Другие материалы рубрики «Общество»

  1. «Беларусь без крайностей». Минск укрепляет статус региональной переговорной площадки
    Эксперты «Либерального клуба» анализируют главные события в белорусской политике, экономике, праве, социологии и культуре...
  2. Помогите детям бороться с артритом
    За считанные недели ювенальный ревматоидный артрит может превратить здорового ребенка в инвалида…


Общество

Гарадзенцаў запрашаюць у «Школу маладога журналіста»


Фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч, журналіст Павел Мажэйка, супрацоўнік газеты «Таварыш» Андрэй Мялешка, аглядальнік газеты «Белорусы и рынок» Марыя Садоўская… Гэта зараз яны паспяховыя і вопытныя журналісты, а пачыналі яны ўсе разам у гарадзенскай «Школе маладых журналістаў», якая адзначае сваё 10-годдзе і праводзіць чарговы набор.

Дзесяць год таму некалькі журналістаў сабраліся разам, каб выгадаваць тых маладых спецыялістаў, якіх не хапала тагачасным незалежным выданням. «Супрацоўнікі СМІ самі з вялікай радасцю прыходзілі дзяліцца вопытам з будучымі карэспандэнтамі і ахвотна бралі іх у штат. Рэдакцыя газеты «Пагоня» на 90 адсоткаў была ўкамплектавана нашымі выпускнікамі», — кажа пачынальнік і выкладчык «ШМЖ» Вітаўт Руднік.

Зараз сітуацыя памянялася: колькасць газет у Гродна скарацілася, аднак практыку навучэнцы праходзяць ва ўласнастворанай электроннай газеце «Твой стыль» і на інтэрнэт-радыё. Апроч цесных кантактаў з беларускімі СМІ вучні «ШМЖ» трымаюць сувязь з сеткай маладых журналістаў «Youth Press».

Штогод у «Школу маладога журналіста» набіраюць групу па 20-25 чалавек. Пасля 7 месяцаў навучання яны атрымоўваюць сертыфікаты, якія граюць не апошнюю ролю, скажам, пры паступленні на журфак ці далейшай працы ў рэдакцыях. Але, галоўнае, як уплывае вучоба на лёс людзей.

«Пакойны спадар Валеры Задаля данёс да мяне яго «залатое правіла» журналістыкі: журналісту друкаванага выдання пазней лягчэй перапрафіліравацца на тэлебачанне альбо радыё, чым наадварот. Гэта і паўплывала на мой выбар спецыялізацыі ва універсітэце», — распавядае выпускніца «ШМЖ», а цяпер аглядальнік газеты «Белорусы и рынок» Марыя Садоўская.

На жаль, нават у свой юбілейны год «ШМЖ» будзе праводзіць набор толькі сярод тых жыхароў Гродна і Гродненскай вобласці, якія змогуць навучацца дыстанцыйна і наведваць заняткі час ад часу. Пашырэння, па словах адной з арганізатараў Хрысціны Марчук, не плануецца, бо пакуль няма такой магчымасці.

Пакуль жа «ШМЖ» запрашае моладзь ад 16 да 25 год у сваю вучэльню. Заявы на ўдзел можна запоўніць да 21 верасня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а‑11, з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі). Больш падрабязную інфармацыю магчыма атрымаць па тэлефонах у Гродна 75‑71‑72; (+375 29) 784-32-21, 106-85-94.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева