Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Россия и Беларусь готовятся создать новый ЗРК
    Организации российского ВПК все чаще хотят использовать научно-технический потенциал предприятий белорусского оборонного комплекса...
  2. В alma mater президента Беларуси объединяют факультеты и сокращают преподавателей
    В Могилевском государственном университете им. Кулешова уже не первый год недобирают студентов...


Общество

Італьянцам паведамілі, што Віка Мароз не падлягае міжнароднаму ўдачарэньню


Вика Мороз со своими итальянскими родителямиІтальянцам паведамілі, што Віка Мароз не падлягае міжнароднаму ўдачарэньню. Як падае са спасылкай на беларускага амбасадара ў Рыме італьянскае выданьне Liguria Notizie, адпаведнае рашэньне прынятае міністэрствам адукацыі Беларусі 5 чэрвеня.

Ліст з рашэньнем накіраваны для азнаямленьня Генуэскаму суду па справах непаўналетніх і сям’і Джуста-Барначын. Тым часам самі сужэнцы з Кагалета ў размове з журналістамі сьведчаць, што не атрымлівалі аніякага рашэньня.

Джуста-Барначын, паводле сьведчаньняў італьянскага друку, да апошняга часу разьлічвалі на тое, што дзяўчынка ўсё ж трапіць да іх у сям’ю.

11-гадовая сірата Віка Мароз цяпер выхоўваецца ў сям’і жодзінцаў Алены і Сяргея Васілеўскіх. Паводле беларускіх органаў апекі, за дзяўчынкай захоўваецца статус сіраты і яе ўладкаваньне ў сям’ю не зьяўляецца ўдачарэньнем. Да мінулага лета Віка Мароз была выхаванкай Вялейскага інтэрнату і на працягу некалькіх гадоў гасьціла на вакацыях у мястэчку Кагалета ў сям’і Алесандра Джуста і Марыі-К’яры Барначын. Летась сямейная пара не захацела, каб дзяўчынка вярталася назад у інтэрнат. Сужэнцы сьцьвярджалі, што дзяўчынка стала ахвярай фізычнага і сэксуальнага гвалту ў сябе на радзіме і на працягу 20 дзён хавалі Віку Мароз ў Альпах. //Радыё Свабода

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева