Мнения других авторов

Все материалы рубрики «Мнение»



Мнение

Аляксей Стрэльнікаў. ТАЕТР. Чэхаў — гэта мы!

 

На сцэне Купалаўскага тэатра адбыўся эксперымент. Фраза нездарма выглядае аксюмаранам, бо акадэмічная пляцоўка, па ідэі, не месца для

Аляксей Стрэльнікаў. 25 год. Тэатральны аглядальнік. Хаджу ў тэатр. Пішу пра яго. Размаўляю пра яго. Але люблю, напэўна, ТАЕТР. Тэрмін вынайшаў Б.Брэхт: маўляў, займайцеся самі сваім ТЭАТРАМ, а мы паспрабуем стварыць нешта іншае.

эксперыментаў. Узгадайце, дзе ў нас былі эксперыменты апошнім часам? Усе нашы геніі і ваяюць нятленкі, хоць на сцэнах, хоць у падвалах... Спектакль «Вяселле» таксама паспелі абвесціць паспяховым, і выглядае гэта так, быццам хімік яшчэ змешвае зялёненькую і сіненькую вадкасці, яшчэ не выпаў асадак, яшчэ не апала нават пенка, а ўсе навокал ужо апладзіруюць... Сцэна застаўлена сталамі і зэдлікамі. Туды-сюды лётаюць госці пад акампанемент аркестра ў бесказырках, на розныя лады выкрыкваючы адны і тыя ж фразы («Па вушы закаханы!» «Мне не хапае атмасферы!»), пасярод гэтага гармідару пакутуе жаніх, які, відаць, перахацеў жаніцца, і бацькі, якім такі нудны зяць ужо надакучыў. Відовішча адначасова прыбівае і здзіўляе сваёй разнастайнасцю і шматзначнасцю.

Нядзіва, што рэзананс спектакль выклікаў істотны. Нават у інтэрнет-прасторы, якая ў нас мякка кажучы слаба тэатралізавана, можна было чытаць з тузін самых розных водгукаў, ад рэзка адмоўных («Заумь!», «Незразумела!», «Другасна!») да прыгаломшана станоўчых («Проста спадабалася, не ведаю чаму...»). Адно з галоўных пытанняў якое шмат разоў паўтаралася ў сеціве датычна гэтай пастаноўкі: «Навошта на купалаўскай сцэне гучыць руская мова?!» Трэба памятаць, што менавіта гэты тэатр заўсёды быў пад пільнай увагай моўных пурыстаў (да іншых калектываў, на маёй памяці, гэтак не чапляліся). Для беларускамоўных мінчукоў дагэтуль застаецца маветонам пасля спектакля купалаўцаў узяць ды не пакпіць з узроўня маўлення. «Што з іх возьмеш, — чытаем мы на якіх-небудзь нашаніўскіх форумах, — яны нават на рэпетыцыях не размаўляюць па-беларуску...» Так і карціць дадаць: не паміраюць па-сапраўднаму. Калі сур'ёзна, то мова гэта сродак тэатральнай дзеі, а ніяк не мэта. Менавіта гэтым трэба кіравацца ў разважаннях пра мультылінгвізм спектакля. Тым больш, нешта падказвае, што менавіта ў гэтым кірунку можна адшукаць ключык да сэнсу пастаўноўкі наогул.

Нагадаю, што пастаноўку чэхаўскай аднаактоўкі «Вяселле» Тэатр імя Я.Купалы сумесна з тузінам арганізацый зладзіў для ўдзелу ў прэстыжным міжнародным Чэхаўскім фестывалі. З тутэйшымі артыстамі мусіў працаваць адносна малады, але ўжо прызнаны расійскі рэжысёр Уладзімір Панкоў з цэлай брыгадай паплечнікаў. Таму гэта спектакль «на экспарт», які мусіць мала таго, што зразумелы расійскаму гледачу, дык яшчэ і ўпісаны ў расійскі культурны кантэкст. Па сюжэце жаніх з Расіі (у адным складзе яго выконвае выдатны расійскі артыст Андрэй Завадзюк, у іншым наш Ігар Дзянісаў — абодва выдатна) прыязджае жаніцца ў Беларусь і трапляе ў чужую моўную стыхію. Ідэя сама па сабе неблагая, але яна не мае пад сабой рэальнага жыццёвага грунту. Не настолькі ўжо незразумелая для рускіх гэта беларуская мова. Прынамсі, ад расійскіх крытыкаў, якія прыехалі ў Беларусь, я не чуў, каб беларускамоўнае падалося ім незразумелым, і сінхронны пераклад, які для свайго жаніха ажыццяўляе нявеста (Зінаіда Зубкова), камунікатыўнай функцыі не нясе. Магчыма, нясе нейкую іншую.

Можа быць, з дапамогай рускай мовы мы спрабуем наблізіць да сябе Чэхава?.. Пытанне чэхаўскага матэрыялу таксама ўзнікла ў гледачоў, бо пабачанае не ўкладваецца ў даўні стэрэатып «духоўнага Чэхава», героі якога п'юць гарбату, а ў гэты час рушацца іх лёсы. Тут асабліва не спрацоўвае той факт, што антымяшчанскі вадэвіль Чэхава значна бліжэй да твораў Маякоўскага і Брэхта (у якога дарэчы ёсць вельмі падобны твор «Мяшчанскае вяселле»), чым да ўласных «Чаек», «Трох сясцёр» і г.д. Існуе нават тэатразнаўчая праблема: чаму Чэхаў не атрымліваецца па-беларуску? Найбольш распаўсюджана меркаванне, што менавіта праз мову. Маўляў, губляецца шмат чэхаўскага лірызму пры перакладзе.

Панкоў не спрабуе стварыць на сцэне лірызм. Яго героі п'юць гарэлку (амаль як у песні гурта «Ундэрвуд» «Чэхаў — гэта я!»), і іхні лёс у тых невялічкіх урыўках, што яны знаходзяцца на авансцэне, разглядзець складана. Кампазіцыя спектакля задае такі рытм, што артысты вымушаны граць ёміста і яскрава, каб эпізоды былі насычаны знешім драматызмам. Праз гэта сцэн насычаных унутраным перажываннем у спектаклі няшмат (хаця ёсць і яны, адна фінальная сцэна Аўсяннікава, дзе ён просіць «чалавека» вывесці яго «адсюль», вартая многага), і спектакль сапраўды не здаецца «чэхаўскім». Тут, мне здаецца, неабходна акцэнты раставіць зусім наадварот: не дзвюхмоўе выкарыстоўваць, каб лепш атрымаўся Чэхаў, а наадварот — з дапамогай п'есы Чэхава вывучаюць маўленчую сітуацыю.

І ўсё ж падаецца, што беларуская мова зацікавіла пастаноўшчыкаў як культурна-фанетычны феномен, і руская гучыць побач, каб гэта падкрэсліць. Уладзімір Панкоў вядомы сваімі пошукамі ў рэчышчы гукавога тэатра, дзе артысты, па яго словах, становяцца своеасаблівымі музычнымі інструментамі. Спалучэнне моўных стыхій, гучанне арфаэпічных кантрастаў такім чынам становіцца выразным сродкам. Тым больш, што апроч рускіх і беларускіх у спектаклі можна пачуць французскія, нямецкія і грэчаскія словы. Праблема тут у тым, што маўленне персанажаў практычна не адрозніваецца, нягледзячы на мовы. Тут узгадваецца іншы нядаўні эксперыментальны праект, таксама шматмоўны. Рэжысёр Моніка Дабраўлянска паставіла «Войцэка», дзе галоўны персанаж размаўляў на трасянцы, забітая ім жонка — па-беларуску, яе каханак тамбурмажор — па-руску. Але ў «Войцэку» маўленчы канфлікт — праява канфлікту характараў, а маўленчая каша — кашы ў галаве. У параўнанні з тым спектаклем, канфлікту персанажаў у «Вяселля» няма, яны складаюць даволі аднародную мяшчанскую масу, якая калышацца ў самалюбаванні.

Мова ў спектаклі перастае граць камунікатыўную функцыю, героі не разумеюць адно аднаго не таму, што мова іншая, а таму што насамрэч ім не важна, што кажуць астатнія. Адзін з паказальных эпізодаў, калі рускамоўны жаніх усё ж загаворвае па-беларуску, слова ў слова паўтараючы фразу, якую да гэтага прамовіў яго цесць, красуючыся перад гасцямі. Інфармацыйнай вартасці ў той прамове — нуль, затое прамаўлялася яна з такой важнасцю, з такой упэўненасцю, з такой канцэнтрацыяй увагі на сабе. Цікава, такога адчування не было раней, калі фраза гучала ў вуснах Генадзя Гарбука, хаця яна пустая ад пачатку. Спектакль распадаецца на кавалкі, на выспачкі персанажаў, якія ніяк не стасуюцца між сабой (часам рэжысёр нават адмыслова разбурае сэнсавы лад дыялогаў, каб гэта падкрэсліць), таму што амаль ніхто ў ім і не хоча быць пачутым і зразумелым. Мо з той прычыны, што і сказаць няма чаго? Ды і не трэба нічога казаць! Рытуал вяселля адпрацаваны, як добры механізм, якім ён выяўляецца адразу ў першай карціне спектакля, калі госці быццам робаты крочаць па зробленым са сталоў подыуме і па чарзе кладуць капэрты ў шкляную банку гаспадыні. Усіх усё задавальняе... Вельмі знаёмае адчуванне, не апошняй прычынай якога падаецца гэткі ж крызіс камунікацыі, толькі яшчэ большы, у маштабах цэлага постсавецкага грамадства. Магчыма, гэта не такі Чэхаў, да якога мы прызвычаіліся, але цалкам сучасны і актуальны.

Панкоў аднак спрабуе вывесці спектакль з той антыутапічнасці, якую сам дагэтуль стварыў. Нявеста, якую выдатна сыграла заслужаная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, не проста выконвае перакладчыцкія функцыі. Яна — адзіны персанаж у спектаклі, які хоць неяк адгукаецца на адчайныя крыкі ўсіх гэтых самадастатковых герояў. З роўнай любоўю і пяшчотай звяртаецца яна і да маці, і да будучага супруга, у выніку яна адзіная і аказваецца тым самым чалавекам, які выводзіць з непрыемнай сітуацыі няшчаснага капітана 2-га рангу Равунова-Каравулава. Іншая справа, што ўся яе пяшчота і любоў таксама аказваюцца не пачутымі і не запатрабаванымі...

Мнения колумнистов могут не совпадать с мнением редакции. Приглашаем читателей обсуждать статьи на форуме, предлагать для участия в проекте новых авторов или собственные «Мнения».

Оценить материал:
Средний балл - 5.00 (всего оценок: 1)
Tweet

Ваш комментарий

Регистрация

В настоящее время комментариев к этому материалу нет.
Вы можете стать первым, разместив свой комментарий в форме слева