Другие материалы рубрики «Культура»

  1. Сергей Жданович: если бы мне сейчас предложили снять «Авель», я бы запросил 10 млн. долларов
    Продюсер фильма рассказал, почему премьера картины откладывается в третий раз…
  2. Олег Молчан отметил двойной юбилей новыми песнями
    Юбилейный концерт Олега Молчана стал ярким завершением традиционного фестиваля белорусской песни и поэзии в Молодечно…


Культура

На фолк-фэсце «Камяніца» гурт Kriwi выступіць у новым гучанні

 

У суботу 12 верасня сярод маляўнічых краявідаў Музею народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам упершыню адбудзецца фолк-фэст "Камяніца" – на ім пад адкрытым небам выступяць беларускія фолк-гурты розных напрамкаў. Грошы за ўваход ідуць на рахункі музею.

На фэсце мае адбыцца шэраг прэм’ер. Гурт сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" працягне лінію сёлетнега танцавальнага альбому "Дрыгула" і ў дадатак да яго зайграе яшчэ некалькі новых кампазіцый з "Полацкага сшытку". Пост-фолк-гурт "Джамбібум" будзе граць лёгкі акустычны сэт, у межах якога ў новых версіях прагучаць песні з мінулагодняга дыска "Жавароначкі" ("Прыз замежных экспертаў" на ўзнагародах "Experty.by" па выніках 2008 году), а таксама некалькі новых кампазіцый.

Але найбольш "прэм’ерным" будзе выступ гурта Kriwi — калектыў на чале з Веранікай Кругловай вяртаецца на радзіму з новым гучаннем. "Гэта першы наш выступ у Беларусі за некалькі год і пачатак вяртання на постсавецкую музычную прастору, — распавядае Вераніка. — Зараз мы гучым больш яскрава, больш пазітыўна, больш экстравертна. Граем джаз-этна, клаб-этна, нью-фолк. Выканаем новыя песні, але і на старыя хіты не забудземся".

Сярод удзельнікаў фэсту таксама гурты "Нагуаль" (жывы фолк-транс), "Гаротніца" (балкан/клезмер/ска), "Кейлі-кёл" (ірландская музыка).

Кошт квіткоў на мерапрыемства — 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасць не толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазіцыю (аўтэнтычная драўляная архітэктура 18-20 стагоддзяў з розных куткоў Беларусі) — уваход адчыняецца ў 10 гадзін раніцы. Фэст працягнецца з 15 да 21 гадзіны. Даведка: (029) 670 13 30, (017) 507 69 37.

Папярэдняя рэгістрацыя, дадатковая інфармацыя і відэа ўдзельнікаў на сайце http://fest.kamyanitsa.by.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева