Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Ухо недели. Позорище очевидное и невероятное
    В хоккей в Беларуси играть уже разучились. Но это еще полбеды. Совсем худо будет, если разучатся выращивать хлеб. Впрочем...
  2. Белорускам впадать в послеродовую депрессию некогда?
    Постатистике, это состояние в той или иной форме охватывает более 80% матерей, а тяжелая форма отмечается у 15-20% рожениц...

Общество

Улады Віцебска не маюць грошай, каб аплаціць перайменаванне вуліцы Камуністычнай у Багаслоўскую


Віцебскіе ўлады прапанавалі віцеблянам самім аплаціць працэдуру перайменавання вуліцы Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую.

Сёння адбылося паседжанне гарадской тапанімічнай камісіі Віцебска пад кіраўніцтвам Наталлі Шыянок, начальніка аддзела культуры Віцебскага гарвыканкаму. Удзельнічаць у паседжанні была запрошаная кіраўнічка Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец, ініцыятар кампаніі па збору подпісаў жыхароў гораду за вяртанне цяперашняй вуліцы Камуністычнай яе сапраўднай назвы, аднятай у 1919 годзе.

На гэтай вуліцы размешчаны Свята-Успенскі храм, бацюшка якога блаславіў збор подпісаў за вяртанне вуліцы назвы Вялікая і Малая Багаслоўская. Заява з 31 подпісам жыхароў вуліцы Камуністычная была пададзеная ў мясцовы гарвыканкам напачатку снежня.

Паводле Таццяны Севярынец, старшыня выканкаму Кастрычніцкага раёну Віцебска заявіў, што ў бліжэйшыя два-тры гады горад не будзе займацца перайменаваннем вуліц, таму што «няма грошай нават на заробкі». Чыноўнік адзначыў, што выканкам «з вялікай цяжкасцю выплачвае заробкі бюджэтнікам».

Перайменаванне вуліцы, паводле чыноўніка, будзе каштаваць 5-7 мільёнаў рублёў (замена тэхнічных пашпартоў дамоў, новыя шыльды, замена штампаў у пашпартах і г.д.). Спадарыні Севярынец было заяўлена, што калі б гэтыя расходы ўзялі на сябе жыхары вуліцы Камуністычная, тыя, хто падпісаў заяву аб перайменаванні, дык гарвыканкам нічога не меў бы супраць. А калі не — дык пакуль няма магчымасці.

Віцебская арганізацыя БХД распачынае збор сродкаў на перайменаванне Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую.

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева

Интересные Факты

Загрузка ...