Дата публикации:
05.08.2011
Адрес страницы
https://naviny.by/rubrics/politic/2011/08/05/ic_news_112_373855/

Мілінкевіч: гэта тэрор супраць грамадзянскай супольнасці


Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў крымінальны пераслед кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Аляксандр Мілінкевіч назваў яго «сімптаматычным»: «Пасля зачысткі палітычнага поля ўлады ўзяліся за грамадзянскую супольнасць, якая апошнім часам на тле рэпрэсій наадварот мацнее. Гэта відавочны тэрор супраць грамадзянскай супольнасці. Праваабарончы цэнтр «Вясна» быў адным з самых важных пасярэднікаў салідарнасці — арганізоўваў збор дапамогі рэпрэсаваным. Калі новых людзей, якія бяруць удзел у пратэстах, рэпрэсіўная машына імкнецца запужаць звыкла арыштамі на суткі і штрафамі, то, каб застрашыць «пужаных», выкарыстоўваюцца карныя метады, закамуфляваныя пад барацьбу з эканамічнымі злачынствамі».