказалі нам, што «брэшуць яны! Яны нам сказалі да 15-га не ўключаць вам ніякага ацяплення».

Паказальна закруціўшы галаву хусткай, апрануўшы на сябе дзве зімовыя курткі, я выйшла з пад'езда, стала перад будаўнікамі як маўклівая статуя і сказала: «Я замерзла». А яны паглядзелі здзіўлена і прапанавалі: «Ну і што! Ідзі да нас у вагончык пагрэйся!». Далей працягваю пісаць гэты тэкст з будаўнічага вагончыка, прыціснуўшыся бокам да буржуйкі. Але ў чатыры гадзіны ў будаўнікоў скончыцца працоўны дзень, і што я буду тады рабіць? Сяду ў цёплы цягнік і паеду ў белы свет, напрыклад, у Жлобін.

Вось так мы плацім за тое, што праігнаравалі «Дажынкі». Што не пілі, не пелі і не весяліліся. І адзіны наш ўнёсак у «Дажынкі» ўзяты з нас не па добрай нашай волі. Але што ты зробіш? Гэта галоўнае свята краіны! І яго трэба падтрымліваць, хоць чым. Заўсёды трэба нешта ахвяраваць для Радзімы. «Што ты зрабіў для Радзімы? Што, у вас пытаем, у вас, жыхары дому № 21?!» — Толькі тое, што маглі — ахвяравалі сваім ацяпленнем. І яшчэ пацерпім. У зямлянкі пойдзем! Але «Дажынкі» не пакінем без свайго ўнёску! Як і «Дажынкі» не пакінуць нас.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 22)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • А я - добавлю завтра. Милая Алёна! Есть что мне сказать, по этому ЖЭСовскому капремонту - но, увы. Вопреки ожиданиям, вчера мою квартиру подключили к центральному отоплению. Я - даже обогреватель, в укромный уголок, откатила! А сказать - есть что. Опытом, т. с., поделиться. Но - это тепло, нешто так меня разморило.... И мой тёплый котёныш... И - ваабще. Но - не сомневайтесь! Завтра же - я всё скажу!!!! А пока - моё Вам сочувствие. Жить, в эту жуткую охолонь, на Колыме этой; при этом, в бардаке "капремонта".... Это - нечто! Устала я. Рано я устаю. Вон, и уважаемый мною, г-н Dr Alex, сходу мне диагноз поставил - "синдром хронической усталости". Но, увы, это - ошибка. Лет 15 назад, я и сама себе такой диагноз ставила; потом - я его переменила. Всё - не так просто. Но я - скажу. Уверяю Вас, есть, что мне рассказать. Это - жесть. Два года "капремонта", и... Всё. Мне - надо отдохнуть, и как птице Феникс, взбодриться, из пепла. Уверяю Вас, Ваши проблемы - это пустяки, на фоне того, что пришлось пережить мне... Впрочем, вру. Там - дело не касалось тепла; отопления! А ведь это - самое главное! А вот о прочем - я расскажу. Обещаю. 100%%%.
  • дзякуй за тэкст
  • { Далей працягваю пісаць гэты тэкст з будаўнічага вагончыка, прыціснуўшыся бокам да буржуйкі. } Эх, Алёна! Внимательно прочёл. Добавлю только от себя словами В.С. Высоцкого: "за что мне эта злая, нелепая стезя? - Не то, чтобы не знаю, - рассказывать нельзя."
  • "Пінская шляхта" на сучасны лад! Будуць сядзець у сцюжы на раўгені і бабовых камах, але ж выглядаць пнуцца як магнаты: і дажынкі, і лядоўні-палацы з сузветнай каламечай на слізгаўках! Нічога талковага на злавілі, затое гуку нарабілі!