Дата публикации:
25.06.2014
Адрес страницы
https://naviny.by/rubrics/society/2014/06/24/ic_articles_116_185886/

Алесь Беляцкий: Лукашенко — слабый гарант независимости Беларуси

Автор:


25 июня на сайте Naviny.by прошла онлайн-конференция с Алесем Беляцким — вице-президентом Международной федерации прав человека, руководителем закрытого властями правозащитного центра «Весна».

Алесь Беляцкий

21 июня Алесь Беляцкий был освобожден из колонии в Бобруйске. К политзаключенному была применена амнистия. За решеткой Беляцкий пробыл 1050 дней.

***

— Алесь, віншуем з воляй! Дзякуй Беларусі, што мае такіх сыноу, як вы! Дзякуй вам, што дбаеце пра Беларусь! Як нам уратаваць краіну перад фашысцкай навалай з усходу? Як захаваць незалежнасьць на парозе новай імперыялістычнай вайны?
Славамір, Слуцак

— Славамір, дзякуй. Я падзяляю твой непакой. Трэба нам быць актыўнымі, не спыняць працу, не паддавацца страху. І ўсё ў нас атрымаецца!


— Алесь! Мы демократические активисты из Светлогорска поздравляем тебя с выходом на волю и ждем в гости, в твой город юности — Светлогорск. И вопрос: для активизации деятельности ПЦ «Весна» в регионах не пора ли «обновить» кадры на местах, привлечь молодежь для работы в правозащитном движении?
Гарик, Светлогорск

— Вітаю, землякі! Вельмі прыемна, што ў Светлагорску хапае людзей з дэмакратычнымі поглядамі. Мы ў «Вясне» будзем толькі радыя кожнаму чалавеку, які далучыцца да нашай працы. Паверце, яе хопіць на ўсіх.

Алесь Беляцкий

— Алесь, респект за твёрдость и терпение. Вопрос: запустил ли Лукашенко заводы, а если запустил, то в каком направлении? Или в другом понимании слова «запустил»? Спасибо.
Danis

— Я, як вы ведаеце, пару дзён як з Бабруйску, а там на Бабруйскім шынным апошнім часам адбыліся масавыя звальненні. Так што заводы «запускаюцца»… Лукашэнка проста ўсяляк спрабуе адцягнуць тыя рэформы, якія даўно ўжо наспелі ў нашай эканоміцы.


— Пасля «адсідкі» некаторыя палітыкі сыходзяць «у цень». Можна іх зразумець, бо турма — гэта зусім не тое, што мы можам бачаць у амерыканскіх фільмах :( Алесь, які у вас настрой — у вузкім і трохі шырэйшым планах?
brook

— Па-першае, «у цень» я адыходзіць не збіраюся. Па-другое, я не палітык, а праваабаронца, грамадскі актывіст. Што тычыцца настрою, то ён у мяне бадзёры. Я быў унутрана настроены сядзець «да званка», таму маё вызваленне — прыемны сюрпрыз для мяне.

Па вялікім рахунку, мы не павінны ставіць сваю працу ў залежнасць ад свайго настрою. А працы ў нас багата, бо асноўныя праблемы ў Беларусі — з захаваннем дзяржаўнасці, незалежнасці, з развітай эканомікай, з дэмакратыяй і правамі чалавека — не вырашаныя.

 

— Добрый день! Собираетесь ли вы продолжать правозащитную деятельность? И если да, то в какой области? Спасибо
alexx_bel

— Так, я працягваю праваабарончую дзейнасць, і галоўны накірунак гэтай працы — абарона грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі.


— Уважаемый Алесь! Известно, что незадолго до ареста Вас предупредили о том, что информация о Ваших зарубежных банковских счетах передана из Польши и Литвы в соответствующие органы Беларуси. Известно также, что на тот момент Вы находились за границей и, по идее, могли избежать ареста. Почему Вы все-таки не сделали этого?
Ирина, Минск

— За мяжой я не знаходзіўся, але ў той перыяд, сапраўды, я некалькі разоў выязджаў з Беларусі на кароткі час для выкладаў у віленскім Доме правоў чалавека. Улады й хацелі, каб я застаўся за мяжой, гэта была б выдатная магчымасць для кампраметацыі мяне як праваабаронцы і як чалавека. Таму я прыняў рашэнне адстойваць сваю невінаватасць тут, у Беларусі. Я не прызнаў сваю віну на судзе, не пісаў ніякіх просьбаў аб памілаванні і дасюль лічу сябе невінаватым.

Падобныя ж сродкі ўціску на праваабаронцаў за нібыта няўплату падаткаў ужываюць і іншыя аўтарытарныя рэжымы, у прыватнасці, за гэта ж мае калегі ў Азербайджане і Іране сядзяць у турме.

Алесь Беляцкий

— Вините ли вы западные государства, передавшие белорусским властям данные, которые стали поводом для вашего ареста?
Артем, Минск

— Не, не віню. Да гэтага мелі дачыненне асобныя чыноўнікі Літвы і Польшчы, а не ўлады гэтых краін. Улады ж якраз паслядоўна падтрымліваюць дэмакратычныя змены ў Беларусі.

Я вельмі спадзяюся, што з усёй гэтай сітуацыі ўсе зрабілі патрэбныя высновы.

 

— Алесь, давайте слегка отойдем от политики. Кажется, вы футбольный болельщик. За кого на ЧМ в Бразилии болеете и почему?
pekin

— Я не футбольны заўзятар. Але дзякуючы Дашы Домрачавай я палюбіў біятлон. Таму, калі беларусы будуць граць на чэмпіянаце свету па футболе, і ў мяне з’явіцца жаданне пахварэць за нашых.


— ...назрэла лi неабходнасць прыняцця закона аб замежных агентах i ў РБ з правам абратнага дзеяння?... ...дзяк...
sdk-69

— У цывілізаваных краінах дзяржава сама падтрымлівае праваабарончыя арганізацыі, як і ААН і АБСЕ, сябрам якіх, нагадаю, з’яўляецца Беларусь. Так што нам лепш рухацца ў гэты бок.

Алесь Беляцкий

— Уважаемый Алесь! После трех лет тюрьмы, что вы вкладываете в понятие «свобода». Когда, на ваш взгляд, более свободными станут белорусы?
Марина, Минск

— Паняцце «свабода» стала для мяне яшчэ больш важным і значным. Бо сапраўды ўсе гэтыя тры гады самага галоўнага, чаго мне не ставала, — гэта свабоды. Усё астатняе было другасным.

Беларусы стануць свабоднымі толькі тады, калі самі адчуюць патрэбу ў гэтым і пачнуць змагацца за свае правы.


— Можете не отвечать, но с бритой головой вы похожи на классического зэка, а не на правозащитника. Зачем вы сменили прическу?
Саша, Минск

— Саша, я з табой згодны. Але павер мне на слова, там усе так ходзяць ) Згодна з правіламі ўнутранага распарадку ў беларускіх турмах: там нельга мець валасы больш за паўсантыметра і вусы з барадой увогуле. Інакш ты — парушальнік рэжыму.

 

— Скоро новые выборы президента. Как вы планируете участвовать в них…
Georgiy

— Як праваабаронца. Таму што сам працэс выбараў у нас суправаджаецца масавымі парушэннямі заканадаўства, і наша задача — адсочваць гэтыя парушэнні, прыцягваць увагу беларускіх уладаў, нашай і міжнароднай грамадскасці, дабівацца справядлівасці. Увогуле адна з самых галоўных задачаў беларускай супольнасці — дамагчыся справядлівых выбараў. Удасца гэта нам ці не, ад гэтага залежыць наша будучае жыццё.

 

— А чаму б не скласцi рэйтынг самых парушаемых правоу i свабод у Беларусi? Вось на вашу думку, якi топ-5?
Уладзь, Бараўляны

— Я бачу, што трэба мяняць сітуацыю ў комплексе. Таму што тое, што для вас ці мяне здаецца найбольш важным, для іншага нашага суайчынніка — другаснае. Затое ў яго ёсць іншыя праблемы, напрыклад, права на годную аплату працы або на незалежны суд. Для журналістаў гэта, вядома, свабода друку і распаўсюду інфармацыі. Для партый — свабода дэманстрацый… Гэта ўсё важна і для нас, вядома, але рэйтынгаваць тут недарэчна. Нам патрэбныя агульныя пазітыўныя змены.

Алесь Беляцкий

— Спадар Алесь, для дэмакратычнай супольнасці вы адназначна маральны аўтарытэт. Як намераныя распарадзіцца гэтым капіталам дзеля будучыні Беларусі?

— Мне цяжка казаць пра маё адчуванне, у якой ступені ёсць гэты аўтарытэт. Я працаваў больш за 30 гадоў у дэмакратычнай супольнасці дзеля дэмакратычнай і незалежнай Беларусі і далей буду працаваць. Лічу, што зараз мне даецца шмат авансаў, можа, таму, што сітуацыя ў краіне трохі прыбітая, вялая, няма еднасці дэмакратычных сілаў, няма ясных мэтаў і задачаў, як працаваць.Тыя дыскусіі, якія вядуцца наконт выбараў — ісці, не ісці, з адным кандыдадам ці некалькімі — паказваюць дастаткова панылую сітуацыю. Можа, людзі і хацелі б бачыць ува мне нейкі аўтарытэт, які б сказаў сваё важкае слова. Але, думаю, сёння ў нас няма такога чалавека, які адзін мог бы сфармуляваць ясныя задачы і мэты.

З другога боку, нам трэба імкнуцца, максімальна склаўшы ўсе свае сілы і намаганні, дабівацца фармулявання мэтаў і задач для грамадзянскай супольнасці і для вызначэння шляху ўсяго беларускага народу. Адпаведна, усе свае высілкі як праваабаронца, грамадзянін, чалавек, які мае пэўны жыццёвы вопыт, я зараз буду прыкладаць для вызначэння агульнага шляху.

 

— І ўсё ж, ці варта, на ваш погляд, апазіцыі і грамадзянам удзельнічаць у выбарах, якіх, па сутнасці не існуе?

— Гэтае пытанне стаіць з таго часу, як выбары перасталі існаваць, фактычна з 1995 года. І яно не мае дакладнага адказу. З аднаго боку, ты маеш рацыю, выбараў як самой працэдуры не існуе. Удзельнічаць у гэтым шоў, наіўна спадзеючыся на тое, што ты можаш дабіцца нейкіх праўдзівых лічбаў на гэтых выбарах, не прыходзіцца. Але разглядаць выбарчую кампанію як грамадскую, каб данесці сваё слова да людзей, можа, сэнс і ёсць. Але ж магчымы ўдзел ці няўдзел у выбарах трэба абмяркоўваць грамадой, сыходзячы з канкрэтных рэаліяў, канкрэтнай сітуацыі. На сённяшні дзень, як мне бачыцца, кампанія 2015 года не дае перспектываў для беларускай супольнасці, каб пераламіць гэтую сітуацыю ў нейкае справядлівае рэчышча.

 

— Скажите, как к Вам относились в колонии. Там имеет значение статус политического. Или в робе все равны?
Ангелина Александровна, Минск

— Звычайна зняволеныя паважліва ставіліся да мяне. Але за кантакты са мной іх каралі, таму такіх кантактаў амаль што не было. У нашай секцыі, дзе сядзела больш за дзесяць чалавек, былі стукачы, якія назіралі за мной увесь час. І варта было каму-небудзь паразмаўляць са мной, як праз кароткі час яго пераводзілі ў іншы атрад.

Алесь Беляцкий

— Спадар Алесь, а што вы самі думаеце пра прычыны свайго вызвалення. Пішуць, што гэта зноўку геапалітычныя гульні Лукашэнкі. Як самі думаеце? Дзякуй.
чытач

— Прычынай маёй пасадкі быў палітычны разлік, і прычынай вызвалення стаў таксама пэўны палітычны разлік. Перадусім рэжым цяпер думае пра ўнармаванне стасункаў з Еўрапейскім саюзам, які якраз і настойвае на вызваленні ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Мне не хацелася б, каб толькі маё вызваленне адкрыла такі шлях, бо ў нас застаецца яшчэ сем палітзняволеных. Ні нам, ні беларускім уладам, ні Еўразвязу, ні міжнароднай супольнасці нельга забываць пра гэта ні ў якім выпадку.

 

— Як вы думаеце, якія перспектывы на хуткае вызваленне астатніх палітвязняў?

— Я не чакаў і свайго вызвалення да завяршэння тэрміну адсідкі, але яно адбылося. Таму трэба прыкладаць усе намаганні для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Нават у моманты, калі здаецца, што ні на што ўплываць мы не можам, трэба не апускаць рукі, працягваць барацьбу за іх.

 

— Ці прыходзілася вам у зняволенні ісці на згодніцтва з сумленнем дзеля выжывання?

— Сёння ўсё ж не сталінскія часы. Беларускія турмы з'яўляюцца ў нейкім сэнсе копіяй сённяшнага беларускага грамадства з усімі ягонымі заганамі. На зоне я прачытаў кніжку, дзе апісваецца сітуацыя зняволення падчас сталінскіх часоў на Салаўках. Вялізны лагер з дзясяткамі тысяч зняволеных. За час яго існавання мільёны людзей прашлі праз Салаўкі. Адзін з вязняў, які адсядзеў там даволі багата часу, сказаў, што Салаўкі — гэта дакладная копія СССР. Тое самае можна сказаць пра беларускую зону і беларускую дзяржаву. Таму выбар ёсць заўсёды, у якой бы цяжкай сітуацыі чалавек не знаходзіўся. Ведаючы гэта розумам, адчуваючы душой, я ніколі ні на якаяе згодніцтва не ішоў.

Алесь Беляцкий

— Есть известный спор двух бывших политзаключенных: Александра Солженицына и Варлама Шаламова: один говорит, что отсидка — это позитивный опыт, духовное очищение, второй с ним в корне не согласен, утверждая, что срок на зоне оскотинивает человека. С кем из них склонны согласиться Вы и что Вы вынесли из трех лет за решеткой?
Артем, Минск

— Шаноўны Арцём, я думаў пра гэтую калізію паміж думкамі двух вядомых зэкаў-пісьменнікаў — Салжаніцына і Шаламава, Але гэтая спрэчка — ні пра што. Бо калымскі лагер 37-га года, у якім сядзеў Варлам Шаламаў, дзе людзі паміралі ад голаду і дзе за шалік блатныя маглі забіць, нельга параўнаць з “шарашкай” другой паловы 40-х гадоў, дзе сядзела “тэхнічная эліта” і дзе палову тэрміну адбыў Аляксандр Салжаніцын (там хлеб проста ляжаў на сталах). І нельга параўнаць сталінскія лагеры з сённяшняй беларускай турмой.

Зараз рэаліі такія, што, калі ты маеш сілы застацца чалавекам, то ты ім застанешся. Нэльсан Мандэла сядзеў 27 гадоў, а беларускі дысідэнт Міхась Кукабака — 17 гадоў. І яны — выдатныя прыклады для ўсіх нас.

Гэта была, вядома ж, новая жыццёвая сітуацыя для мяне, якая дала мне новы жыццёвы вопыт.

 

— Добрый день! Очень рад, что вы на свободе! У меня к вам два вопроса:

1. Думаю, что для большинства белорусов, к сожалению, остро стоит вопрос языка при восприятии оппозиции. Благодаря партии БНФ и лично Пазьняку Зенону Станиславовичу, у подавляющего большинства граждан Республики Беларусь, которые разговаривают на русском языке (хотя уверен, что относят себя к белорусам), выработалась стойкая ассоциация оппозиции с насильственной белорусизацией, возникновения проблем национального характера. В связи с этим вопрос: как вы считаете, есть ли возможность во главу угла оппозиционного движения поставить решение экономических проблем, с упором не на национальную идею, а на экономическое благополучие? Сможет ли такая стратегия переломить ситуацию в нашей стране и дать намного большую поддержку в обществе альтернативы нынешней власти?

2. Скажите, не рассматривали ли вы для себя возможность участия в президентских выборах в качестве единого кандидата от оппозиции? Мне кажется, что вы, возможно, как никто другой подходите под образ нейтрального человека по отношению к различным партиям, что несомненно могло бы привести ко всеобщему компромиссу. Ведь после победы можно провести ряд реформ, которые позволили бы в течении последующего года или двух провести референдум об изменении конституции (ограничение президентского срока), а затем в условиях свободы слова и демократии провести честные парламентские и президентские выборы, где любая партия сможет на равных конкурировать.
Заранее благодарен Вам!

alexlucas

— Спасибо.

1. Это проблема не новая, белорусы с ней сталкиваются лбами уже более сотни лет. Я уверен: без возрождения национальной культуры и национального языка мы как нация и как народ не имеем никаких перспектив. Сегодняшние события на юго-востоке Украины показывают, к чему может привести такой процесс денационализации, когда рядом столь большой сосед, как Россия. Поэтому вопрос национального сознания есть вопрос выживаемости белорусов как отдельного народа.

Отсюда встает следующая дилемма: хотим ли мы быть отдельным народом или же шестью губерниями, этнографическим регионом в составе России. Я считаю, что то культурное богатство, самобытный исторический путь, которые достались нам от наших предков, заслуживают того, чтобы мы активно пользовались ими и развивали их.

Решение экономических проблем с упором на национальную идею — это не что-то новое в мире, все европейские государства строились именно на этой основе. Конечно же, должно быть осознание в обществе необходимости национальной идеи, процесс возрождения белорусского языка должен проходить постепенно и неконфликтно. Но пока что мы имеем обратное: в Беларуси нет ни одного университета на белорусском языке, а количество учеников в белорусских школах постоянно сокращается. Поэтому угроза инкорпорации Беларуси и развала белорусского народа очень актуальна. Мы не можем с этим мириться.

2. Я родился в России и по белорусской Конституции не имею права быть кандидатом в президенты.

 

— В последнее время периодически возникают споры по поводу того, сколько в Беларуси политзаключенных. Дискуссия обострилась в феврале этого года после того, как на встрече с правозащитниками посол одной из стран ЕС сказал, что Евросоюз признает политическими только шестерых белорусских заключенных. Однако белорусские правозащитники на тот момент заявляли об 11 политзаключенных. На пресс-конференции в понедельник Вы сказали, что надеетесь на освобождение семерых оставшихся политзаключенных, и в фейсбуке уже рассуждают на тему «не оговорился ли Беляцкий». Неужели нет четких критериев определения статуса «политический заключенный»? И сколько их все-таки в Беларуси?
Спасибо,

Ирина, Минск

— Беларускія праваабаронцы вызначылі крытэрыі палітычных зняволеных, і яны адпавядаюць крытэрыям іншых міжнародных праваабарончых арганізацый. Паводле іх, у нашай краіне зараз сем чалавек з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Гэта Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў.

 

— Была ли во время заключения у вас какая-либо мечта, желание сделать что-то сразу по выходу. Ну не знаю, съесть мороженое, выпить пива, сходить в баню, на рыбалку. Ну что-то типа того…
Afonya

— Я марыў вярнуцца у сям’ю, у “Вясну” і ў беларускае грамадства, і гэтая мара збылася. А вось мара адпачыць у Крыме, якая была ў мяне першыя пару гадоў за кратамі, на жаль, ужо не збудзецца :)


— И все-таки, откуда миллион на личном счете? Только не надо про «Весну».
микола, минск

— Не карыстайцеся інфармацыяй з прапагандысцкіх каналаў, гэта ўсё глупства.


— A kak tam z kvartirami za 400 tys dollarov? Od kuda imiel dengi na etye kvartiri v Minske bezrabotnyi Ales Bialackyi? Polaki znayut ob etih kvartirah!
Spotkamsie PL

— Пачытайце рэпартажы з суда нада мной у кастрычніку 2011 года, там усё падрабязна растлумачана.

Алесь Беляцкий


— Нейкія глабальнага кшталту высновы з усяго, што з вамі адбылося, вы напэўна зрабілі. Падзяліцеся, калі ласка.
Віялета, Менск

— Зрабіў, вядома. Што ў такіх цяжкіх сітуацыях, якія могуць напаткаць любога чалавека, трэба трымацца, не апускаць рукі. Верыць у тую справу, якой ты займаешся.


— Планируете ли вернуться к прежнему имиджу: усы, волосы?
Артем, Минск

— Так.

 — Беларускае грамадстава знаходзіцца пад вялікім уплывам расійскай прапаганды. Як, на ваш погляд, можа супрацьстаяць ёй дзяржава, асоба, грамадскасць?

— У нас на зоне ідуць расейскія і беларускія каналы. Беларускія не карыстаюцца папулярнасцю, зняволеныя глядзяць ў асноўным расейскія. І вось гэтая інфармацыйная вайна, якая пачалася з пачатку года, звязаная з падзеямі ва Украіне, безумоўна, вельмі моцна адбіваецца на свядомасці простых людзей. Я, бачыў гэты зрэз і выразна адчуваў, што штосьці падобнае адбываецца па ўсёй Беларусі, таму што людзі глядзяць расейскую тэлевізію. А інфармацыю, якую там падаюць, можна параўнаць з ідэалагічнай атрутай.

На жаль, з боку беларускай дзяржавы ніякіх захадаў для спынення ці фільтравання гэтай вайсковай прапаганды, аднаго з відаў сучаснай зброі, няма. Я з непакоем думаю, што адбудзецца з беларускім народам, калі гэтая хваля ілжы і хлусні працягнецца не тыдні і месяцы, а гады. У сітуацыі, калі дзяржава нічога не робіць, самі людзі, якія выдатна разумеюць, што тут штосьці не так, мусяць прыкладаць свае намаганні, абмяркоўваць гэта ў сацыяльных сетках. Грамадская думка залежыць сёння ад усіх нас, наколькі мы можам крытычна ацэньваць сітуацыю ва Украіне і даваць свае тлумачэнні праз спрэчкі і абмеркаванні.

Безумоўна, вялікая роля тут належыць беларускім незалежным сродкам масавай інфармаціі, каб паставіць нейкую заслону гэтай хлусні, што валіць з усходніх межаў на Беларусь.


— Якімі Вы лічыце перспектывы беларускай мовы ў краіне? З кожным годам усё меньш маладых людзей размаўляе на роднай мове і, горш за ўсё, усё болей цураецца яе. На Вашу думку, якая можа быць у Беларусі нацыянальная ідэя? “Чарка, шкварка і нос у табаке”? Што рабіць моладзі — заставацца ў такой краіне ці ўсё ж такі спрабаваць жыць лепей, але не ў Беларусі? Вялікі дзякуй. Віншую з воляй!
Vova, Минск

— Перспектывы беларускай мовы залежаць ад пазіцыі кожнага беларуса. Наколькі мы здолеем абараніць нашу мову ва ўсіх сферах нашага жыцця, настолькі яна й будзе патрэбная нашаму грамадству.

Магчымая нацыянальная ідэя павінна абмяркоўвацца, зыходзячы з патрэбаў беларускага народу. Вельмі спадзяюся, што моладзь будзе актыўна ўдзельнічаць у яе выпрацоўцы. Таму я супраць ад’езду моладзі з Беларусі. Я за тое, каб нашыя маладыя людзі вучыліся на захадзе і пераймалі там досвед, але вярталіся працаваць тут, на нашу будучыню.

 

— Зараз у пэўных палітычных колах пануе думка, што ў цяперашніх умовах агрэсіўнай расейскай палітыкі толькі Лукашэнка можа гарантаваць незалежнасць Беларусі і абараніць яе ад паглынання Расеяй. А як Вы лічыце?

— Я з гэтым катэгарычна не згодны. Лукашэнка — вельмі слабы гарант незалежнасці Беларусі. І пра гэта сведчаць усе 20 гадоў ягонай палітычнай кар’еры. Мы знаходзімся ў вялізнай эканамічнай, палітычнай, вайсковай залежнасці ад Расіі і з кожным годам гэтая залежнасць становіцца ўсё большай. Ёсць словы, а ёсць дзеянні. Давайце не верыць словам, а давяраць толькі справам. Беларусь фактычна пераўтварылася ў “бананавую рэспубліку”. На жаль, пытанне ўтрымання ўласнай улады прэзідэнт Лукашэнка ставіць вышэй за праблему выжывання беларускага народу. І я з такой пазіцыяй ніколі не згаджуся.


— В марте 2015 года в рамках рассмотрения периодических докладов государств Комитет по правам человека представит белорусскому государству вопросы о соблюдении Международного пакта о гражданских и политических правах. А какие бы Вы задали вопросы белорусскому государству в сфере гражданских и политических прав? Какие, на Ваш взгляд, проблемы должны быть прежде всего рассмотрены в Комитете по правам человека в отношении Беларуси?
Роман, Брест

— Я думаю, усе беларускія праваабаронцы будуць бліжэйшымі месяцамі працаваць над гэтымі пытаннямі, важнымі для ўсяго беларускага грамадства. Мы хочам, каб нашыя людзі жылі ў вольнай дэмакратычнай прававой дзяржаве, і мы будзе зыходзіць з тых стнадартаў, якія закладзеныя ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, які, на жаль, не выконваецца беларускімі ўладамі. Я перакананы, што ўрэшце рэшт беларускі народ возьме свой лёс у свае рукі і зойме свой “пачэсны пасад між народамі”.

 

На этом онлайн-конференция завершена. Благодарим всех ее участников.

***

Алесь Беляцкий был арестован 4 августа 2011 года и приговорен к четырем с половиной годам лишения свободы в колонии усиленного режима с конфискацией имущества по обвинению в сокрытии доходов в особо крупном размере.

Основанием для уголовного преследования стало наличие у Беляцкого зарубежных банковских счетов, средства с которых использовались для правозащитной деятельности. Открыть счета в Беларуси не представлялось возможным, так как правозащитный центр «Весна» работает нелегально — власти неоднократно отказывали в официальной регистрации организации.

Суд также не принял во внимание то, что ущерб, который якобы нанес государству Беляцкий, был полностью погашен за счет добровольных пожертвований граждан. 


Хроника «охоты» на правозащитника Беляцкого
   
Судебный процесс по делу Алеся Беляцкого. Онлайн-репортаж
   
Из дела Беляцкого торчат уши КГБ
   
Лукашенко о деле Беляцкого: клянусь вам, я его не знал и не знаю
   
100 тысяч человек приняли участие в марафоне в поддержку Беляцкого