Другие материалы рубрики «Общество»

  1. Государство намерено поделиться правом выписывать больничные
    В 2013 году будут также пересмотрены нормативы времени приема больных участковыми терапевтами и критерии посещения пациентов на дому…
  2. Тозик хочет отправить белорусское здравоохранение в прошлое?
    Министр здравоохранения и вице-премьер не сошлись в количестве врачей, необходимых нашей стране…

Общество

Стэфан Эрыксан павіншаваў беларусаў з Новым годам (відэа)

 

Былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан лічыць гады, якія прайшлі ў Беларусі, найлепшымі ў сваім жыцці.

Пра гэта ён распавёў у навагоднім віншаванні беларусам, якое было знята ў Вільнюсе (Літва) журналістамі сайта nn.by і размешчана на сайце, а таксама на партале Youtube 26 снежня.



«Год, які прайшоў, шмат для каго быў няпростым, у тым ліку для мяне. Я хачу пажадаць, каб новы год стаў для вас, для нас усіх найлепшым. Я б хацеў пажадаць вам усім, канешне, дабра, здароўя, дабрабыту і ўсяго астатняга, як звычайна жадаюць на Новы год», — сказаў Эрыксан.

Але, як падкрэсліў былы пасол, ён хацеў бы вылучыць «яшчэ дзве рэчы». «Я б хацеў пажадаць вам, беларусам, больш упэўненасці. Упэўненасці ў сабе, штодзённа, у жыцці, у любві. Упэўненасці ў сабе, як беларусы, як прадстаўнікі вельмі цудоўнай краіны, з багатай гісторыяй, цікавейшай культурай. Гэтым трэба ганарыцца. Яшчэ бы хацеў вам пажадаць шмат дабра, каб было шмат дабрыні ў вашым жыцці. Гэта дапамагае жыць», — сказаў Эрыксан.

«Людзі ёсць розныя, усіх, мабыць, нельга палюбіць, але паважаць адзін аднаго — трэба. Нават з чалавекам, які не раздзяляе вашыя думкі, трэба заўжды старацца знайсці агульную мову, шукаць кампрамісы. Гэтага я таксама вам жадаю, беларусы, у наступным годзе», — адзначыў Эрыксан.

«Нават калі я буду вельмі далёка, у Швецыі, хачу вас упэўніць, што я ў сэрцы з вамі. Тыя гады, якія прайшлі ў мяне ў Беларусі, былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцці. Я вельмі па вам сумую, я нікуды не знікну і буду з вамі», — прызнаўся Эрыксан.

Завяршыў сваё віншаванне ён воклічам «Жыве Беларусь!». 

1 жніўня ўлады Беларусі паведамілі Швецыі аб непрацягу акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці. У адказ на гэта шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі, і рэкамендавалі двум супрацоўнікам беларускага пасольства пакінуць Стакгольм, нагадвае БелаПАН.

8 жніўня МЗС Беларусі аб`явіла пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме і рэкамендавала шведскаму боку да 30 жніўня адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска.

Оценить материал:
Средний балл - 4.00 (всего оценок: 4)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Поздравние этого достойного шведа видимо особо резануло москаликов, ведь это то тип славян, которым славянский белорусский язык дается куда тяжелее чем шведам...
  • Это ж надо, сволочь с буквой н надумался поздравить беларусов! Ни стыда, ни совести! Молодец borzoi, всю суть удалось Вам вытянуть из поздравления. А главное, как сказал (!), вглядитесь в этот иезуитский приём:«Я б хацеў пажадаць вам, беларусам, больш упэўненасці. Упэўненасці ў сабе, штодзённа, у жыцці, у любві. Упэўненасці ў сабе, як беларусы, як прадстаўнікі вельмі цудоўнай краіны, з багатай гісторыяй, цікавейшай культурай. Гэтым трэба ганарыцца. Яшчэ бы хацеў вам пажадаць шмат дабра, каб было шмат дабрыні ў вашым жыцці. Гэта дапамагае жыць» А следующее так и вообще перл:«Людзі ёсць розныя, усіх, мабыць, нельга палюбіць, але паважаць адзін аднаго — трэба. Нават з чалавекам, які не раздзяляе вашыя думкі, трэба заўжды старацца знайсці агульную мову, шукаць кампрамісы. Гэтага я таксама вам жадаю, беларусы, у наступным годзе» Думаю из этого перла Вы, borzoi, сумеете вытянуть нужные выводы.
  • Ладно там гномик,абы не без буквы "н". А то модно у них ЭТО там.
  • На гномика Васю похож из мультика. Такой же добрый и отзывчивый.

Интересные Факты

Загрузка ...