Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Королева оперетты Виктория Мазур — звезда, которая погасла
    На протяжении трех с лишним десятилетий Виктория Мазур радовала публику своими блистательными выступлениями. В первый день весны ее не стало…
  2. Составлен топ-100 величайших белорусских песен. От «Майского вальса» до «Александрины»
    Музыкальный портал Tuzin.fm составил рейтинг 100 величайших белорусских песен...


Культура

У Мінску пройде персанальная выстава мастака Уладзіміра Гардзеенка


25 жніўня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) адчыняецца выстава твораў Уладзіміра Гардзеенкі "Не ўсё мною сказана...", прысвечаная 70-годдзю мастака.

Уладзімір Гардзеенка нарадзіўся 6 ліпеня 1936 года ў вёсцы Клівы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Спецыяльную адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1951-1956), а затым у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1956-1962). Сёння Уладзімір Гардзеенка — дацэнт кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУ культуры і мастацтваў.

Персанальная выстава Уладзіміра Гардзеенка "Не ўсё мною сказана..." складзена ў аснове сваёй з работ, прысвечаных роднаму Палессю, краю, які спасцігла трагедыя ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтую бяду мастак успрымае як асабісты боль. Таксама на выставе шырока прадстаўлены партрэты вядомых у краіне дзеячоў культуры, навукі, спорту, прамысловасці, ды і проста сучаснікаў майстра.

Выстава працуе да 17 верасня.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева