Другие материалы рубрики «Общество»
-
«Беларусь без крайностей». Минск укрепляет статус региональной переговорной площадки
Эксперты «Либерального клуба» анализируют главные события в белорусской политике, экономике, праве, социологии и культуре... -
Помогите детям бороться с артритом
За считанные недели ювенальный ревматоидный артрит может превратить здорового ребенка в инвалида…
- Александр Лукашенко даст интервью корреспонденту Блумберг ТВ из Лондона
- Украина разрешила «Белавиа» летать в Киев до 14 апреля
- Невероятный закат наблюдали минчане 30 марта (фото)
- 5 апреля в Минске состоится большая городская Весенняя бесплатная ярмарка
- На нынешней неделе будет холодно и сыро
- Опрос БелаПАН: Как изменились покупательские привычки минчан?
- Часы с белорусской символикой — уже в продаже
- Грызуны из Украины, России и Беларуси устроили в Минске шоу
- В милицию принесли пулемет «Максим» 1927 года
- «История белорусского государства в почтовых марках»
Общество
Курсы “Мова ці кава” спыняюць сваё існаванне
Курсы беларускай мовы «Мова ці кава» спыняюць сваё існаванне, паведаміла аўтар праекта, журналістка расійскага «Першага канала» (ОРТ) Кацярына Кібальчыч.
Фота Сяргея Маліноўскага
Прычынай стаў разлад паміж аўтарам праекта і вядучымі-выкладчыкамі, якія рэзка адрэагавалі на прарасійскія выказванні Кібальчыч з нагоды сітуацыі ва Украіне.
15 кастрычніка курсы «Мова ці кава» павінны былі пачаць новы сезон, аднак у гэты дзень на афіцыйнай старонцы курсаў у сацыяльнай сетцы Facebook з'явілася паведамленне пра тое, што заняткі адмененыя.
«Курсы фактычна перастаюць існаваць, але зачыняюцца яны не з-за злачыннага рэжыму, не з-за бізнесу, слабасці нейкіх людзей, а з-за таго, што супольнасць, якая выступае за падтрымку беларускай мовы, сёння заклікала байкатаваць курсы. Чаму яны так зрабілі? На маю думку, таму што яны баяцца. Як яны мне пісалі, таму што пакутуе іх рэпутацыя», — адзначыла Кібальчыч, дадаўшы, што з яе пазіцыяй калегі па курсах «даўно былі знаёмыя».
«Мова ці кава» была ініцыятывай, якая аб'яднала людзей з рознымі палітычнымі поглядамі, — сказала аўтар праекта. — Я хачу, каб гэтая ініцыятыва ўвайшла ў гісторыю менавіта так, а не як праект, з якога людзей выганяюць з-за таго, што яны «няправільна» думаюць. Калегі маюць права выкарыстоўваць ідэі, фармат, усе напрацоўкі, але я не хачу, каб маё імя і рэпутацыя, імя «Мова ці кава» такім чынам пацярпела».
Суарганізатар праекта Юлія Коцкая, у сваю чаргу, выказала агульную пазіцыю ад імя шэрагу выкладчыкаў курсаў, у прыватнасці паэткі і тэлевядучай Валярыны Куставай і журналістаў Франака Вячоркі і Алеся Залеўскага. У першую чаргу яна падзякавала Кібальчыч «за брэнд, ідэю і яе рэалізацыю».
«Дзякуй за тое, што запусціла хвалю беларускамоўных курсаў, якія сталі папулярнымі, і ў выніку ўзнікла мода на беларускую мову», — сказала Коцкая.
Яна падкрэсліла, што ў статуце курсаў была замацаваная падтрыманая ўсімі ўдзельнікамі праекта пазіцыя, якая абвяшчала: «Мова усіх аб'ядноўвае». Па словах Коцкай, выкладчыкі курсаў «Мова ці кава» выступалі «за плюралізм думак, розныя пазіцыі на пляцоўцы». Аднак частка каманды палічыла, што Кібальчыч як кіраўнік праекта не мае права публічна выказваць сваю палітычную пазіцыю, паколькі менавіта нейтралітэт «асобы праекта» дазваляў запрашаць да дыскусіі «людзей з супрацьлеглымі поглядамі».
«Здарылася так, што асабістая пазіцыя Каці, якую я паважаю, але не прымаю, яна мне не блізкая, стала публічнай і пачала шкодзіць праекту як пляцоўцы для розных меркаванняў, — сказала суарганізатар курсаў. — Каманда не прыйшла сёння, таму што не хоча, каб праект станавіўся палітычным. Мы не супраць плюралізму, мы супраць таго, што кіраўнік праекта публічна займае чыйсьці бок, бо інакш губляецца сэнс пляцоўкі для людзей з рознымі поглядамі».
Кібальчыч, у сваю чаргу, настойвае на тым, што «асобамі праекта» былі акурат вядучыя, якія не стрымлівалі сябе ў публічным выказванні сваёй палітычнай пазіцыі. Іх палітычная пазіцыя, па словах аўтара праекта, не раз стварала бар'еры для працы «Мовы ці кавы», але Кібальчыч «не імкнулася з-за гэтага нікога выгнаць».
Аўтар праекта таксама заявіла, што магла б падарыць брэнд «Мова ці кава» ініцыятыўным людзям, якія б адкрылі аднайменную кавярню, дзе «аднолькава станоўча ставіліся б як да беларускамоўных, так і да рускамоўных», дзе можна было б «праводзіць беларускамоўныя культурныя мерапрыемствы». Яна таксама была б не супраць аддаць гэты брэнд пад чарговыя моўныя курсы, якія б адпавядалі распрацаванаму статуту.
Коцкая адзначыла, што выкладчыкі «пакуль не прынялі каманднага рашэння аб стварэнні новых моўных курсаў». Такім чынам, канфліктуючыя бакі так і не прыйшлі да кампрамісу.
Бясплатныя гарадскія курсы беларускай мовы «Мова ці кава» былі адкрыты ў Маскве, а ў лютым 2013 года і ў Мінску.
Последние Комментарии