Другие материалы рубрики «Политика»
-
Белорусский КГБ возглавил человек-тайна
Его считают одним из самых влиятельных в близком окружении Лукашенко… -
Переизбрание Обамы ничего хорошего Минску не сулит
Сегодня не видно предпосылок для принципиального изменения характера белорусско-американских отношений…
- БХД: в 2013 году «нет никаких формальных целей для политической деятельности»
- Заявления Лукашенко привели посольство США «в недоумение»
- Сурвилла удивлена высказываниями Санникова о Вильнюсском меморандуме
- Лукашенко поручил усилить функции низовых звеньев местной власти
- Лукашенко заинтересовался опытом Социалистической партии Франции
- Посол Польши: введение соглашения о МПД в одностороннем порядке невозможно
- Леонид Мальцев временно заменит отстраненного главу КГБ
- Лебедько готов поддержать другого кандидата, если тот выиграет праймериз
- Коммунист Юрий Александрович: Беларусь наелась диктатуры, власти одного человека
- Коммунисты возложили цветы к памятнику Ленина в Минске
Политика
Беларускія дзеячы: не трэба ствараць новы «урад у выгнанні», бо ёсць Рада БНР
Шэраг дзеячоў беларускай культуры і палітыкаў выступіў з адкрытым лістом “Аб сучаснай ролі Рады БНР”. У ім крытыкуецца ініцыятыва некаторых замежных палітыкаў па стварэнню “беларускага ўрада ў выгнанні” і даводзіцца, што такое прадстаўніцтва даўно ўжо існуе: гэта Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.
“У сродках масавай інфармацыі з'явіліся каментары замежных палітыкаў з прапановай стварыць беларускі ўрад у выгнанні, які прадстаўляў бы і адстойваў нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь за мяжой па-за афіцыйнымі структурамі рэжыма, якія нацыянальных інтарэсаў не прадстаўляюць і не адстойваюць, - гаворыцца ў адкрытым лісце. - Прызнаючы права любога грамадзяніна любой дзяржавы мець сваё меркаванне адносна ўсяго, што адбываецца ў Беларусі, мы таксама маем сваё меркаванне адносна падобных заклікаў. Замежная ініцыятыва ў гэткім важным і цалкам беларускім пытанні ставіць пад сумнеў здольнасць беларусаў самім вызначыцца ва ўласным лёсе. Сітуацыя ў Беларусі напружаная, канфліктая, але яна павінна быць вырашаная ўнутры краіны”.
Што да замежнага прадстаўніўцтва нацыянальных інтарэсаў Беларусі па-за афіцыйнымі структурамі, дык такое прадстаўніцтва, заяўляюць аўтары адкрытага ліста, даўно ўжо ёсць: гэта Рада Беларускай Народнай Рэспублікі: “У легітымнасці гэтага прадстаўніцтва, калі не ў фармальнай, дык у гістарычнай і маральнай, не можа быць сумневу. Гэта ўрад абвешчанай яшчэ ў 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікі якой ва ўсе часы самаахвярна змагаліся менавіта за нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Найперш за свабоду, незалежнасць, дэмакрытыю. Многім з іх гэта абыйшлося найбольшым коштам. Жыццём”.
“Сённяшнія сябры Рады БНР, не ўцягнутыя ў паўсядзённыя, у тым ліку ва ўнутрыапазіцыйныя высвятленні адносінаў, адстойваюць менавіта агульнабеларускія інтарэсы, - канстатуюць беларускія дзеячы. - І з'яўляюцца, як і іх папярэднікі, годнымі прадстаўнікамі беларускіх демакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці за межамі краіны. Таму лічым мэтазгодным не стварэнне ў замежжы дадатковай «урадавай» структуры, ад пачатку сумнеўнай у яе легітымнасці, а спрыянне ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў Беларусі Радзе БНР”.
Адкрыты ліст падпісалі пісьменнікі Ўладзімір Арлоў, Вольга Іпатава, Віктар Казько, паэты Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў, Уладзімір Някляеў, перакладчык Лявон Баршчэўскі, мастакі Мікола Купава і Аляксей Марачкін, акадэмікі Аляксандр Вайтовіч і Радзім Гарэцкі, гісторыкі Анатоль Грыцкевіч, Аляксей Кароль, Аляксандр Краўцэвіч, Генадзь Сагановіч, Александр Смалянчук, Анатоль Сідарэвіч, рэжысёры Віктар Дашук, Уладзімір Колас, Валерый Мазынскі, філосафы Генадзь Грушавы, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Падгол, Таццяна Процька, кандыдаты філалагічных навук Пятро Садоўскі і Язэп Янушкевіч, палітыкі Аляксандр Мілінкевіч, Анастасія Палажанка, Павал Севярынец ды Алексей Янукевіч.
В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева