ФОРУМ РЕГЛАМЕНТ ФОРУМА

Форум // Мнение // Обсуждение: Віктар Лупасін. СУЧБЕЛЛІТ. Margaritas ante porcos

Обсуждение: Віктар Лупасін. СУЧБЕЛЛІТ. Margaritas ante porcos

Lupasin
17.11.2008 // 00:09
Я гэты прыклад быў выкiнуў.
Яго без майго ведама ў артыкул вярнулi.
 
Zhou
16.11.2008 // 23:28
Віця, мёртвая паэтка А.С. хацела дадаць, што ёсць нашмат больш банальныя рэчы, якія яе забілі :)
Наогул я вельмі рада, што ў цябе выходзяць публікацыі і ёсць кніжка, і што ты тут даволі слушна выказаўся.
 
Lupasin
16.11.2008 // 15:51
Праблема №2 - мярзотнае скарачэньне "сучбеллiт", але цi вартая яна асобнага артыкула?
 
Lupasin
16.11.2008 // 15:47
Праблемы 2, 3 i да т. п. будуць у наступных артыкулах, калi iх хто-небудзь запатрабуе. Iба ё ў мяне справы i памiма журналiстыкi!
 
Lupasin
16.11.2008 // 15:24
Перастрахоўка гэтая -
1) ПАРОДЫЯ на гэтую самую сьцiпласьць
2) папярэджаньне, што апублiкаваная вэрсiя можа не супадаць з аўтэнтычнай (у выпадку навiнбайскай публiкацыi яна сабраная рэдактарам зь дзьвюх аўтарскiх i крыху папляжана iнтэрнэтнаю вёрсткай).
3) папярэджаньне, што артыкул стары i лупасiнскае меркаваньне магло памяняцца, як i апiсаная сытуацыя (у выпадку навiнбайскай публiкацыi гэтага, верагодна, не назiраецца).

Цяпер да твайго канкрэтнага. Калi браць дзевяноста працэнтаў чытачоў, то ў target group яны не ўваходзяць. А калi дзесяць працэнтаў, то справа не ў чытачох, а менавiта ў пiсьменьнiках.
Апроч таго, зьмянiць пiсьменьнiка пiсьменьнiк можа непасрэдна. А зьмянiць чытача - толькi праз уласную творчасьць. Вiдавочна, што ўплываць трэба на тое, на што можна паўплываць.
 
Vurdalak
15.11.2008 // 14:43
Па логіцы, калі ёсць праблема №1, абавязкова будзе і №2, а можа нават і №3 . Але, як я разумею, разглядацца яна, ці яны, будуць у наступным(ых) артыкуле(ах).
Нездарма аўтар Віктар Лупасін перастрахаваўся на самым пачатку сваіх разважанняў-падлікаў, а мабыць і прагаварыўся -- "Лупасiн папярэджвае, што можа не падзяляць некаторых меркаваньняў, выказаных ў тэксьце" Што гэта, як не праява сьціпласьці, пра якую нам аўтар далей і распавядае? Калі ўжо ўзяўся дружа пісаць пра гэтую праблему, так будзь больш жорсткім, упэўненым і паслядоўным у сваіх разважаннях, без усялякіх там "магу не падзяляць". Тым больш, што ты сабраўся пераадольваць сьціпласьць.
А цяпер да канкрэтнага. Віктар, табе не здаецца, што насамрэч справа не толькі ў паэтах, а ў часе, а дакладней у чытачах, якія тут і зараз жывуць?
 
 
 
  • 1
Если вы хотите принять участие в обсуждении, вам необходимо авторизоваться или зарегистрироваться.