Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Zarah Und. ШОЎ-БІЗ. Don`t cry for me, Belarus!

 

Zarah Und. Знакамітая беларуская трэш-дзіва. Жыццёвы прынцып: «Хочу вzорвать вселенную!». Яе імя, прамоўленае ў Мінску і яго наваколлі, выклікае буру эмоцый.

На амаль мінулым тыдні я адчувала сябе неяк незвычайна. За акном ліў дождж, я была вымушана больш часу праводзіць за компам і швейнай машынкай. Карацей, дні былі разбітыя, поўныя адчування ўласнай бяздарнасці. Але надвячоркамі я знаходзіла паратунак у тэлевізары. Там паказвалі Еўрабачанне. Адразу адчуванне цяпла пранікала ў пакоі і хацелася жыць. Як цудоўна, што змянілі правілы і конкурс паказваюць у некалькі этапаў. Зразумела, эфір з другім паўфіналам быў для нас усіх найбольш цікавым...

Аб’ектыўна, я не асабліва верыла, што Руслан Аляхно зможа патрапіць у фінал, але траскатня Дзяніса Кур’яна пра моцных удзельнікаў паўфіналу падлівала масла ў агонь трывогі за лёс суайчынніка. Яго выступ быў сапраўды няўдалым. Са сцэны проста пёрла сацрэалізмам працаўнікоў нашага тэлебачаньня, якія цалкам узялі на сябе працу над нумарам Руслана. Я ведала, што напярэдадні некалькі разоў мянялі і аранжыроўку, і падачу матэр’яла. І што першапачаткова “Hasta La Vista” была поп-песняй, а ў выніку яна набыла псеўдарокавы і гратэскны характар. З Руслана зрабілі нейкае падабенства мача, якім ён не з’яўляецца. Выканаўцу не хапала запалу, харызмы, як модна зараз гаварыць.

Вяселля ж на сёлетнім Еўрабачанні было досыць. Але мне, вялікай аматарцы клаўнады, запомніцца яшчэ і дыскусія, што разгарнулася ў студыі БТ па выніках другога паўфінала. Было заўважна, што сабраліся людзі дзеля святкавання трыумфу, а ім кінулі кавалкі разбітага карыта – пра што гаварыць, не ведалі. На тварах большасці з прысутных ляжаў адбітак векавой роспачы ўсяго беларускага народа. Столькі шуму, вялікіх прагнозаў і, паводле карэспандэнтаў, “вялікіх шанцаў”, а ў выніку – пшык. Разгубленыя прадстаўнікі эліты айчыннага шоў-бізнесу плялі нешта надсвядомае, абражаючы адзін аднаго і, адначасова, еўрапейцаў.

Маўляў, вінаватыя еўрапейскія безгустоўныя дамашнія гаспадыні, якія “нічога не разумеюць”. Вінаватыя новыя правілы: гэтым разам Расія і Ізраіль не бралі ўдзелу ў галасаванні падчас другога паўфіналу, а таму беларусу не хапіла балаў для выхаду ў фінал. Дасталося і сувенірным майткам-баксёрам, якімі беларусы адорвалі ўсіх у Белградзе. Чамусьці (ці ўсё яшчэ наперадзе?) не дайшло да пераканання, што конкурс Еўрабачання цалкам палітычны з масонскім таямнічым цэрэушным журы, якое расстаўляе акцэнты ды абірае ў залежнасці ад лаяльнасці да краіны, якую ўдзельнік прадстаўляе. У свой час хапіла ж розуму Анжэліцы Агурбаш сваю няўдачу тлумачыць палітычнымі прычынамі.

Насамрэч, конкурс гэты быў і застаецца музычным. Лішне спрачацца, якімі павінны быць песня ды выканаўца, каб упісацца ў фармат Еўрабачання. Ніякага фармату там няма. Музыка, словы, строй, эфектна пастаўлены нумар і вакал – вось складнікі поспеху. Гэта вельмі просты закон. Перамагчы можа кожны, толькі трэба пець слушна, па нотах. Не надрываць жывот, каб патрапіць у патрэбную актаву, а спяваць тым, чым узнагародзіла цябе прырода і, што важна, чыста. З гэтага правілу не можа быць выключэнняў. Ну, скажыце, хто-небудзь з пераможцаў ці фаварытаў конкурсу спяваў крыва? І сёлетнія выканаўцы падмацоўваюць гэту упэўненасць. Я ледзьве не выпусціла з рук булачку, калі пачула моцны вакал Boaz (Ізраіль), яшчэ не бачачы яго твару. Ці тая ж украінка Ані Лорак. Не дапамаглі б ёй ніякія светавыя кубы і Вялікі Філіп, каб яна спявала фальшыва. Колькі б ні крыўляліся латвійскія піраты, не патрапілі б яны ў фінал, каб не іхні стройны хор. Слухачы няўтульна сябе адчуваюць, калі нехта “дае пеўня”…

Я далёкая ад думкі, што ўсе еўрапейскія хатнія гаспадыні, “прытчы ва языцах”, валодаюць абсалютным слыхам. Пагадзіцеся, булачка не тое што з рук вывальваецца, а ў рот не лезе, калі мы чуем фальшывыя ноты. Дарма спісалі на зласлівасць заўвагу Гюнэш пра тое, што спявае Руслан “міма нотаў”. У Белградзкай арэне ў гэтым не пераканаліся толькі глухія…

І яшчэ адна дэталь. Заўважылі, як еўрапейскія спевакі спакойна, не хвалюючыся, упэўнена і без надрыву паводзяць сябе на сцэне? Можа, таму, што на іх не цісне гэта страшэннае патрыятычнае пачуццё адказнасці перад радзімай і ўсім народам? Яны не абцяжараныя комплексам пераможцы, перад імі не ставіцца высокародная мэта “любой крывёй і потам” узяць вяршыню музычнага Алімпа, даказаць, “што мы не горшыя за астатніх”. “Рыхтуючыся да перамогі, рыхтуйся да паразы” (Канфуцый). Падобна, што ўдарнікі еўрапейскай сцэны не толькі дзеля перамогі з’яўляюцца на конкурсе. Яны ўсё часцей блазнуюць і фрыкуюць. Еўропа весяліцца. Вось і генеральны прадзюсер Еўрабачання Свантэ Стаксэліюс заявіў пра пачатак здымак мастацкага фільма аб конкурсе ў жанры камедыі. А беларусам пакуль не стае гумару…

Баюся, што адсутнасць гумару і працяглыя правалы на Еўрабачанні справакуюць дзяржаву, галоўнага спонсара нашага ўдзелу ў Еўрабачанні, спыніць фінансаванне спробаў перамагчы ў, як цяпер пішуць, Конкурсе Фрыкаў. “А Беларусь супраць! Мы лічым Аляхно лепшым!”… І няхай. Абы трансляцыі не адмянілі. Прагну бачыць свой разняволены кантынент, калі Бацькаўшчына не можа.

Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.

Оценить материал:
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

Последние Комментарии

  • Як гэта прыгожа (с) - я і тарлецкі, і ягоны каханак, і ягоны сябар)Вам таксама хочацца? Коцік, не сумуй, ты мне таксама падабаесься) Вось бы яшчэ даведаўся, што такое плагіят - цаны б не было)
  • prjanik, а што вы так апантана абараняеце Тарлецкага? 1) Вы - ён сам. 2) Вы - яго каханак. 3) Вы - яго сябар. Бо чалавек, які глядзіць на гэта збоку й глядзіць аб"ектыўна й непрадузята, ня можа пагадзіцца з тым, што плягіят, няхай ён і добра апрацаваны - гэта нармальна.
  • А-а, понятно. Я не слышала обеих песен, поэтому не могу судить об этом случае.
  • akbara, я вообще не про Харрисона-человека, а про решение суда. LukreziaBordzia, если тот, кого вы называете плагиатором, переделал статью, причем "трижды качественно", он, как учит нас словарь, уже совсем не плагиатор)
  • да не в этом дело-то! она может быть трижды качественная и плагиатор может быть умен и образован даже более чем копируемый им автор!... на цену вопроса это не влияет - ежели берешь за основу некий текст, будь добр делать ссылку на автора. Если нет желания ссылаться напрямую, завуалируй как-то.... чтоб хоть не так явно....
  • Зару Унд застукалі за плягіятам... Ганьбы ж не абярэцца...